Галапагас

0°21′27″ пд. ш. 90°28′12″ з. д.HGЯO{{#coordinates:}}: cannot have more than one primary tag per page
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Галапагаскія астравы)
Галапагас
ісп. Islas Galápagos

Вандроўка на астравы Галапагас
Характарыстыкі
Колькасць астравоў19 
Найбуйнейшы востраўвостраў Ізабэла 
Агульная плошча7 880 км²
Найвышэйшы пункт1 707 м
Насельніцтва25 000 чал. (2006)
Шчыльнасць насельніцтва3,17 чал./км²
Размяшчэнне
0°40′00″ пд. ш. 90°33′00″ з. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Галапагас (Ціхі акіян)
Галапагас
Галапагас
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Галапагас*
**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА
Тып Прыродны
Крытэрыі VII, VIII, IX, X
Спасылка 1
Рэгіён***
Каардынаты 0°21′27″ пд. ш. 90°28′12″ з. д.HGЯO{{#coordinates:}}: cannot have more than one primary tag per page
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 1978  (2-я сесія)
Пашырэнні 2001 и 2003
У небяспецы 2007—
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА

Галапагас[1], таксама Чарапашыя астравы, архіпелаг Калон (ісп.: Islas Galápagos, ад ісп.: galápago — від вадзяных чарапах) — архіпелаг у Ціхім акіяне, за 972 км на захад ад Эквадора, які складаецца з 13 асноўных вулканічных астравоў, 6 невялікіх астравоў і 107 скал і намыўных тэрыторый. Лічыцца, што першы востраў сфарміраваны 5-10 млн гадоў таму ў выніку тэктанічнай актыўнасці. Самыя маладыя астравы — Ізабэла і Фернандына — да цяперашняга часу на стадыі фарміравання, апошняе вулканічнае вывяржэнне было ў 2005 годзе.

Галапагоскія астравы належаць Эквадору. Насельніцтва архіпелага складае каля 30 тыс. чалавек. Плошча — 7880 км².

Астравы вядомыя найперш вялікай колькасцю мясцовых відаў фаўны і праведзеным тут даследаваннем Чарлза Дарвіна, якое паслужыла яму штуршком да стварэння эвалюцыйнай тэорыі паходжання відаў.

Паходжанне назвы[правіць | правіць зыходнік]

Астравы атрымалі сваю назву ад гіганцкіх марскіх чарапах, па-іспанску называных у множным ліку як «galápagos» — «вадзяныя чарапахі».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Галапагас афіцыйна адкрыты ў сакавіку 1535 года святаром іспанскага паходжання Томасам дэ Берланга.

12 лютага 1832 года Эквадор анексаваў архіпелаг.

У 1835 годзе экспедыцыя, у складзе якой быў і малады натураліст Чарлз Дарвін, даследавала астравы.

У 1936 годзе яны былі абвешчаныя Нацыянальным паркам (да гэтага астравы былі месцам спасылкі катаржнікаў), у 1978 годзе — Сусветнай спадчынай ЮНЕСКА, а ў 1985 годзе — запаведнікам сусветнай біясферы. У 1953 годзе на астравах пабываў Тур Хеердал у пошуках спадчыны інкаў.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Астравы размешчаны паблізу экватара. Ад 1 ° 40 'паўночнай шыраты да 1 ° 36' паўднёвай шыраты, і ад 89 ° 16 'да 92 ° 01' заходняй даўгаты.

На астравах практычна адсутнічаюць крыніцы прэснай вады.

Архіпелаг знакаміты сваімі флорай і фаунай. Вялікая колькасць насельнікаў архіпелага — эндэмікі. Гэта прываблівае мноства турыстаў. Шырока папулярны дайвінг.

Вулкан Вольф — найвышэйшы пункт Галапагоскіх астравоў (1707 м над узроўнем мора).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Напісанне Галапагас, а таксама сінонімы назвы ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.4. Мн., 1997, С.451

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 1
рус.англ.фр.
  • Bodo Müller und Matthias Stolt: Galápagos Die verwunschenen Inseln (2003) (BLV) ISBN 3-86108-909-2
  • Thor Heyerdahl and Arne Skjolsvold, Archaeological Evidence of Pre-Spanish Visits to the Galápagos Islands, Memoirs 12, Society for American Archaeology, 1956
  • Quammen, David, (1996). The Song of the Dodo. Touchstone, New York.
  • Constant, Pierre: The Galápagos Islands: A Natural History Guide (2004) W. W. Norton & Company, Inc. ISBN 962-217-742-5
  • Энцыклапедыя Брытаніка, 1911.
  • A Brief Introduction to the Geology of the Galapagos