ФК Балоння

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Балоння
Выява лагатыпа
Поўная назва Bologna Football Club 1909 SpA
Заснаваны 1909
Горад Балоння, Італія
Стадыён Стадыа Рэната Даль’Ара
Умяшчальнасць: 38 279
Уладальнік Saputo[d]
Прэзідэнт Джаэй Сапута[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Серыя A
2022/23 9 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

«Бало́ння» (італ.: Bologna F.C. 1909) — італьянскі футбольны клуб з горада Балоння, які размяшчаецца ў правінцыі Эмілія-Раманья. Заснаваны ў 1909 годзе і рэфармаваны ў 1993 годзе. Сяміразовы чэмпіён Італіі, двухразовы ўладальнік Кубка Італіі. Клуб мае мянушку «rossoblù» з-за чырвоных і сініх паласатых кашуляў, якія з’яўляюцца традыцыйнымі для клуба. Чырвоны і сіні, таксама, з’яўляюцца афіцыйнымі колерамі гораду. Хатнія матчы «Балоння» праводзіць на стадыёне «Рэната Даль’Ара», які здольны змясціць 38 279 гледачоў.

За сваю гісторыю клуб перамагаў у італьянскім чэмпіянаце сем разоў. Яны з’яўляюцца шостай самай паспяховай камандай у Серыі A. На міжнароднай арэне каманда дамагалася перамогі ў Кубку Інтэртота і Кубку Мітропы. Сезон 1998/99 можна лічыць адным з самым паспяховых: каманда здолела дабрацца да паўфіналу Кубка УЕФА, дзе саступіла марсельскаму «Алімпіку». У сезоне 2007/08 каманда заваявала пуцёўку ў Серыю А, вярнуўшыся пасля вылету ў сезоне 2004/05.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Футбольны клуб «Балоння» быў сфарміраваны Эміліа Арнштайнам, аўстрыйцам, які зацікавіўся футболам, калі вучыўся ва ўніверсітэтах у Вене і Празе. Ён і яго брат раней заснавалі яшчэ адзін футбольны клуб, «Black Star», у Аўстрыі.

Клуб быў заснаваны 3 кастрычніка 1909 года. Паводле яго фарміравання, Карла Сандоні стаў спонсарам клуба і генеральным менеджарам, швейцарац Луі Раўш стаў прэзідэнтам клуба, шляхціч Гвіда дэла Вале стаў віцэ-прэзідэнтам, Энрыка Пеналля стаў сакратаром клуба, Серхіа Лампронці касірам клуба, у той час як Эміліа Арнштайн і Леонэ Вінчэнцы сталі клубнымі дарадцамі.

20 сакавіка 1910 года «Балоння» адыграла сваю першую гульню супраць клуба «Віртус». «Балоння» стала мацней сваіх супернікаў, атрымаўшы перамогу з лікам 9:1.

Свой першы сезон клуб правёў у рэгіянальнай лізе, у якасці капітана ў тыя часы выступаў Арыга Градзі. «Балоння» атрымала перамогу ў розыгрышу лігі і прасунулася ў лігу Венета-Эміліяна. Клуб правёў чатыры сезоны ў гэтай лізе, ніколі не занімаючы месца ніжэйшае за пятае. «Балоння» атрымала пуцёўку ў Паўночную Лігу, перш чым усе футбольныя лігі былі адкладзены з-за пачатку Першай сусветнай вайны.

1920-я гады[правіць | правіць зыходнік]

Пасля Першай сусветнай вайны выступы «Балонні» сталі больш паспяховымі. Першыя дасягненні паўфіналу Паўночнага італьянскага чэмпіянату ў сезоне 1919/20, былі перасягнуты ў наступным сезоне, калі клуб дасягнуў фіналу, дзе саступіў з лікам 2:1 клубу «Про Верчэлі». У сезоне 1923/24 клуб зноў заняў другое месца ў Паўночнай італьянскай лізе, атрымаўшы паражэнне ў фінале ад чэмпіёна Італіі таго года, клуба «Джэноа».

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на люты 2024 года.

Паз. Імя Нар.
3 Аўстрыя Аб Штэфан Пош 1997
4 Сербія Аб Міхайла Іліч 2003
5 Францыя Аб Адама Сумааро 1992
6 Харватыя ПА Нікола Мора 1998
7 Італія ПА Рыкарда Арсаліні 1997
8 Швейцарыя ПА Рэма Фройлер 1992
9 Нідэрланды Нап Джошуа Зіркзэ 2001
10 Швецыя ПА Еспер Карлсан 1998
11 Швейцарыя Нап Дан Ндае 2000
15 Данія Аб Віктар Крысціянсен 2002
16 Італія Аб Тамаза Караца 2004
17 Марока ПА Усама Эль-Азузі 2001
18 Аргенціна Нап Сант’яга Кастра 2004
19 Шатландыя ПА Льюіс Фергюсан (капітан) 1999
Паз. Імя Нар.
20 Швейцарыя ПА Мішэль Эбішэр 1997
21 Данія Нап Енс Одгар 1999
22 Грэцыя Аб Харалампас Лікаяніс 1993
23 Італія Бр Нікола Баньяліні 2004
26 Калумбія Аб Джон Лукумі 1998
28 Польшча Бр Лукаш Скарупскі 1991
29 Італія Аб Ларэнца Дэ Сільвестры 1988
31 Нідэрланды ПА Сэм Бёкема 1998
33 Італія Аб Рыкарда Калаф’ёры 2002
34 Італія Бр Федэрыка Равалья 1999
56 Бельгія ПА Алексіс Салемакерс 1999
66 Тога Аб Уіздам Амі 2005
80 Італія ПА Джавані Фабіян 2003
82 Польшча ПА Кацпар Урбанскі 2004

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]