Гарліца шэрая
Гарліца шэрая | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||
| |||||||||||||||||
|
Гарлі́ца шэрая[3] Berteroa incana) — кветкавая расліна, тыпавы від роду Гарліца (Berteroa) сямейства Капуставыя (Brassicaceae). Беларуская народная назва — грымотнік[3].
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Двухгадовая травяністая расліна шэра-зялёнага колеру, укрытая зорчатымі валаскамі. Сцябло прамастойнае, галінастае, вышынёй 20—60 см. Лісце простае, чаргаванае, падоўжана-ланцэтнай формы. Прыкаранёвае лісце з чаранкамі, сцябловае — сядзячае. Кветкі дробныя, белыя, у галоўчатых суквеццях. Плод — стручочак авальнай формы. Насенне пляскатае, акаймаванае.
Арэал і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы і ўмераных зонах Азіі, натуралізавалася на тэрыторыі Паўночнай Амерыкі[4]. Расце каля дарог, на лугах, палях, пустках, узлесках і палянах, камяністых россыпах. Цвіце ў маі—верасні.
Святлолюбівая, ценевынослівая расліна, ксерафіт, мезафіт, мезатроф[5].
Гаспадарчае значэнне
[правіць | правіць зыходнік]Лекавая і меданосная расліна[3]. Пустазелле.
Сінонімы
[правіць | правіць зыходнік]У адпаведнасці з The Plant List:
- Alyssum incanum L.
- Berteroa incana var. bulgarica Degen & Urum.
- Berteroa incana subsp. stricta Stoj. & Stef.
- Berteroa incana var. trichocarpa Rohlena
- Berteroa stricta Boiss.
- Berteroa viridis Tausch
- Crucifera berteroa E.H.L.Krause
- Draba chaeirifolia Bergeret
- Draba cheiranthifolia Lam.
- Draba cheirifolia Bergius ex DC.
- Draba cheiriformis Lam.
- Draba dasycarpa Bernh.
- Draba himalayensis Klotzsch
- Draba katunica N.Busch
- Draba rivularis Hornem. ex Steud.
- Farsetia incana (L.) R.Br.
- Moenchia incana (L.) Roth
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ а б в ЭПБ 1983.
- ↑ Berteroa incana (L.) DC.: інфармацыя на сайце Germplasm Resources Information Network (GRIN) (англ.)
- ↑ Икотник серо-зелёный — Berteroa incana: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарлі́ца // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 564. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Флора СССР. В 30-ти томах / Главный редактор акад. В. Л. Комаров; Редактор тома Н. А. Буш. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1939. — Т. VIII. — С. 339. — 696 + XXX с. — 5 200 экз. (руск.)
- 23. Berteroa DC. — Икотник // Определитель высших растений Беларуси (руск.) / Под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Дизайн Про, 1999. — С. 112—113. — 472 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-6182-78-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Икотник серо-зелёный — Berteroa incana: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Гарліца шэрая: звесткі пра назву таксона на сайце The Plant List (version 1.1, 2013). (англ.)