Антоніа Касана
![]() | |||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Антоніа Касана | ||||||||||||||||||||||||||||||
Мянушка | Пітэр Пэн, Fantantonio, Малыш з Бары (El Pibe de Bari) | ||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
12 ліпеня 1982[1][2][…] (42 гады) |
||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 175 см[3] | ||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 84 кг[4] | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
Антоніа Касана (італ.: Antonio Cassano; нар. 12 ліпеня 1982, Бары, Італія) — італьянскі футбаліст, нападнік нацыянальнай зборнай Італіі (2003—2014). Выхаванец футбольнай школы «Бары». Касана называюць іграком, які майстэрскі валодае мячом, а таксама мае добры футбольны зрок[5].
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]«Бары»
[правіць | правіць зыходнік]Касана дэбютаваў у Серыі А сезону 1999/2000 11 снежня 1999 года ў выязным матчы 13-га тура супраць «Лечэ». Ужо ў наступным туры, 18 снежня 1999 года, на хатнім стадыёне «Сан-Нікола» забіў пераможны гол у браму «Інтэра», адкрыўшы рахунак сваім мячам у Серыі A.
«Рома»
[правіць | правіць зыходнік]У 2001 годзе нападнік перайшоў у «Рому», якая была но той момант чэмпіёнам Італіі. Сума трансферу склала 28 млн еўра[6]. Свой першы гол за новую каманду ў чэмпіянаце краіны Касана забіў у 18 туры ў браму клуба «Верона». Нягледзячы на добрую гульню і высокую рэзультатыўнасць, Касана ніяк не мог рэалізаваць свой талент цалкам. У гэтым яму перашкаджаў яго свавольны характар. Ігрок праславіўся сталымі скандаламі з трэнерамі і кіраўніцтвам клуба[6].
«Рэал»
[правіць | правіць зыходнік]У 2006 годзе пасля працяглых спрэчак аб падпісанні новага кантракту, Касана быў прададзены ў «Рэал», дзе Касана ўступіў у адкрыты канфлікт з Фабіа Капела, з якім у яго склаліся дрэнныя адносіны яшчэ з часоў іх сумеснага знаходжання ў «Роме»[6]. Капела сцвярджаў, што ігрок мае праблемы з лішняй вагой і знаходзіцца ў дрэннай фізічнай форме.
«Сампдорыя»
[правіць | правіць зыходнік]
У 2007 годзе Касана аддалі ў арэнду «Сампдорыі». На радзіме футбаліст атрымаў дадатковую матывацыю. яго гульня стала паходзіць на гульню пяцігадовай даўнасці. Касана не канфліктаваў з кіраўніцтвам клуба, спраўна забіваў і стаў улюбёнцам генуэзскіх заўзятараў. У 2008 годзе «Сампдорыя» выкупіла правы на футбаліста.
У пачатку сезону 2010/11 чэмпіянату Італіі, паміж Касана і прэзідэнтам «Сампдорыі» Рыкарда Гаронэ адбыўся канфлікт у сувязі з тым, што форвард адмовіўся наведаць дабрачынны абед, які зладзіў кіраўнік каманды[6]. Пасля гэтага Касана быў адхілены ад трэніровак і перастаў траплаць у заяўку на матчы.
«Мілан»
[правіць | правіць зыходнік]3 студзеня 2011 года Касана падпісаў кантракт з «Міланам» да 2014 года[7][8]. 6 студзеня 2011 года Касана дэбютаваў у складзе «Мілана» у выязным матчы супраць «Кальяры» і зрабіў галавы пас на Родні Страсера, пасля якога быў забіты адзіны ў матчы гол[9].
29 кастрычніка 2011 года Антоніа адчуў сябе дрэнна, знаходзячыся на борце самалёта, якім вяртаўся пасля матчу «Мілана» з «Ромай», у прыватнасці ў яго рэзка паўсталі праблемы са зрокам, прамовай і рухам[10]. Па прыбыцці ў аэрапорт футбаліст быў перапраўлены ў шпіталь[11], дзе ў яго выявіліся праблемы з сэрцам. 4 лістапада Антоніа быў паспяхова праапераваны ў Мілане прафесарам Марыа Кармінаці[12]. Тэрмін аднаўлення футбаліста быў пастаўлены ў 6 месяцаў. У красавіку лекары дазволілі Касана вярнуцца ў футбол[13]. 7 красавіка Антоніа выйшаў на замену на 83 хвіліне матчу супраць «Фіярэнціны».
«Інтэр»
[правіць | правіць зыходнік]21 жніўня 2012 года, было пацверджана, што «Мілан» і «Інтэр» дасягнулі пагаднення па абмене Джампаала Пацыні і Касана, з кампенсацыйнай сумай каля 7 млн еўра на карысць нерадзуры[14]. У той жа дзень Касана прайшоў «Інтэр» медыцынскі агляд[15].
«Парма»
[правіць | правіць зыходнік]3 ліпеня 2013 года Касана падпісаў пагадненне з «Пармай» тэрмінам на тры гады, дзе ўзяў сабе 99 нумар. На афіцыйнай прэс-канферэнцыі, прысвечанай прэзентацыі Антоніа ў якасці новага іграка «Пармы», нападнік прызнаўся, што пакінуў міланскі клуб з-за новага галоўнага трэнера каманды Вальтэра Мацары, пад кіраўніцтвам якога ён трэніраваўся яшчэ ў «Сампдорыі». 26 студзеня 2015 года Касана скасаваў свой кантракт з клубам, што дазволіла яму стаць вольным агентам.
Вяртанне ў «Сампдорыю»
[правіць | правіць зыходнік]Касана заставаўся без працы каля паловы года. У ліпені 2015 года з’явілася інфармацыі аб цікавасці да нападніка з боку «Сампдорыі». 9 жніўня афіцыйна вярнуўся ў генуэзскі клуб, падпісаўшы двухгадовы кантракт[16].
У сезоне 2016/17 прэзідэнт клуба Масіма Ферэра заявіў, што Касана не ўваходзіць у яго планы, і той быў выключаны з першай каманды. Антоніа адмовіўся ад прапаноў шэрагу клубаў і трэніраваўся разам з юнацкімі камандамі «Сампдорыі». У студзені 2017 года канракт клуба з нападнікам па ўзаемнай згодзе быў разарваны[17].
«Элас Верона»
[правіць | правіць зыходнік]У ліпені 2017 года Касана, які паўгады знаходзіўся без клуба, падпісаў кантракт з «Элас Веронай»[18]. Праз тыдзень ён сабраў прэс-канферэнцыі, на якой абвясціў аб завяршэнні кар’еры, але пазней у той жа дзень заявіў, што перадумаў. Праз некаторы час усё ж канчаткова вырашыў завяршыць кар’еру[19].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Касана правёў дэбютны матч за зборную ў лістападзе 2003 года, у матчы супраць зборнай Польшчы. У складзе зборнай Італіі гуляў на Еўра-2004 і Еўра-2008, але на трыўмфальны для італьянцаў чэмпіянат свету 2006 ігрок не патрапіў.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]«Рома»:
- Уладальнік Суперкубка Італіі: 2001
«Рэал»:
- Чэмпіён Іспаніі: 2007
«Мілан»:
- Чэмпіён Італіі: 2011
- Уладальнік Суперкубка Італіі: 2011
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Antonio Cassano // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ ANTONIO CASSANO // Argentine Soccer Database
- ↑ Сампдорыя — 1946. Праверана 7 лістапада 2019.
- ↑ Cassano riparte dall’Entella, allenamenti da lunedì — Genova: (untranslated), 1886. — ISSN 1594-4395; 1722-7704 Праверана 7 лістапада 2019.
- ↑ «Player Profile» Архівавана 2 студзеня 2013.. ESPN Soccernet.
- ↑ а б в г Возвращение трудного ребёнка Архівавана 28 снежня 2010.. championat.ru
- ↑ «Милан» официально объявил о подписании Кассано Архівавана 6 студзеня 2011.. championat.ru
- ↑ Ufficiale: Antonio Cassano al Milan a titolo definitivo. Sampdoria.it
- ↑ Голевой пас Кассано помог «Милану» дожать «Кальяри» Архівавана 9 студзеня 2011.. championat.ru
- ↑ Галлиани: уверен, что Кассано полностью восстановится. championat.com
- ↑ Кассано был отправлен в больницу после возвращения в Милан из Рима. championat.com
- ↑ Операция на сердце Кассано прошла ўспешно. championat.com
- ↑ Кассано разрешено вернуться в большой футбол. championat.com
- ↑ «AC Milan and Inter agree terms over Pazzini-Cassano swap». goal.com
- ↑ «Cassano passes Inter medical, says club doctor». goal.com
- ↑ Антонио Кассано официально стал игроком "Сампдории". football.by
- ↑ «Сампдория» объявила о расторжении контракта с Кассано. by.tribuna.com
- ↑ Кассано перешел в «Верону». by.tribuna.com
- ↑ Кассано окончательно завершил карьеру. by.tribuna.com
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Антоніа Касана
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце BDFutbol.com (англ.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
- Статыстыка на сайце soccerbase.com (англ.)
- 10 фактаў пра Касана (артыкул на football.sport.com.ua)
- Профіль на Чэмпіянат.com Архівавана 4 сакавіка 2016.
- Профіль на EPSN Soccernet Архівавана 28 красавіка 2012. (англ.)
- Нарадзіліся 12 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1982 годзе
- Нарадзіліся ў Бары (Італія)
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Італіі
- Ігракі зборнай Італіі па футболе
- Ігракі ФК Элас Верона
- Ігракі ФК Сампдорыя
- Ігракі ФК Парма
- Ігракі ФК Інтэрнацыянале Мілан
- Ігракі ФК Мілан
- Ігракі ФК Рэал Мадрыд
- Ігракі ФК Рома
- Ігракі ФК Бары