Перайсці да зместу

Генадзь Якаўлевіч Кляўко

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Генадзь Кляўко)
Генадзь Якаўлевіч Кляўко
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 28 лістапада 1931(1931-11-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 жніўня 1979(1979-08-21) (47 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства БССР
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці мовазнавец, перакладчык, паэт, дзіцячы пісьменнік, журналіст
Гады творчасці 1950-1979
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Генадзь Якаўлевіч Кляўко́ (28 лістапада 1931 (афіц. 1 мая 1932), в. Варонічы Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці21 жніўня 1979) — беларускі паэт, перакладчык, дзіцячы празаік, журналіст.

Памятная таблічка на Рудзенскай школе ў гонар беларускага паэта Генадзя Кляўко.

Нарадзіўся ў сям’і Якава Сафронавіча Кляўко і Марыі Іванаўны (Доўгай). Вучыўся ў Рудзенскай сярэдняй школе (скончыў у 1950 годзе), потым на філалагічным факультэце БДУ (скончыў у 1955 годзе). З 1954 да 1963 гг. працаваў літаратурным рэдактарам у газеце «Калгасная праўда», з 1961—1973 гг. — літсупрацоўнікам, адказным сакратаром часопіса «Вожык», з 1973 да 1979 — намеснікам галоўнага рэдактара літаратурнага часопіса «Полымя».[1]

Член Саюза пісьменнікаў БССР з 1964 года.

У рэспубліканскім друку з вершамі выступіў у 1950 г. Аўтар зборнікаў вершаў «Абветраныя далягляды» (1962), «Сто крокаў» (1967), зборнікаў вершаў і паэм «Прыстань» (1974), «Плуг» (1978), «Падкова над парогам» (выбранае, 1979), «Вязьмо» (1984), зборнікаў гумарыстычных вершаў і мініяцюр «Лайдак і кнопкі» (1964), «Каб не сурочыць» (1971), «Што праўда, то не грэх…» (1971). Для дзяцей выдаў кніжку вершаў «Першы салют» (1964).

Перакладаў на беларускую мову творы пісьменнікаў народаў СССР. У 1975 г. у яго перакладзе выйшаў зборнік паўднёва-асецінскай паэзіі «Трубіць алень», у 1986 годзе выдадзены зборнік перакладу вершаў Касты Хетагурава «Асецінская ліра».

Зноскі

  1. Кляўко Генадзь // Беларускія пісьменнікі…
  • Першы салют: Вершы: для сярэд.узросту / Генадзь Кляўко. Мал. М. Бельскага, — Мн.: Беларусь, 1964.
  • Лайдак і кнопкі: Гумарыст. вершы / Генадзь Кляўко. — Мн.: Звязда, 1964.
  • Сто крокаў: Вершы / Генадзь Кляўко. — Мн.: Беларусь, 1967.
  • Каб не сурочыць: Гумарыст. вершы, фельетоны, мініяцюры / Генадзь Кляўко. — Мн.: Беларусь, 1971.
  • Прыстань: Вершы і паэма / Генадзь Кляўко. — Мінск : Маст.літ., 1974.
  • Плуг: Вершы і паэмы / Генадзь Кляўко. — Мн.: Маст.літ., 1978.
  • Падкова над парогам: Выбраная паэзія / Генадзь Кляўко. — Мн.: Маст.літ., 1979.
  • Вязьмо: Вершы, паэмы / Генадзь Кляўко. — Мн.: Маст.літ., 1984.