ФК Хал Сіці

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Хал Сіці
Поўная назва Hull City Association Football Club
Мянушкі The Tigers (Тыгры)
Заснаваны 1904
Горад Кінгстан-апан-Хал, Англія
Стадыён Кінгстан Кам’юнікейшн
Умяшчальнасць: 25 450
Уладальнік Assem Allam[d]
Прэзідэнт Асем Алам
Галоўны трэнер Найджэл Эдкінс
Чэмпіянат Чэмпіёншып
2017/18 18 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Хал Сіці» (англ.: Hull City Association Football Club) — прафесійны англійскі футбольны клуб з горада Кінгстан-апан-Хал, Усходні райдынг Ёркшыра. У сезоне 2008/09 клуб упершыню ў сваёй гісторыі выступіў у Прэм’ер-лізе, правёўшы ў вышэйшым дывізіёне два сезоны запар. У сезонах 2013/14 і 2014/15 клуб зноў гуляў у Прэм’ер-лізе, пасля вярнуўся туды ў сезоне 2016/17.

Заснаваны ў 1904 годзе «Хал Сіці» меў сваім найвышэйшым дасягненнем толькі 3 месца ў старым Другім Дывізіёне Футбольнай лігі. Каманда паўтарыла гэта дасягненне ў сезоне 2007/08 гадоў ужо ў Чэмпіянаце Футбольнай лігі, заняўшы 3 месца пасля перамогі над «Брысталь Сіці» з лікам 1:0 у фінале плэй-оф на «Уэмблі». Найвялікшым кубкавым дасягненнем каманды з’яўляецца паўфінал Кубка Англіі ажно ў 1930 годзе. «Хал Сіці» праводзіць хатнія сустрэчы на стадыёне «КС Стэдыум» ёмістасцю 25 404 чалавекі. Да 2002 года каманда выступала на стадыёне «Бутферы Парк». Традыцыйнымі колерамі клуба з’яўляюцца чорны і бурштынавы. Дызайн футбольных кашуляў звычайна ўтрымлівае палоскі, адгэтуль і мянушка каманды — тыгры. Талісманам клуба з’яўляецца тыгр, які рычыць (англ.: Roary The Tiger).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

«Хал Сіці» быў заснаваны ў чэрвені 1904 года[1]. Дагэтуль былі зроблены некалькі спробаў да стварэння клуба, але яны апынуліся няздалымі з-за дамінавання ў горадзе рэгбійных каманд, як «Хал» і «Хал Кінгстан Роверс»[1]. Першы сезон клуба складаўся толькі з удзелаў у таварыскіх гульнях, бо клуб не паспеў падаць заяўку на ўступ у Футбольную лігу ў сезоне 1904/05[2]. Першы таварыскі матч клуба прайшоў 1 верасня 1904 года супраць клуба «Нотс Каўнці» і скончыўся ўнічыю з лікам 2:2 унічыю, на матчы прысутнічала каля 6 тысяч гледачоў. Гэтае супрацьстаенне прайшло на стадыёне рэгбійнага клуба «Хал»[3]. Першы афіцыйны матч футбольны клуб правёў у рамках розыгрышу Кубка Англіі 17 верасня супраць клуба «Скотан». Гульня скончылася з лікам 3:3, але ў перайгроўцы 22 верасня ігракі «Хала» атрымалі паражэнне з лікам 1:4[4]. Пасля спрэчак з арэндадаўцамі з рэгбійнага клуба, «Хал Сіці» пераехаў на Энлэбі Роўд Крыкет Граўнд[1]. Згуляўшы 44 таварыскія гульні ў папярэднім сезоне клуб быў, нарэшце, прыняты ў Другі дывізіён на сезон 1905/06[5]. Супернікамі клуба па чэмпіянату былі клубы, як «Манчэстэр Юнайтэд» і «Чэлсі», а таксама супернікі па Ёркшыру клуб «Барнслі», «Брэдфард Сіці» і «Лідс Сіці»[4]. «Хал Сіці» першую гульню праводзіў дома, прыняўшы ў сябе «Барнслі» і атрымаўшы перамогу з лікам 4:1[4]. У рэшце рэшт, «Хал Сіці» скончыў сезон на пятым месцы[5].

«Хал Сіці» і «Грымсбі Таўн» былі адзінымі прафесійнымі клубамі, якія мелі афіцыйны дазвол гуляць у футбольнай лізе на Каляды з-за патрабаванняў гандлю рыбай. Але гэтая традыцыя ў тыя часы знікла пасля рэзкага скарачэння іх флоту траўлераў у апошнія гады да таго[6]. У наступным сезоне клуб пераехаў на новы адбудаваны стадыён, які размяшчаўся насупраць ад крыкетнай пляцоўцы, дзе клуб праводзіў свае матчы. Усё яшчэ знаходзячыся пад кіраўніцтвам трэнера Эмброўза Лэнглі, «Хал» працягваў паслядоўна фінішаваць у верхняй палове выніковай табліцы. Клуб наблізіўся да прасоўвання ў вышэйшы дывізіён у сезоне 1909/10 і гэты сезон быў самым паспяховым у гісторыі клуба да 2008 года. «Хал Сіці» заняў трэцяе месца і меў роўную колькасць пунктаў з размешчаным на другім радке «Олдхэмам Атлетык», аднак паказчык сярэдняй колькасці галоў за матч (0,29) не дазволіў клуба атрымаць павышэнне ў класе[5]. «Хал» рэгулярна фінішаваў у першай палове табліцы да пачатку Першай сусветнай вайны, але пасля вайны каманда сканчвала сезон у ніжняй палове на працягу сямі сезонаў з апошніх адзінаццаці, у выніку выляцеўшы ў трэці дывізіён у 1930 годзе.

Працяг[правіць | правіць зыходнік]

У 1930 годзе клуб дасягнуў паўфіналу Кубка Англіі. На шляху да паўфіналу «Хал Сіці» выбіў з турніру «Лідс Юнайтэд», «Блэкпул», «Плімут Аргайл», «Манчэстэр Сіці» і «Ньюкасл Юнайтэд». У паўфінале «тыгры» сустрэліся з «Арсеналам». Матч завяршыўся ўнічыю 2:2, а ў перагулёўцы мацней апынуліся «кананіры», якія атрымалі перамогу з лікам 1:0. У сезоне 2003/04 «Хал Сіці» заняў другое месца ў трэцім дывізіёне, у сезоне 2004/05 — другое месца ў першай лізе. У выніку, ужо ў на наступны сезон клуб выступаў у Чэмпіянаце Футбольнай лігі, заняўшы па выніках сезону 18 месца. Сезон 2006/07 клуб скончыў на 21 месцы, ледзь не апусціўшыся ў ніжэйшую лігу.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на верасень 2018 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Сцяг Шатландыі Бр Дэвід Маршал 1985
2 Сцяг ЗША Аб Эрык Ліхай 1988
3 Сцяг Чэхіі Аб Ондржэй Мазух 1989
4 Сцяг Нідэрландаў Аб Ёрдзі дэ Вейс 1995
5 Сцяг Англіі Аб Рыс Барк 1996
6 Сцяг Англіі Аб Кевін Сцюарт 1993
7 Сцяг Бразіліі ПА Эвандру 1986
9 Сцяг Малі Нап Нуа Дыко 1992
10 Сцяг Іспаніі ПА Хон Тараль 1995
11 Сцяг Сербіі ПА Давід Мілінкавіч 1994
12 Сцяг Англіі Бр Джордж Лонг 1993
14 Сцяг Польшчы Нап Каміль Грасіцкі 1988
15 Сцяг Англіі Аб Энгас Мак-Дональд 1992
Пазіцыя Імя Год нараджэння
16 Сцяг Аўстраліі ПА Джэксан Ірвайн 1993
17 Сцяг Англіі Аб Тод Кейн 1993
18 Сцяг Англіі ПА Дэніэл Бэці 1997
19 Сцяг Англіі Нап Уіл Кін 1993
20 Сцяг Англіі Нап Джэрад Боўэн 1996
21 Сцяг Англіі Аб Брэндан Флемінг 1999
22 Сцяг Нарвегіі ПА Маркус Хенрыксен Капітан каманды 1992
23 Сцяг Шатландыі Аб Стывен Кінгслі 1994
24 Сцяг Англіі ПА Джэймс Уір 1995
25 Сцяг Англіі Нап Фрэйзер Кэмпбел 1987
27 Сцяг Англіі ПА Робі Мак-Кензі 1998
29 Сцяг Шатландыі Нап Крыс Марцін 1988
35 Сцяг Англіі Аб Томі Элфік 1987

Ігрок сезону[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Пераможца
2000–01 Сцяг Ямайкі Іэн Гудысан
2001–02 Сцяг Англіі Гары Александэр
2002–03 Сцяг Паўночнай Ірландыі Сцюарт Эліят
2003–04 Сцяг Ірландыі Дэм’ен Дэлейні
2004–05 Сцяг Паўночнай Ірландыі Сцюарт Эліят
2005–06 Сцяг Уэльса Боаз Майхіл
2006–07 Сцяг Англіі Эндзі Доўсан
2007–08 Сцяг Англіі Майкл Цёрнер
2008–09 Сцяг Англіі Майкл Цёрнер
2009–10 Сцяг Ірландыі Стывен Хант
2010–11 Сцяг Ірландыі Энтані Джэрард
2011–12 Сцяг Славеніі Роберт Коран
2012–13 Сцяг Егіпта Ахмед аль-Мухамадзі
2013–14 Сцяг Англіі Кёртыс Дэвіс
2014–15 Сцяг Англіі Майкл Доўсан
2015–16 Сцяг Уругвая Абель Эрнандэс
2016–17 Сцяг Англіі Сэм Клукас

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1904–1915: The Formative Years. Hull City Mad
  2. Hull City. Historical Football Kits.
  3. History of the Tigers. Hull City A.F.C.
  4. 4,0 4,1 4,2 Peterson, Mike (1999). The Definitive Hull City A.F.C. : A statistical history to 1999. Tony Brown. p. 13. ISBN 1-899468-13-7.
  5. 5,0 5,1 5,2 Hull City. Football Club History Database
  6. Grimsby fish market to open over festive period — FISHupdate.com

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]