Ганна Яўхімія Радзівіл
Выгляд
| Ганна Яўхімія Радзівіл | |
|---|---|
| Ганна Яўхімія Радзівіл | |
| | |
| Нараджэнне | 1628 |
| Смерць | 1663 |
| Род | Радзівілы |
| Бацька | Аляксандр Людвік Радзівіл[1] |
| Маці | Тэкля Ганна з Валовічаў |
| Муж | Станіслаў Дэнгаф[d][1] |
| Дзеці | Жыгімонт Віктар Дэнгаф і Аляксандр Каспар Дэнгаф[d] |
| Грамадзянства | |
Ганна Яўхімія Радзівіл, у шлюбе Дэнгаф (1628 — 1663) — дачка маршалка вялікага літоўскага Аляксандра Людвіка Радзівіла.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходжанне
[правіць | правіць зыходнік]Дачка Аляксандра Людвіка Радзівіла і яго першай жонкі Тэклі Ганны з Валовічаў. Мела сем братоў і чатыры сястры.
Сям'я
[правіць | правіць зыходнік]У 1642 годзе стала жонкай старосты велюньскага і радамскага Станіслава Адольфа Дэнгафа (1617/1620-1653)
У шлюбе нарадзіліся сыны Жыгімонт Віктар Дэнгаф — падкаморы велюньскі з 1683, падскарбі надворны літоўскі з 1693 і Аляксандр Каспер Дэнгаф[2].
У мастацтве
[правіць | правіць зыходнік]Захаваўся партрэт-медзярыт Ганны Яўхіміі Радзівіл, які цяпер захоўваецца ў варшаўскім Нацыянальным музеі.
Зноскі
- ↑ а б Radziwiłłowie herbu Trąby — Warszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
- ↑ Aleksander Kasper Dönhoff