Гаэтана Д’Агасціна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Гаэтана Д’Агасціна
Gaetano D'Agostino.jpg
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 3 чэрвеня 1982(1982-06-03)[1] (36 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Італіі Італія
Рост 183 см
Вага 81 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Італіі Віртус Франкавіла
Пасада галоўны трэнер
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
1990 — 1998 Сцяг Італіі Палерма
1998 — 2000 Сцяг Італіі Рома
Клубная кар’ера*
2000 — 2001 Сцяг Італіі Рома 1 (0)
2001 — 2003 Сцяг Італіі Бары 63 (2)
2003 — 2005 Сцяг Італіі Рома 22 (1)
2005 — 2006 Сцяг Італіі Месіна 42 (5)
2006 — 2010 Сцяг Італіі Удзінезэ 114 (12)
2010 — 2011 Сцяг Італіі Фіярэнціна 20 (5)
2011 — 2014 Сцяг Італіі Сіена 40 (7)
2013   Сцяг Італіі Пескара 7 (2)
2014 Сцяг Італіі Фідэліс Андрыя 9 (0)
2014 — 2015 Сцяг Італіі Беневента 17 (1)
2015 — 2016 Сцяг Італіі Лупа Рома 19 (1)
Нацыянальная зборная**
1998 — 1999 Сцяг Італіі Італія (да 16) 15 (6)
1999 — 2001 Сцяг Італіі Італія (да 18) 10 (3)
2002 — 2004 Сцяг Італіі Італія (да 21) 17 (4)
2009 Сцяг Італіі Італія 5 (0)
Трэнерская кар’ера
2016 — 2017 Сцяг Італіі Анцыа
2017 — Сцяг Італіі Віртус Франкавіла

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 19 лістапада 2017.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 19 верасня 2015.

Гаэтана Д’Агасціна (італ.: Gaetano D’Agostino; нар. 3 чэрвеня 1982, Палерма, Італія) — італьянскі футбаліст, які завяршыў кар’еру. Гуляў на пазіцыі паўабаронцы. Былы ігрок нацыянальнай зборнай Італіі. У цяперашні час з’яўляецца галоўным трэнерам клуба «Віртус Франкавіла».

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Д’Агасціна пачаў займацца футболам у школе «Палерма» з яго роднага горада. Пасля таго, як у адным з сезонаў Гаэтана забіў больш за 100 мячоў, на яго звярнулі ўвагу скаўты сталічнай «Ромы», і ў 16 гадоў ён апынуўся ў яе школе[2]. І пры Здэнеку Земане, і пры Фабіа Капэла ён нярэдка прыцягваўся да трэніровак з асноўным складам[3]. Дэбютаваў у Серыі А Гаэтана ў 2000 годзе ў матчы з «Брэшыяй». У тым сезоне «Рома» стала чэмпіёнам Італіі і Д’Агасціна, які акрамя матчу з «Брэшыя» больш не гуляў, таксама стаў часткай чэмпіёнскага складу[2]. Аднак замацавацца ў клубе ён усё ж не здолеў, і 50% правоў на гульца былі перададзеныя клубу «Бары», стаўшы часткай пераходу Антоніа Касана.

У «Бары» Д’Агасціна правёў 70 матчаў за 2 сезоны. Клуб у гэты час з’яўляўся серадняком Серыі B. Гаэтана рэгулярна прызываўся ў зборныя Італіі розных узростаў[3]. У складзе італьянскай моладзевай зборнай выйграў чэмпіянат Еўропы 2004.

У 2003 у вярнуўся ў «Рому», нярэдка з’яўляўся на поле ў канцы сезону 2003/04. Аднак замацавацца ў аснове рымлян ў Гаэтана зноў не атрымалася, і ён быў прададзены ў «Месіну», якая вярнулася ў Серыю A. «Шчыра кажучы, думаў, мне ўдасца рэалізаваць сябе ў "Роме", аднак нешта не склалася» — заявіў ён пасля гэтага пераходу[3]. Д’Агасціна добра праявіў сябе ў складзе сіцылійцаў, згуляўшы 42 матча і забіўшы 5 галоў.

Улетку 2006 года правы на гульца выкупіў «Удзінезэ». Гаэтана адразу замацаваўся ў аснове клуба, а пасля прыходу Гёкхана Інлера здолеў стварыць з ім моцную звязку ў паўабароне[3]. Канчаткова талент Д’Агасціна раскрыўся ў сезоне 2008/09, у якім згуляў 36 матчаў і паказаў незвычайна высокую для сябе выніковасць, забіўшы 11 мячоў[2]. Ва «Удзінезэ» выконваў ролю плэймейкера і з’яўляўся штатным выканаўцам штрафных удараў[3]. У сезоне 2007/08 стаў лідэрам Серыі A па колькасці галявых перадач[3].

У снежні 2008 года Д’Агасціна мог апынуцца ў казанскім «Рубіне»[4], а ўлетку 2009 быў блізкі да пераходу ў «Ювентус» або «Рэал»[5], але абодва клуба палічылі суму, запрошаную «Удзінезэ» за гульца занадта вялікай і набылі іншых футбалістаў, «Ювентус» падпісаў бразільца Феліпі Мелу, а «Рэал» — Хабі Алонса[2]. Пазней Д'Агасціна заявіў, што не шкадуе аб неадбыўшыхся пераходах: «Я ніколькі не шкадую, што застаўся ва "Удзінезэ". Тут мой дом, дзе я адчуваю сябе добра, я чысты перад сваім сумленнем»[6].

7 чэрвеня 2010 года Д’Агасціна ўсё ж пакінуў «Удзінезэ», перайшоўшы ў «Фіярэнціну», якая выкупіла палову правоў на футбаліста[7]. У сваім апошнім сезоне у складзе клуба з Удзінэ ён правёў 20 матчаў і забіў адзін гол.

З 2011 года выступаў за «Сіену», пакуль тая не збанкрутавалася і спыніла існаванне ўлетку 2014 года. Пасля стаў гуляць ў клубах ніжэйшых дывізіёнаў Італіі. У 2016 годзе завяршыў кар’еру футбаліста і перайшоў на трэнерскую працу.

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

У 2004 годзе Д'Агасціна стаў чэмпіёнам Еўропы у складзе моладзевай зборнай Італіі.

18 лістапада 2008 года Марчэла Ліпі выклікаў Д’Агасціна ў першую зборную на матч з камандай Грэцыі, аднак гулец на полі не з’явіўся. Дэбютаваў у складзе «скуадры адзуры» 6 чэрвеня 2009 года ў таварыскім матчы са зборнай Паўночнай Ірландыі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

«Рома»

Моладзевая зборная Італіі

Зноскі

  1. Gaetano D'Agostino // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 The Explosion of Gaetano D’Agostino (англ.) . The Offside (22 мая 2009). Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2012. Праверана 16 кастрычніка 2009.
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 3,4 3,5 Денис Орлов Вперед, Даго!. Sports.ru (7 снежня 2008). Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2012. Праверана 16 кастрычніка 2009.
  4. «Рубин» замахнулся на Гаэтано Д'Агостино. Росбалт (25 снежня 2008). Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2012. Праверана 16 кастрычніка 2009.
  5. Гаэтано Д’Агостино: «Все игроки мечтают выступать за «Реал». Sports.ru (10 ліпеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2012. Праверана 16 кастрычніка 2009.
  6. Д’Агостино: «Не жалею, что остался в «Удинезе». Евро-футбол (7 кастрычніка 2009). Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2012. Праверана 16 кастрычніка 2009.
  7. «Фиорентина» объявила о приобретении д’Агостино. Чемпионат.ру (7 июня 2010). Праверана 19 чэрвеня 2010.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]