Ганна Аўстрыйская (1549—1580)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ганна Аўстрыйская, 1549—1580)
Ганна Аўстрыйская
ням.: Anna von Österreich
ісп.: Ana de Austria
Сцяг каралева-кансорт Іспаніі
1570 — 1580
Папярэднік Елізавета Валуа
Пераемнік Маргарыта Аўстрыйская
Сцяг каралева-кансорт Партугаліі
12 верасня 1580 — 26 кастрычніка 1580
Папярэднік Кацярына Аўстрыйская
Пераемнік Маргарыта Аўстрыйская

Нараджэнне 1 лістапада 1549
Смерць 26 кастрычніка 1580 (30 гадоў)
Месца пахавання
Род Габсбургі
Бацька Максіміліян II Габсбург[1]
Маці Марыя Іспанская[1]
Муж Філіп II Габсбург[1][2]
Дзеці Дыега, прынц Астурыйскі[d][3], Філіп III Іспанскі[1], Фердынанд, прынц Астурыйскі[d], Infante Carlos Lorenzo of Spain[d][3] і Infanta Maria of Spain[d][3]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ганна Аўстрыйская (2 лістапада 1549 — 26 кастрычніка 1580) — чацвёртая жонка караля Іспаніі Філіпа II.

Яна была старэйшай дачкой імператара Максіміліяна II і яго жонкі Марыі Іспанскай, дачкі імператара Карла V. Першапачаткова яна таксама як і трэцяя жонка Філіпа II Елізавета Валуа прызначалася ў жонкі спадчынніку іспанскага прастола Дону Карласу, але ён нечакана памёр 24 ліпеня 1568 года. У тым жа годзе 3 кастрычніка памерла і Елізавета Валуа з-за няўдалых родаў. Кароль Філіп II застаўся такім чынам і без жонкі, і без спадчынніка прастола. У 1570 г. Ганна прыбыла ў Мадрыд у суправаджэнні сваіх братоў Альбрэхта і Венцэля, якія засталіся ў Іспаніі, каб атрымаць адукацыю пры каралеўскім двары. 12 верасня 1570 года ў Сеговіі Філіп II ажаніўся з Ганнай. Яна даводзілася яму пляменніцай, яе маці была роднай сястрой караля Іспаніі.

У 1571 г. яна нарадзіла першынца Фердынанда. Аднак з пяці народжаных ёю дзяцей толькі чацвёрты, Філіп, дажыў да паўналецця і стаў пасля каралём Іспаніі Філіпам III. У 1580 г. Ганна з мужам паехалі ў Партугалію, каб заявіць свае правы на партугальскі прастол пасля смерці караля Энрыке, які не пакінуў пасля сябе спадчыннікаў. Яны даехалі да Бадахоса, дзе кароль сур’ёзна захварэў нагрып. Даглядаючы мужа, Ганна таксама заразілася грыпам і памерла ва ўзросце трыццаці гадоў.

Дзеці[правіць | правіць зыходнік]

  • Фердынанд (1571—1578)
  • Карлас Лаўрэтыус (1573—1575)
  • Дыега (1575—1582)
  • Філіп III (1578—1621) — кароль Іспаніі
  • Марыя (1580—1583)

Зноскі

  1. а б в г Kindred Britain
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  3. а б в Lundy D. R. The Peerage