Перайсці да зместу

Геаграфія Лесота

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Парогі ракі Макаленг у нагор’ях Лесота

Лесота — краіна ў Паўднёвай Афрыцы, анклаў, цалкам акружаны тэрыторыяй Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі.

Плошча — 30.355 км ².

Агульная працягласць дзяржаўнай мяжы складае з ПАР — 909 км.

Самая высокая кропка — гара Таба Нтлен’яна (Thabana Ntlenyana) 3482 м.

Самая нізкая кропка Лесота — сутока рэк Аранжавай і Макхаленг 1400 м. Краіна парэзана цяжкапраходнымі гарамі і ўзгоркамі. Значная частка краіны знаходзіцца вышэй 1800 м.

Клімат у Лесота параўнальна халодны, хоць летам у Масеру і далінах тэмпература паднімаецца да 30 °, зімы бываюць марознымі і ў горных раёнах бывае ад −7 °C да −18 °C. Паміж маем і вераснем горныя раёны пакрываюцца снегам.