Хабі Алонса

Гэты артыкул уваходзіць у лік добрых
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Хабі Алонса
Хабі Алонса ў 2018 годзе
Хабі Алонса ў 2018 годзе
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Хаб’ер Алонса Алана
Нарадзіўся 25 лістапада 1981(1981-11-25)[1][2][…] (42 гады)
Грамадзянства  Іспанія
Рост 183 см
Вага 76 кг
Пазіцыя апорны паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Германія Баер 04
Пасада галоўны трэнер
Маладзёжныя клубы
Іспанія Антыгуока  (англ.)
Клубная кар’ера[* 1]
1999—2004 Іспанія Рэал Сасьедад 114 (9)
1999—2000   Іспанія Рэал Сасьедад B  (англ.) 39 (2)
2000—2001   Іспанія Эйбар  (бел. (тар.)) 14 (0)
2004—2009 Англія Ліверпул 143 (15)
2009—2014 Іспанія Рэал Мадрыд 158 (4)
2014—2017 Германія Баварыя 79 (5)
Нацыянальная зборная[* 2]
2000 Іспанія Іспанія (да 18)  (руск.) 1 (0)
2002—2003 Іспанія Іспанія (да 21)  (руск.) 9 (0)
2001—2012 Краіна Баскаў Краіна Баскаў  (руск.) 5 (0)
2003—2014 Іспанія Іспанія 114 (16)
Трэнерская кар’ера
2018—2019 Іспанія Рэал Мадрыд юн.
2019—2022 Іспанія Рэал Сасьедад B
2022— Германія Баер 04
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Золата ПАР 2010
Кубкі канфедэрацый  (руск.)
Бронза ПАР 2009  (руск.)
Чэмпіянаты Еўропы
Золата Аўстрыя/Швейцарыя 2008
Золата Польшча/Украіна 2012
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 8 кастрычніка 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 28 мая 2016
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хаб’е́р Ало́нса Ала́на (баскск.: Xabier Alonso Olano, ісп.: Xabier Alonso Olano; нар. 25 лістапада 1981, Талоса  (руск.), Іспанія) — іспанскі футбаліст (апорны паўабаронца) і трэнер. Выступаў за нацыянальную зборную Іспаніі (2003—2014). У цяперашні час працуе галоўным трэнерам нямецкага клуба «Баер 04».

Удзельнік чэмпіянату Еўропы 2004, чэмпіянату свету 2006, чэмпіянату Еўропы 2008, чэмпіянату свету 2010, чэмпіянату Еўропы 2012 і чэмпіянату свету 2014. Двухразовы чэмпіён Еўропы (2008, 2012) і чэмпіён свету (2010). На клубным узроўні Алонса — пераможца Лігі чэмпіёнаў (2004/05  (руск.), 2013/14  (бел. (тар.))), Суперкубка УЕФА (2005  (руск.), 2014  (руск.)), Кубка Англіі (2005/06  (англ.)), Суперкубка Англіі (2006  (англ.)), Кубка Іспаніі (2010/11  (руск.), 2013/14  (руск.)), чэмпіянату Іспаніі (2011/12  (руск.)) і Суперкубка Іспаніі  (руск.) (2012  (руск.)), Кубка Германіі (2015/16  (руск.)), чэмпіянату Германіі (2014/15  (руск.), 2015/16  (руск.), 2016/17  (руск.)) і Суперкубка Германіі  (руск.) (2016  (руск.)). У складзе нацыянальнай зборнай Хабі — двухразовы пераможца Еўра (2008, 2012) і чэмпіён свету (2010).

Алонса пачаў кар’еру ў галоўнай камандзе свайго роднага рэгіёна Гіпускаа — «Рэал Сасьедадзе», дэбютаваўшы за клуб у 1999 годзе. У сезоне 2000/01  (руск.) Хабі на правах арэнды перайшоў у клуб другога дывізіёну  (руск.) «Эйбар» на паўгода. Вярнуўшыся з арэнды, Алонса стаў іграком асноўнага складу. У сезоне 2001/02  (руск.) баск забіў свой першы гол. У наступным сезоне  (руск.) Алонса згуляў ключавую ролю ў заваяванні срэбных медалёў чэмпіянату, дзякуючы чаму клуб здолеў кваліфікавацца ў Лігу чэмпіёнаў. Сезон 2003/04 стаў для Хабі апошнім у складзе «Сасьедада». Летам 2004 года Алонса перайшоў у «Ліверпул» за 10,5 млн £. У першым сваім сезоне ў складзе «чырвоных» іспанец выйграў Лігу чэмпіёнаў. У сезоне 2005/06 Хабі заваяваў яшчэ два трафеі: Суперкубак УЕФА і Кубак Англіі. У наступныя тры сезоны на «Энфілдзе  (бел. (тар.))» іспанец выйграў Суперкубак Англіі, а таксама дайшоў да фіналу  (бел. (тар.)) Лігі чэмпіёнаў і заваяваў срэбныя медалі чэмпіянату Англіі  (руск.). У летняе трансфернае акно  (англ.) 2009 года Алонса за 30 млн € перайшоў у мадрыдскі «Рэал»[3], дзе стаў пераможцам Лігі чэмпіёнаў[4], чэмпіянату і Суперкубка Іспаніі, а таксама двухразовым пераможцам Кубка Іспаніі. У 2014 годзе, пасля пяці гадоў праведзеных у складзе «Рэала», Хабі перайшоў у мюнхенскую «Баварыю», падпісаўшы двухгадовы кантракт[5]. У складзе «Баварыі» Хабі Алонса тройчы стаў чэмпіёнам краіны, выйграў Кубак і Суперкубак Германіі. У студзені 2017 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры па заканчэнні сезона 2016/17[6].

Алонса адрозніваецца здольнасцю забіваць галы з далёкіх дыстанцый. У матчы на Кубак Англіі супраць каманды «Лутан Таўн»  (англ.) у студзені 2006 года ён забіў два галы з далёкай дыстанцыі, адзін з якіх ударам прыкладна з 60 метраў. У верасні 2006 года Алонса забіў яшчэ адзін гол са сваёй паловы поля ў матчы Прэм’ер-лігі супраць «Ньюкасл Юнайтэд».

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Хабі Алонса паходзіць з вядомай футбольнай сям’і. Яго бацька, Перыка Алонса  (англ.), гуляў за «Рэал Сасьедад», у складзе якога стаў двухразовым чэмпіёнам Іспаніі, і за «Барселону». Брат Хабі, Мікеле Алонса  (англ.), гуляе на пазіцыі паўабаронцы за «Рэал Уніён»  (руск.). Іншы брат, Ён — футбольны суддзя. Алонса нарадзіўся ў Талосе, невялікім мястэчку Краіны Баскаў, да шасці гадоў жыў у Барселоне, потым яго сям’я пераехала ў Сан-Себасцьян. Менавіта тут выявіўся яго запал да футбола, ён правёў сваё дзяцінства, гуляючы ў футбол на Плая дэ ла Конча (Шэл Біч)[7]. На пляжах Сан-Себасцьяна Алонса пасябраваў з жыхаром Кале Маціа, Мікелем Артэтам, і яны часта спаборнічалі адзін з адным, гуляючы разам у футбол па выхадных[8]. У раннім узросце Алонса вырашыў стаць апорным паўабаронцам, гэта амплуа дапамагло яму навучыцца добра распараджацца мячом на поле.

Калі яму было 15, ён па школьнай праграме абмену адправіўся ў ірландскі горад Келс, графства Міт  (руск.), каб вывучыць англійскую мову[9].

Алонса і Артэта былі амбіцыйныя і марылі гуляць побач за «Рэал Сасьедад», але іх шляхі разышліся пасля таго, як Артэта перайшоў у «Барселону», тым часам як Алонса падпісаў кантракт з «Рэал Сасьедадам»[10].

Алонса прагрэсаваў, выступаючы за рэзервовую каманду «Рэал Сасьедад», і ва ўзросце 18 гадоў у сезоне 1999/2000 ён дэбютаваў у першай камандзе сан-себасцьянскага клуба. Яго першы выхад на поле адбыўся 1 снежня 1999 года ў паядынку Кубка Іспаніі з «Лаграньесам»[11]

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

«Рэал Сасьедад»[правіць | правіць зыходнік]

Джон Тошак  (руск.) прызнаў патэнцыял у Алонса і выдаткаваў шмат часу, распрацоўваючы метады навучання, скіраваныя на індывідуальнае паляпшэнне яго тэхнічных магчымасцей[12]. Першую палову сезона 2000/01 Алонса адгуляў у «Эйбары» на правах арэнды, пасля чаго вярнуўся ў родную каманду. Каманда ўмацавала свае пазіцыі ў сярэдзіне табліцы ў 2001/02 сезоне, заняўшы 13-е месца. Алонса правёў 30 матчаў у сезоне, а таксама забіў свой першы гол у Ла Лізе, за ўвесь сезон адзначыўся 3 разы. Улетку 2002 года ў «Рэал Сасьедада» зноў змяніўся трэнер, і ўсё ж з прыходам Рэйнальда Денуэкса  (руск.) Алонса захаваў сваё месца ў першай камандзе[13].

У нечакана паспяховым для каманды сезоне 2002/03, калі яна заняла другое месца ў чэмпіянаце, прапусціўшы наперад толькі мадрыдскі «Рэал», Хабі Алонса быў ключавым іграком «Рэал Сасьедада», ён узяў удзел у 33 матчах і забіў у іх 3 галы, заявіўшы пра сябе як пра «ўзыходную зорку» іспанскага футбола[14].

Улетку 2004 года ў «Рэал Сасьедад» перайшоў сябар дзяцінства Алонса, Мікель Артэта[15]. Артэта быў у захапленні ад перспектывы стаць партнёрам Алонса ў цэнтры поля, але яго радасць была нядоўгай. Алонса атрымаў прапанову ад «Ліверпула» і 20 жніўня 2004 года перайшоў у мерсісайдскі клуб[11][16].

«Ліверпул»[правіць | правіць зыходнік]

У складзе «Ліверпула»

Алонса прыбыў у Ліверпул разам з Луісам Гарсія з «Барселоны», паклаўшы тым самым пачатак новай эры на «Энфілдзе». Новы трэнер «Ліверпула», Рафаэль Бенітэс  (бел. (тар.)), імкнуўся рэарганізаваць клуб і цалкам перапрацаваць гульню каманды, выбраўшы свой уласны стыль тренерства і тактыку каманды[17]. Алонса перайшоў у «Ліверпул» у жніўні 2004 года. Ён дэбютаваў у англійскай Прэм’ер-лізе 29 жніўня на «Рыбак Стэдыўм  (руск.)» у матчы супраць «Болтан Уондэрэрс», які «Ліверпул» прайграў з лікам 0:1[18]. Бачанне поля і добрае валоданне пасам дазволілі Алонса стаць адным з асноўных ігракоў у паўабароне «Ліверпула», а яго запамінальныя дакладныя далёкія пасы і відовішчныя магутныя ўдары зрабілі Алонса ўлюбёнцам заўзятараў «чырвоных». Свой першы гол у Англіі Хабі забіў са штрафнога ў браму «Фулхэма» 16 кастрычніка[19], да перапынку таго матча «Ліверпул» прайграваў 0:2, але потым пасля выхаду Алонса на замену пераламаў ход гульні, перамогшы з лікам 4:2.

1 студзеня 2005 года ў выніку сутыкнення з Фрэнкам Лэмпардам з «Чэлсі» Алонса зламаў шчыкалатку і на тры месяцы выбыў з гульні. Вярнуўшыся да вырашальных матчаў плэй-оф Лігі чэмпіёнаў, ён вельмі дапамог камандзе, калі з-за траўмы не мог гуляць капітан «Ліверпула», Стывен Джэрард[20]. У фінальным матчы супраць «Мілана» Алонса зраўняў лік, а потым «Ліверпул» перамог у серыі пенальці[21]. Алонса быў у захапленні ад перамогі, сказаўшы: «Гэта найлепшы момант у маёй прафесійнай кар’еры»[22].

7 студзеня 2006 года ў матчы Кубка Англіі з клубам «Лутан Таўн» Хабі Алонса забіў самы далёкі гол у гісторыі «Ліверпула», паразіўшы браму саперніка са сваёй паловы поля (мяч праляцеў адлегласць прыкладна ў 60 метраў). Хоць брама «Лутана» была ў гэты момант пустой (брамнік пайшоў у штрафную «чырвоных» на падачу вуглавога), гэта дасягненне Алонса стала прадметам працяглага абмеркавання заўзятараў і прэсы. Таксама паведамлялася, што адзін фанат «Ліверпула» паставіў 200 фунтаў на тое, што ў Хабі да канца сезона атрымаецца забіць са сваёй паловы поля, і выйграў 25 000 фунтаў[23].

20 верасня 2006 года Алонса зноў адзначыўся далёкім голам, гэтым разам паразіўшы браму «Ньюкасла» ў матчы Прэм’ер-лігі. У выніку Алонса быў прызнаны майстрам далёкіх удараў, Хабі прызнаўся, што адпрацоўвае такія ўдары на трэніроўках[24].

1 верасня 2007 года яму ўпершыню ў кар’еры атрымалася двойчы за гульню паразіць браму саперніка «Ліверпула» ў Прэм’ер-лізе. Адбылася гэтая падзея ў матчы на ​​"Энфілдзе" супраць «Дэрбі Каўнці», у якім «чырвоныя» перамаглі з лікам 6:0[25][26]. Алонса адкрыў лік у гэтым матчы, на 25-й хвіліне ўдарам са штрафнога з адлегласці ў 50 метраў паразіўшы браму гасцей. У другім тайме баск вызначыўся яшчэ раз, прабіўшы з-за межаў штрафной плошчы. Гэты гол стаў для «Ліверпула» чацвёртым у дадзеным паядынку.

«Рэал Мадрыд»[правіць | правіць зыходнік]

У матчы за мадрыдскі «Рэал» у Лізе чэмпіёнаў
У матчы за мадрыдскі «Рэал» супраць «Вальядаліда»

Улетку 2009 года мадрыдскі «Рэал» пачаў актыўна праводзіць трансферы вядомых ігракоў; адной з мэт каманды стаў Алонса. Нягледзячы на тое, што трэнер «Ліверпула» Рафаэль Бенітэс неаднаразова паведамляў пра тое, што клуб не мае намер прадаваць Хабі[27][28][29], прадстаўнікі «Рэала» ціснулі на «чырвоных», увесь час заяўляючы праз прэсу пра тое, што ігрок ім вельмі патрэбен. Пры гэтым «вяршковыя» адмовіліся згаджацца з мінімальнай сумай адступных (каля 35 мільёнаў фунтаў), якую патрабаваў за футбаліста «Ліверпул». «Рэал» назваў яе «празмеру вялікай» за «іграка, якому няма замены»[30] і прыстрашыўшы зусім адмовіцца ад угоды[31], і гэта пры тым, што незадоўга да таго мадрыдскі клуб выдаткаваў 93,5 і 63,5 мільёнаў еўра на Крыштыяну Раналду і Кака адпаведна.

Пасля двух месяцаў лета, цягам якіх цягнуліся перамовы паміж клубамі, 30 ліпеня Алонса афіцыйна запытаў трансфер[32]. 4 жніўня было дасягнута пагадненне паміж клубамі пра суму кампенсацыі[33], а праз яшчэ два дні ігрок быў прададзены ў «Рэал», прыкладная сума трансферу склала 30 мільёнаў фунтаў. Меркавалася, што галоўнай прычынай сыходу Алонса сталі яго напружаныя адносіны з Бенітэсам. Але ў сваім першым інтэрв’ю пасля пераходу паўабаронца сказаў, што канфлікту ў іх не было, і паведаміў, што хацеў стаць часткай «мадрыдскага праекта»[34].

У першым сезоне за «Рэал» Хабі выступаў пад нумарам «22». Дэбют Хабі ў «Рэале» адбыўся ў матчы з «Дэпартыва». Хабі правёў на поле ўсе 90 хвілін. Свой першы гол у футболцы «Рэала» Алонса забіў у браму «Вільярэала» з пенальці на 87-й хвіліне[35]. У матчы супраць «Севільі» Хабі адкрыў лік за гасцей аўтаголам на 10 хвіліне. Наступны гол Хабі забіў у браму «Спортынга». У матчы супраць «Атлетыка» Хабі забіў гол на 49-й хвіліне і аддаў галявы пас на 55-й.

У тым сезоне Алонса стаў ключавым іграком у цэнтры паўабароны «Рэала». Алонса гуляў добра не толькі ў чэмпіянаце, але і ў Лізе чэмпіёнаў. Усяго ў сезоне 2010/11 Хабі Алонса згуляў 52 матчы і забіў адзін мяч[36].

Чэмпіёнскі для «Рэала» сезон Хабі пачаў у добрай форме. Ён паказваў стабільную гульню як у абароне, так і ў нападзе, выступаючы стваральнікам атак каманды.

Сезон 2012/13 атрымаўся для іспанца не вельмі ўдалым. З-за траўмаў ён выбываў з гульняў на немалыя тэрміны. Становішча пагоршылася і пасля канфлікту каманды з трэнерам Жазэ Маўрынью. У сярэдзіне сакавіка 2013 года з’явіліся паведамленні пра тое, што Алонса не збіраецца падаўжаць кантракт з кіраўніцтвам «Рэала», які мінае па заканчэнні сезона 2013/14. Аднак у пачатку студзеня 2014 года Хабі падоўжыў кантракт да чэрвеня 2016 года[37][38][39].

У матчы за мюнхенскую «Баварыю» супраць маскоўскага ЦСКА

«Баварыя»[правіць | правіць зыходнік]

29 жніўня 2014 года Алонса перайшоў у склад нямецкай «Баварыі», падпісаўшы з клубам двухгадовы кантракт[40]. Кантракт падпісаны на 2 гады[41]. У новым клубе Алонса атрымаў футболку з нумарам 3. Дэбютаваў на наступны дзень у матчы супраць «Шальке 04», які скончыўся ўнічыю 1:1[42]. 27 верасня 2014 года ў матчы супраць «Кёльна» Алонса пабіў рэкорд па колькасці пасаў за матч Бундэслігі, 196[43]. 18 кастрычніка 2014 года іспанец аформіў першы гол за «Баварыю», забіўшы са штрафнога мяч у браму «Вердэра». Матч скончыўся з лікам 6:0[44].

17 лютага 2015 года, у яго 100-ым матчы ў Лізе чэмпіёнаў, Алонса быў выключаны з гульні за другую жоўтую картку пры ліку 0:0 супраць данецкага «Шахцёра»[45]. У другім матчы Алонса вярнуўся[46], «Баварыя» перамагла 7:0[47]. Алонса забіў свой чацвёрты гол у Лізе чэмпіёнаў са штрафнога ў матчы супраць «Порту» ў чвэрцьфінале. «Баварыя» выйграла 6:1 і чацвёрты раз запар прайшла ў паўфінал.

28 красавіка 2015 года Алонса стаў адным з чатырох ігракоў «Баварыі»-чэмпіёнаў свету, якія прайгралі «Барусіі» паўфінал Кубка Германіі па футболе  (руск.)[48]. Ён таксама быў адзіным іграком, які не забіў пенальці ў Суперкубку 2015  (руск.) супраць «Вольфсбурга», яго ўдар быў адбіты Кунам Кастэлсам  (руск.)[49].

Летам 2015 года змяніў нумар 3 на 14, пасля сыходу Клаўдзіа Пісара  (руск.).

18 снежня 2015 года Алонса падпісаў новы кантракт з «Баварыяй» да 2017 года[50]. У студзені 2017 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры па заканчэнні сезона 2016/17[6]. 20 мая 2017 года згуляў свой апошні афіцыйны матч, калі выйшаў у асноўным складзе «Баварыі» ў матчы апошняга тура Бундэслігі супраць «Фрайбурга» (4:1). У гэтым матчы ён адзначыўся галявой перадачай на Ар’ена Робена і быў заменены на 82-й хвіліне на Франка Рыберы. Усяго за тры гады ў Германіі Хабі Алонса тройчы стаў чэмпіёнам краіны, выйграў Кубак і Суперкубак Германіі.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Алонса забівае гол у чвэрцьфінале Еўра-2012 супраць Францыі

Еўра-2004[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню за зборную Іспаніі Алонса згуляў 30 красавіка 2003 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Эквадора, ва ўзросце 22 гадоў. На Еўра-2004 Алонса быў заменены ў матчы з Расіяй пры ліку 1:0, згуляў усе 90 хвілін супраць Партугаліі, дзе яго каманда саступіла з лікам 0:1. У выніку іспанцы не прайшлі групавы этап[51][52].

ЧС-2006[правіць | правіць зыходнік]

На чэмпіянаце свету ў Германіі Хабі Алонса 14 чэрвеня 2006 года забіў свой першы гол за зборную ў браму зборнай Украіны[53]. Нягледзячы на паспяховы выступ на групавой стадыі, дзе Іспанія выйграла ўсе свае гульні, каманда была выбіта будучымі фіналістамі, французамі, у 1/8 фіналу[54].

Еўра-2008[правіць | правіць зыходнік]

На Еўра-2008, якое аказалася паспяховым для іспанцаў, Алонса быў капітанам зборнай у апошняй гульні групавога этапу супраць Грэцыі, стаў іграком матча[55]. Іспанія выйграла турнір, а Алонса згуляў у чатырох з шасці матчаў за зборную[56].

ЧС-2010[правіць | правіць зыходнік]

На ЧС-2010 Хабі Алонса браў удзел ва ўсіх матчах зборнай Іспаніі, гуляючы разам з Серхіа Бускетсам і Хаві ў цэнтры поля, і дапамог зборнай заваяваць першы трафей Кубка свету[57]. На 28-й хвіліне апошняй гульні супраць Нідэрландаў ён атрымаў удар у грудзі ад галандскага паўабаронцы Найджэла дэ Ёнга  (бел. (тар.)). Фол быў спрэчным, здавалася, што парушэнне заслугоўвае непасрэднай чырвонай карткі, але Говард Уэб  (англ.) абмежаваўся жоўтай[58]. Нягледзячы на боль, ён дагуляў увесь матч.

Еўра-2012[правіць | правіць зыходнік]

На Еўра-2012 23 чэрвеня 2012 года Хабі Алонса згуляў свой 100-ы матч за Іспанію[59] ў чвэрцьфінале супраць Францыі, у якім ён забіў абодва мячы і прынёс перамогу Іспаніі.

ЧС-2014[правіць | правіць зыходнік]

Перад ЧС-2014 Хабі Алонса прыняў рашэнне завяршыць выступы за зборную Іспаніі па завяршэнні турніру[60]. На самым «мундыялі» Алонса адкрыў лік у першым матчы групавога этапу са зборнай Нідэрландаў, аднак матч скончыўся паражэннем іспанцаў з лікам 1:5. У другім матчы Іспанія затым прайграла 2:0 зборнай Чылі. У гэтым матчы Алонса атрымаў жоўтую картку і быў заменены ў перапынку, калі лік ужо быў 2:0. Трэці матч Іспанія выйграла апошні матчы супраць Аўстраліі і заняла трэцяе месца ў групе; Алонса згуляў 83 хвіліны ў матчы.

Алонса скончыў міжнародную кар’еру 27 жніўня 2014 года[61]. Усяго за зборную сваёй краіны Хабі Алонса правёў 114 гульняў і забіў 16 мячоў, выйграўшы ў складзе нацыянальнай каманды два чэмпіянаты Еўропы (2008, 2012), чэмпіянат свету (2010) і стаў бронзавым прызёрам Кубка канфедэрацый (2009).

Зборная Краіны Баскаў[правіць | правіць зыходнік]

Алонса дэбютаваў у зборнай Краіны Баскаў  (англ.) у таварыскім матчы супраць Ганы 29 снежня 2001 года[62] і атрымліваў рэгулярныя выклікі, але з-за шчыльнага графіка ў клубе не заўсёды меў магчымасць з’яўляцца. 29 снежня 2012 года Алонса з’явіўся на полі ў матчы зборнай Краіны Баскаў з Балівіяй, які быў выйграны пірэнейцамі 6:1[63].

Стыль гульні[правіць | правіць зыходнік]

Алонса адрозніваецца на поле добрай тэхнікай, а таксама пастаўленым ударам, што дазваляе забіваць галы з далёкіх дыстанцый, а сіла ўдару дазваляе яму віртуозна выконваць штрафныя ўдары. У матчы Кубка Англіі супраць «Лутан Таўн» у студзені 2006 года ён забіў два галы з далёкай дыстанцыі, адзін з якіх — ударам прыкладна з 60 метраў. У верасні 2006 года Алонса забіў яшчэ адзін гол са сваёй паловы поля ў матчы Прэм’ер-лігі супраць «Ньюкасл Юнайтэд»[64].

Хабі як плэймэйкер валодае дакладным пасам і валодае добрым бачаннем поля, што дазваляе аддаваць якасныя перадачы на далёкія адлегласці.

Як заўзятар я б сказаў, што Хабі вялікі ігрок. Я думаю, што ён з’яўляецца найлепшым распасоўшчыкам у Еўропе.

— Прэзідэнт «Рэала», Фларэнтына Перэс  (англ.), чэрвень 2009[65].

Былы партнёр Хабі па «Ліверпулу» Стывен Джэрард на пытанне «каго Вы б хацелі вярнуць з былых партнёраў?» Стыві адказаў, што менавіта Алонса ён бы хацеў вярнуць, калі гэта было б магчыма. Бачанне поля і добрае валоданне пасам дазволілі Алонса стаць адным з асноўных ігракоў у паўабароне «Ліверпула», а яго запамінальныя дакладныя далёкія пасы і відовішчныя далёкія ўдары зрабілі Алонса ўлюбёнцам заўзятараў «чырвоных». У складзе зборнай Іспаніі Хабі з’яўляўся штатным пенальцістам. Пры гэтым штрафныя выконвае досыць рэдка.

Трэнерская кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 2018 годзе стаў трэнерам юнацкай каманды мадрыдскага «Рэала». У 2019 годзе атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі Pro, у чэрвені стала вядома пра прызначэнне Хабі Алонса галоўным трэнерам другой каманды «Рэал Сасьедада»[66].

5 кастрычніка 2022 года ўзначаліў нямецкі «Баер 04»[67].

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Былыя партнёры па «Ліверпулу» лічылі Алонса ціхім і спакойным чалавекам[68]. Ён жанаты з Нагорай Арамбулу, у пары трое дзяцей. 11 сакавіка 2008 года нарадзілася першае дзіцё — сын Ёнчу[69].

Алонса прапусціў матч Лігі чэмпіёнаў з «Інтэрам», застаўшыся ў Ліверпуле з-за нараджэння дзіцяці, ён скаментаваў гэта, сказаўшы:

" Было крыху непрыемна прапусціць матч супраць «Інтэра», але я павінен быў быць са сваёй сям'ёй у такі час[70]. "

Яго рашэнне аддаць перавагу сям’і перад Лігай чэмпіёнаў выклікала мноства канфліктаў з трэнерам, Рафай Бенітэсам[71][72][73]. 30 сакавіка 2010 года ў пары нарадзілася другое дзіцё, дзяўчынка па імі Ані Алонса Аранбуру[74]. Іх трэцяе дзіцё і другая дачка, Эма Алонса Aранбуру, нарадзілася 2 снежня 2013 года[75].

Алонса і Артэта былі суседзямі, калі жылі ў Сан-Себасцьяне, а таксама жылі побач у Ліверпуле[76]. Алонса пераканаў Артэту перайсці ў «Эвертан», расказаўшы яму, як ён шчаслівы ў Ліверпуле[77]. Алонса таксама ў 2004 годзе пераканаў былога напарніка па «Рэал Сасьедадзе», Хуана Угартэ, далучыцца да клуба «Рэксем»  (англ.)[78].

Алонса з’яўляецца прыхільнікам каманды «Meath GAA»  (англ.) па гэльскім футболе  (англ.)[79]. Яго цікавасць да ірландскага спорту з’явілася ў 15-гадовым узросце, калі ён адправіўся ў ірландскі горад Келс  (англ.), каб вывучыць англійскую мову[9].

Нават гуляючы за «Рэал Мадрыд», Алонса абвясціў сябе прыхільнікам «Ліверпула». Ён сказаў, што вяртаецца, каб глядзець гульні на «Энфілдзе», калі ён свабодны час. The Times Online працытавала: «Я да гэтага часу фанат Ліверпула і буду ім заўсёды», і што яго сын таксама стане прыхільнікам «чырвоных»[80].

Статыстыка выступленнняў[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Станам на 28 мая 2017 года

Клуб Сезон Ліга Кубак1 Кубак лігі Еўракубкі Іншыя² Усяго
Гульні Галы Гульні Галы Гульні Галы Гульні Галы Гульні Галы Гульні Галы
Рэал Сасьедад 1999/2000 5 0 1 0 - 0 0 - 6 0
Усяго 5 0 1 0 - 0 0 - 6 0
Эйбар 2000/2001 14 0 4 0 - 0 0 - 18 0
Усяго 14 0 4 0 - 0 0 - 18 0
Рэал Сасьедад 2000/2001 18 0 0 0 - 0 0 - 18 0
2001/2002 29 3 0 0 - 0 0 - 29 3
2002/2003 33 3 1 0 - 0 0 - 34 3
2003/2004 34 3 0 0 - 8 1 - 42 4
Усяго 114 9 1 0 0 0 8 1 - 123 10
Ліверпул 2004/2005 24 2 0 0 0 0 8 1 - 32 3
2005/2006 35 3 5 2 0 0 10 0 3 0 53 5
2006/2007 32 4 1 0 2 0 15 0 1 0 51 4
2007/2008 19 2 3 0 1 0 4 0 - 27 2
2008/2009 33 4 3 0 1 0 10 1 - 47 5
Усяго 143 15 12 2 4 0 47 2 4 0 210 19
Рэал Мадрыд 2009/2010 34 3 0 0 - 7 0 - 41 3
2010/2011 34 0 7 1 - 11 0 - 52 1
2011/2012 36 1 4 0 - 10 0 2 1 52 2
2012/2013 28 0 7 0 - 10 0 2 0 47 0
2013/2014 26 0 7 0 - 9 0 0 0 42 0
2014/2015 0 0 0 0 - 0 0 2 0 2 0
Усяго 158 4 25 1 - 47 0 6 1 236 6
Баварыя 2014/2015 26 2 4 0 - 10 2 0 0 40 4
2015/2016 26 0 4 1 - 8 1 1 0 39 2
2016/2017 27 3 3 0 - 7 0 1 0 38 3
Усяго 79 5 11 1 - 25 3 2 0 117 9
Усяго за кар’еру 513 33 54 4 4 0 127 6 12 1 710 44
1 Кубак Англіі, Кубак Іспаніі і Кубак Германіі
² Суперкубак УЕФА, Клубны чэмпіянат свету, Суперкубак Англіі, Суперкубак Іспаніі і Суперкубак Германіі

Міжнародная статыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Станам на 1 ліпеня 2014 года

Зборная Сезон Матчы Галы
Іспанія
2002/2003 1 0
2003/2004 10 0
2004/2005 6 0
2005/2006 12 1
2006/2007 8 0
2007/2008 10 2
2008/2009 14 4
2009/2010 15 4
2010/2011 10 1
2011/2012 16 3
2012/2013 5 0
2013/2014 7 1
Разам 114 16

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Клубныя[правіць | правіць зыходнік]

Англія «Ліверпул»:

Іспанія «Рэал»:

Германія «Баварыя»:

Міжнародныя[правіць | правіць зыходнік]

Іспанія Іспанія:

Асабістыя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Xabi Alonso // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Xabi Alonso // FBref.com
  3. Хаби Алонсо перешел в «Реал» (руск.). Sports.ru  (руск.) (4 жніўня 2009).
  4. «Реал» стал победителем Лиги чемпионов (руск.). Lenta.ru  (руск.) (25 мая 2014).
  5. «Бавария» подписала 2-летний контракт с Алонсо (руск.). Sports.ru (29 августа 2014).
  6. а б Хаби Алонсо летом завершит карьеру (руск.). Sports.ru (18 января 2017).
  7. Ballague, Guillem. Clever Xabi sets the pass mark. The Observer  (руск.) (22 мая 2005). Праверана 11 жніўня 2008.
  8. Fifield, Dominic. Arteta seeks revenge in battle of Basques. The Guardian (25 сакавіка 2006). Праверана 11 жніўня 2008.
  9. а б Reprint of aforementioned article on messageboard. GAA Board (3 студзеня 2008). Праверана 29 July 2014.
  10. Hunter, Andy (19 November 2005). "Mikel Arteta: 'It's a long way from San Sebastian...'". The Independent. Праверана 2008-08-11.
  11. а б Xabi Alonso Profile. Liverpool. Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2008. Праверана 11 August 2008.
  12. Abbandonato, Paul. It's the Real deal for Toshack. Wales Online (Western Mail) (3 ліпеня 2008). Праверана 12 жніўня 2008.
  13. Lowe, Sid. Sociedad enjoy ride of their lives. The Guardian (4 лістапада 2002). Праверана 11 жніўня 2008.
  14. "Real seal Spanish title". BBC Sport. British Broadcasting Corporation. 22 June 2003. Праверана 23 June 2012.
  15. "Real Sociedad drop Alonso". BBC Sport. 11 August 2004. Праверана 2008-08-12.
  16. "Alonso makes Anfield move". BBC Sport. 20 August 2004. Праверана 2008-08-12.
  17. Ortego, Enrique. La 'Rafalution' entra en la historia del Liverpool (The 'Rafalution' becomes part of Liverpool history). Diario AS (3 лістапада 2008). Праверана 18 лістапада 2008.
  18. "Bolton 1–0 Liverpool". BBC Sport. 29 August 2004. Праверана 2008-08-14.
  19. "Fulham 2–4 Liverpool". BBC Sport. 16 October 2004. Праверана 2008-08-14.
  20. "Juventus 0–0 Liverpool". BBC Sport. 13 April 2005. Праверана 2008-08-15.
  21. McCarra, Kevin. Red resistance tips the balance. The Guardian (28 красавіка 2005). Праверана 15 жніўня 2008.
  22. McCarra, Kevin. Liverpool set up Chelsea clash. The Guardian (14 красавіка 2005). Праверана 15 жніўня 2008.
  23. Fan makes £25,000 on dream goal. Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2012. Праверана 27 мая 2016.
  24. Liverpool 2-0 Newcastle. Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2012. Праверана 27 мая 2016.
  25. Jackson, Jamie. Benítez has Liverpool dreaming of a new tilt at the title. The Guardian (2 верасня 2007). Праверана 15 кастрычніка 2008.
  26. Atkin, Ronald. Liverpool 6 Derby County 0: Torres and Alonso lead Rams to the slaughter. The Independent (2 верасня 2007). Праверана 1 снежня 2011.
  27. «Официально: Заявление клуба по Алонсо и Маскерано». Liverbird.ru. Праверана 7 снежня 2013.
  28. «Бенитес требует верности». Liverbird.ru. Праверана 7 снежня 2013.
  29. «Рафа: Продавать Алонсо мы не намерены». Liverbird.ru. Праверана 7 снежня 2013.
  30. «„Реал“ не оставляет надежды купить Алонсо». Liverbird.ru. Праверана 7 снежня 2013.
  31. «Испанские газеты: Алонсо и Арбелоа — на выход?». Liverbird.ru. Праверана 7 снежня 2013.
  32. «Срочно: Алонсо официально запросил трансфер». Liverbird.ru. Праверана 7 снежня 2013.
  33. «Срочно и официально: Алонсо в Мадриде!». Liverbird.ru. Праверана 7 снежня 2013.
  34. «Первое интервью Шаби Алонсо после ухода из „Ливерпуля“». Liverbird.ru. Праверана 7 снежня 2013.
  35. Real Madrid 6 – 2 Villarreal(недаступная спасылка). ESPN (21 лютага 2010). Архівавана з першакрыніцы 27 лютага 2010. Праверана 24 лютага 2010.
  36. Irish, Ollie. Cristiano Ronaldo Takes Raul's No.7 Shirt at Real Madrid, Benzema Moves To No.9, Xabi Alonso Takes No.14. Whoateallthepies.tv. Праверана 1 снежня 2011.
  37. "Реал" официально объявил о продлении контракта с Хаби Алонсо (руск.). Чемпионат.com  (руск.) (9 января 2014).
  38. Xabi Alonso seguirá dos años más en el Real Madrid. Marca  (руск.) (1 жніўня 2014).
  39. Чемпионат Испании. Хаби Алонсо продлил контракт с «Реалом» (руск.). Евроспорт  (руск.) (1 верасня 2014).
  40. Xabi Alonso completes Bayern switch. FCBayern.de.
  41. Wechsel perfekt! Xabi Alonso ist jetzt ein Bayer (ням.). Offizielle Website des FC Bayern München (29 жніўня 2014). Праверана 31 August 2014.
  42. Schalke 1-1 Bayern Munich: Howedes seals controversial point for hosts. Goal.com
  43. 5 Incredible Stats That Show How Important Xabi Alonso Is For Bayern Munich. Balls.ie (1 кастрычніка 2014). Праверана 2 October 2014.
  44. "Bayern Mun 6–0 SV Werder Bremen". BBC Sport. 18 October 2014. Праверана 19 October 2014.
  45. Reddy, Luke (17 February 2015). "Shakhtar Donetsk v Bayern Munich". BBC Sport. Праверана 17 February 2015.
  46. Lovell, Mark (23 February 2015). "Bayern Munich awakening from winter-break hibernation". ESPN FC. Праверана 23 February 2015.
  47. "FC Bayern düst ins Viertelfinale" [German]. Süddeutsche Zeitung. 11 March 2015. Праверана 12 March 2015.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: невядомая мова (link)
  48. "Bayern Munich 1-1 Borussia Dortmund". BBC. 29 April 2015.
  49. Schaerlaeckens, Leander (1 August 2015). "Nicklas Bendtner emerges as Wolfsburg's unlikely hero in DFL-Supercup". Yahoo. Праверана 2 August 2015.
  50. "Der FC Bayern verlängert mit vier Superstars" [German]. Die Welt. 18 December 2015. Праверана 21 December 2015.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: невядомая мова (link)
  51. ЕВРО-2004. UEFA. Праверана 12 жніўня 2008.
  52. ЕВРО-2004(недаступная спасылка). UEFA. Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2017. Праверана 12 жніўня 2008.
  53. Bulman, Erica. David Villa scores twice as Spain reigns over Ukraine 4–0. USA Today  (руск.) (14 чэрвеня 2006). Праверана 22 жніўня 2008.
  54. "Spain 1–3 France". BBC Sport. 26 July 2007. Праверана 2008-08-22.
  55. Baskett, Simon. Second string Spain too good for Greece. Reuters (18 чэрвеня 2008). Праверана 15 снежня 2008.
  56. UEFA EURO 2008. УЕФА. Праверана 13 лістапада 2008.
  57. FIFA player Statistics: XABI ALONSO(недаступная спасылка). FIFA. Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2015. Праверана 27 мая 2016.
  58. Joyce, Paul. Xabi Alonso in broken rib fear. the Daily and Sunday Express. Праверана 15 July 2010.
  59. "Xabi Alonso fires Spain to Euro 2012 semifinals". 24 June 2012.
  60. Хаби Алонсо решил завершить карьеру в сборной Испании по футболу
  61. Xabi Alonso: Real Madrid midfielder retires from Spain duty. BBC Sport (27 жніўня 2014). Праверана 27 August 2014.
  62. Euskadi-Ghana(недаступная спасылка). Euskadiko Futbol Federakundea (29 снежня 2001). Архівавана з першакрыніцы 3 верасня 2014. Праверана 30 August 2014.
  63. La Euskal Selekzioa arrolla a Bolivia(недаступная спасылка). Euskadiko Futbol Federakundea (20 снежня 2012). Архівавана з першакрыніцы 3 верасня 2014. Праверана 30 August 2014.
  64. Hughes, Ian (20 September 2006). "Liverpool 2–0 Newcastle". BBC Sport. Праверана 2008-08-14.
  65. Профиль Хаби Алонсо. espnfc.com. Праверана 8 снежня 2013.
  66. Хаби Алонсо возглавил дубль «Реал Сосьедада» (руск.). by.tribuna.com (1 чэрвеня 2019). Праверана 1 жніўня 2019.
  67. Футбол. Бывший полузащитник сборной Испании Хаби Алонсо стал главным тренером "Байера" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (5 кастрычніка 2022). Архівавана з першакрыніцы 8 кастрычніка 2022. Праверана 8 кастрычніка 2022.
  68. The Good Life: Real Madrid and Spain midfielder Xabi Alonso(недаступная спасылка). Goal.com (3 снежня 2008). Архівавана з першакрыніцы 10 студзеня 2015. Праверана 1 снежня 2011.
  69. "Football player Xabi Alonso and girlfriend welcome first child, a son" [англійская]. Архівавана з арыгінала 10 верасня 2015. Праверана 27 мая 2016. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка)
  70. Xabi Alonso: "Fue un poco frustrante no jugar, pero tenía que estar con mi familia" (It was a little frustrating to miss the match, but i had to be with my family) (ісп.). El Mundo (13 сакавіка 2008). Праверана 4 лістапада 2008.
  71. Wallace, Sam (11 March 2008). "Alonso left at home after Benítez tires of baby talk". The Independent. Праверана 2008-11-04.
  72. Thomas, Phil. That's yer tot, Alonso. The Sun (11 сакавіка 2008). Праверана 4 лістапада 2008.
  73. Martín, Luis. La paternidad de Xabi Alonso provoca un lío en Anfield (Xabi Alonso's fatherhood whips up a storm at Anfield) (ісп.). El Pais (12 сакавіка 2008). Праверана 4 лістапада 2008.
  74. Nagore Aranburu Alonso- Real Madrid player Xabi Alonso’s pretty wife. Fabwags.
  75. Xabi Alonso y Nagore Aramburu ya tienen la familia numerosa con el nacimiento de Emma(недаступная спасылка). Vanitatis. Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2013. Праверана 27 мая 2016.
  76. Ducker, James (25 March 2006). "Arteta puts friendship on hold as Everton eye Europe". London: The Times. Праверана 2008-08-14.
  77. Prentice, David. Mikel Arteta and Xabi Alonso's special bond put on hold in Everton-Liverpool derby. Liverpool Echo (26 верасня 2008). Праверана 4 лістапада 2008.
  78. Rice, Jimmy. Xabi Alonso: The Big Interview. Liverpool (18 студзеня 2007). Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2007. Праверана 15 жніўня 2008.
  79. Meath Kop big fan in Alonso. Sunday Mirror (20 студзеня 2008). Праверана 29 July 2014.
  80. Alonso: My son's a Red. Liverpool (4 красавіка 2011). Праверана 5 April 2011.(недаступная спасылка)
  81. GQ назвал Хаби Алонсо спортсменом года. pinkfootball.ru. Праверана 7 снежня 2013.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]