Гарліца

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гарліца
Grijskruid bloemen(Berteroa incana).jpg
Гарліца шэрая (Berteroa incana)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Berteroa DC.

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  23051
NCBI  228873
EOL  71314
GRIN  g:1424
IPNI  30101977-2

Гарлі́ца (Berteroa) — род кветкавых раслін сямейства капуставых.

Адна-, двух- і шматгадовыя шаравата-зялёныя травяністыя расліны з прамастойным галінастым сцяблом. Лісце суцэльнае, чаргаванае, падоўжана-ланцэтнае. Кветкі дробныя, двухполыя, белыя, у галоўчатых гронках. Плод — авальны стручок; насенне пляскатае, акаймаванае.

Вылучаюць 8 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Азіі і Міжземнамор'і; на Беларусі паўсюдна трапляецца гарліца шэрая (Berteroa incana), расце на палях, сухіх лугах, пустках, узгорках, каля дарог, на сметніках і пясчаных мясцінах.

Лекавыя (мачагонны, патагонны, вяжучы, заспакаяльны і ранагаючы сродак) і меданосныя расліны; пустазелле.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарліца // БЭ ў 18 т. Т. 5. Мн., 1997.