Тэкля Ганна Радзівіл
Выгляд
| Тэкля Ганна Радзівіл | |
|---|---|
| | |
| Багорыя | |
| Нараджэнне | 1608[1] |
| Смерць |
20 сакавіка 1637[1] |
| Месца пахавання |
|
| Род | Радзівілы і Валовічы |
| Бацька | Геранім Валовіч[2][1] |
| Маці | Альжбета Гаслаўская[2][1] |
| Муж | Аляксандр Людвік Радзівіл[3][1][…] |
| Дзеці | Міхал Казімір Радзівіл, Яана Кацярына Радзівіл, Ганна Яўхімія Радзівіл, Мікалай Крыштаф Радзівіл[d], Альбрэхт Радзівіл[d], Ежы Радзівіл[d], Ян Радзівіл[d] і Альжбета Радзівіл[d] |
| Грамадзянства | |
Тэкла Ганна Радзівіл, народжаная Валовіч (1608 — 20 сакавіка 1637, Белая) — дачка падканцлера літоўскага Гераніма Валовіча і Альжбеты з Гаслаўскіх.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]9 мая 1623 года ў Горадні яна стала жонкай вялікага маршалка літоўскага Аляксандра Людвіка Радзівіла, з якім мелі прынамсі двух сыноў і дзвюх дачок:
- Міхал Казімір Радзівіл — падканцлер вялікі літоўскі і гетман польны літоўскі[4]
- Юрый Радзівіл — памёр у дзяцінстве
- Іаана Катажына Радзівіл — першым шлюбам жонка ваяводы мальбаркскага графа Якуба Вейхера (1609—1657)[5]. У шлюбе нарадзілася адзіная дачка. Другім шлюбам жонка падскарбія вялікага кароннага і падканцлера кароннага графа Багуслава Ляшчынскага (1614—1659)[5]. Шлюб быў бяздетным.
- Ганна Яўхімія Радзівіл — жонка старосты велюньскага і радамскага Станіслава Адольфа Дэнгафа.
Грамадская дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]У 1625 годзе яна заснавала ружанцовую капліцу пры касцёле Святой Ганны ў Белай.
Тэстамент
[правіць | правіць зыходнік]У сваім тэстаменце ў 1637 годзе Тэкля прасіла, каб яе цела пахавалі ў Бельскім касцёле каля сына Юрасенькі. Яна запісала грошы розным касцёлам на ўспамін сваёй душы, а сваю маёмасць размеркавала паміж мужам і дзецьмі[6].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 3 4 5 Wołłowiczowie herbu Bogorya // Złota księga szlachty polskiej. Rocznik XI / пад рэд. T. Żychliński — Poznań: Franciszek Chocieszyński, 1889. — С. 258. — 357 с.
- 1 2 Рыбчонак С. Паходжанне і радавод Валовічаў XV — пачатку XVII ст. // Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV—XVIII стст. / пад рэд. А. М. Янушкевіч — Мн.: 2014. — С. 89. — 508 с. — ISBN 978-985-7085-36-1
- ↑ Radziwiłłowie herbu Trąby — Warszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
- ↑ Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. С. 60.
- 1 2 Радаслоўная Радзівілаў Архівавана 5 сакавіка 2016. (руск.)
- ↑ ЛДГА. Ф. 694. Воп. 1. Спр. 4020. аркушы 22-23.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Polski Słownik Biograficzny t. 30 s. 413 RADZIWIŁŁOWA Tekla Anna (ok. 1610—1637) marszałkowa wielka litewska