Перайсці да зместу

Гарошак чатырохнасенны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Гарошак чатырохсемянны)
Гарошак чатырохнасенны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Vicia tetrasperma (L.) Schreb., 1771

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  26359
NCBI  154499
EOL  703234
GRIN  t:41583
IPNI  60016556-3
TPL  ild-7872

Гаро́шак чатырохнасенны[3], Гарошак чатырохсемянны[4] (Vicia tetrasperma) — від кветкавых раслін роду Гарошак (Vicia) сямейства Бабовыя (Fabaceae).

Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Аднагадовая травяністая расліна, 20—50 (60) см даўжынёй. Сцяблы паўзучыя, моцна галінаваныя, стройныя. Гронкі з 1—2 кветак, роўныя або карацей лісця; прылісткі 2—3 мм даўжынёй; лісце 2—4 см; лісточкі 2—6-парныя, даўгаватыя або лінейныя, 6—7 × ≈ 3 мм. Чашачка коса званочкападобная. Вяночак 3—5 мм даўжынёй, бледна-блакітны, бледна-фіялетавы, бледна-ружовы ці белы; боб даўгаваты, 8—12 × 2—4 мм, голы, з 4 пляската-сфероідным насеннем. 2n = 14[5][6].

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджаны ў Еўропе (уся, акрамя Ісландыі), ва ўмеранай і трапічнай Азіі (аж да Японіі) і Паўночнай Афрыцы; натуралізаваны ў некаторых іншых частках свету[7][5][8]. Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф[9].

Расце на лугах, узлесках і палянах, аблогах, у стэпах, хмызняках і пасевах, парках і садах, каля дарог. Пустазелле яравых збожжавых культур[10]. Цвіце ў маіліпені[3][10].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 141. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. а б Plants of the World online. (англ.)
  6. Flora of China. (англ.)
  7. The Euro+Med PlantBase. (англ.)
  8. U.S. National Plant Germplasm System npgsweb.ars-grin.gov. (англ.)
  9. Горошек четырёхсемянный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  10. а б Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения (руск.)