Галіна Мікалаеўна Малажай
Галіна Мікалаеўна Малажай | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 сакавіка 1938 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 мая 2005 (67 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | мовазнаўства |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат філалагічных навук |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Галіна Мікалаеўна Малажай (15 сакавіка 1938, Кустын, Брэсцкі раён, Брэсцкая вобласць — 14 мая 2005) — беларускі мовазнавец.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў сям’і служачых. Вучылася ў Астрамечаўскай школе, а ў 1952 г. — у сярэдняй школе № 1 горада Брэста. Пасля заканчэння школы паступіла ў Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя. А. С. Пушкіна, на філалагічны факультэт. У 1960 г. закончыла інстытут. Працаваць была накіравана ў Кобрынскі раён. Два гады настаўнічала ў Павіццеўскай сярэдняй школе, а праз некаторы час перавялася ў Корчыцкую сямігодку.
З 1963 г. пачала працаваць выкладчыкам педінстытута. З 1965 г. — старшы выкладчык. У 1971 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме «Перыфразы ў беларускай літаратурнай мове (структурна-семантычная і стылістычная характарыстыка)» у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР.
У 1975 г. атрымала вучонае званне дацэнта, у 1988 г. — прафесара. З 1981 г. займала пасаду загадчыка кафедры беларускага мовазнаўства філалагічнага факультэта, дэпутат Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў 15-га, 16-га скліканняў, член Вучонай рады ўніверсітэта. Падрыхтавала 2 кандыдатаў навук.
Даследавала праблемы беларускай фразеалогіі і дыялекталогіі, мову мастацкай літаратуры, праблемы выкладання беларускай мовы ў сітуацыі білінгвізму.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- ганаровае званне «Выдатнік народнай асветы» (1983),
- «Ветэран працы» (1984),
- знак «За успехи в научно-исследовательской работе студентов» (1986),
- медаль «За працоўную адзнаку» (1986),
- ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР (1988).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Нарадзіліся 15 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1938 годзе
- Нарадзіліся ў Брэсцкім павеце (1921—1940)
- Памерлі 14 мая
- Памерлі ў 2005 годзе
- Супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства НАНБ
- Кандыдаты філалагічных навук
- Выпускнікі філалагічнага факультэта БрДУ імя А. С. Пушкіна
- Узнагароджаныя медалём «За працоўную адзнаку»
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
- Узнагароджаныя Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Брэсцкім раёне
- Выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна
- Дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Мовазнаўцы СССР
- Мовазнаўцы Беларусі