Генрык Татур
| Генрык Татур | |
|---|---|
| | |
| Дата нараджэння | 17 верасня 1846 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | не пазней за 12 мая 1907 |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Хрызастом Лаўрэнцій Дамінік Татур |
| Род дзейнасці | гісторык, археолаг, краязнавец, калекцыянер |
Генрык Франц Татур (17 верасня 1846, Слонім[1][2] — травень 1907, Мінск[3]) — беларускі гісторык, археолаг, краязнавец, калекцыянер.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сям’і дзяржаўнага служачага Хрызастома Татура (1811—1876) і Антаніны з Ярашэўскіх.
Дробны чыноўнік Мінскага губернскага статыстычнага камітэта. З 1874 года вёў археалагічныя раскопкі ў Мінскай губерні, склаў яе археалагічную карту з апісаннем помнікаў. У 1884—1885 гадах заснаваў часовы археалагічны музей у Беразіне. У 1890 годзе правёў раскопкі 120 курганоў каля вёсак Дулебы і Няюнішчы Ігуменскага павета, 1892 годзе — 40 курганоў каля вёскі Станькава, у 1893 годзе — 40 курганоў каля вёскі Прылукі Мінскага павета.
Аўтар кнігі «Археалагічнае значэнне Мінскай губерні» (1878), «Нарыса археалагічных помнікаў на прасторы Мінскай губерні і яе археалагічнага значэння» (1892). У выніку паездак Міншчынай падрыхтаваў вялікі альбом археалагічных помнікаў (1893). Стварыў у Мінску багаты прыватны музей аб гісторыі матэрыяльнай культуры Беларусі і ўнікальную бібліятэку. Падтрымліваў сувязі з Карусём Каганцом, мінскімі гімназістамі. Пасля смерці навукоўца яго зборы прададзеныя за мяжу. Некалькі прац захавалася ў рукапісах, сярод іх «Гістарычны нарыс мястэчка Турава, ранейшай сталіцы ўдзельнага Тураўскага княства», «Гісторыя Станькава», «Гісторыя Заслаўя», падрыхтаваў праект адкрыцця публічнай бібліятэкі ў Мінску. Бібліятэка Генрыка Татура ў Мінску была па адрасе Даўгабродскі завулак, 6[4].
Памёр у Мінску ў пачатку траўня 1907 года[3].
Архівы зберагаюцца ў Дзяржаўным гістарычным архіве Літвы.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Татур Генрых Хрыстафоравіч - Беларусь у асобах i падзеях. bis.nlb.by. Праверана 6 сакавіка 2026.
- ↑ Анатоль Статкевіч-Чабаганаў. Татуры герба «Дамброва». yasynvash.by. Праверана 6 сакавіка 2026.
- ↑ а б Gazeta Lwowska. 1907, nr 108 - Federacja Bibliotek Cyfrowych (польск.). fbc.pionier.net.pl. Праверана 6 сакавіка 2026.
- ↑ Е. А. Шуманский. Справочная книга для русских библиофилов и коллекционеров. — 1905. — 238 с.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Каханоўскі Г. А. Тату́р Генрык Хрыстафоравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 457. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. — ISBN 985-6302-33-1.
- Каханоўскі Г. Тату́р Генрык Хрыстафоравіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 512. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- Дзярновіч А. Мінскі антыквар і археолаг Генрых Татур ва ўспамінах і ліставанні // Знакамітыя мінчане ХІХ—ХХ стст. Вып. 6: Мінск і мінчане ў літаратурных творах на рубяжы ХІХ—ХХ стст. / Інстытут Польскі ў Мінску. — Мн.: Выдавец Віктар Хурсік, 2011. — С. 178—183. — Эл.рэсурс pawet.net
- Статкевіч-Чабаганаў А. Я — сын Ваш : Статкевічы, Сацкевічы-Статкевічы герба «Касцеша». Карафа-Корбуты герба «Корчак». — Мінск: Роднае слова, 2011. — 592 с. — ISBN 978-985-90254-1-9.