Перайсці да зместу

Генры Кавендыш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Генры Кавендыш
Henry Cavendish
Дата нараджэння 10 кастрычніка 1731(1731-10-10)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 лютага 1810(1810-02-24)[2][3][…] (78 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Lord Charles Cavendish[d][6]
Маці Ann Grey[d][7][6]
Род дзейнасці хімік, фізік, матэматык
Навуковая сфера фізіка, хімія
Месца працы Вялікабрытанія
Альма-матар
Член у
Узнагароды

член Лонданскага каралеўскага таварыства[d]

медаль Коплі
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ге́нры Ка́вендыш (англ.: Henry Cavendish; 10 кастрычніка 1731, Ніца, Францыя — 24 лютага 1810, Лондан, Вялікабрытанія) — брытанскі фізік і хімік, член Лонданскага каралеўскага таварыства (з 1760 года).

Скончыў Кембрыджскі ўніверсітэт (1753). Асноўныя працы прысвечаны хіміі газаў і розным раздзелам эксперыментальнай фізікі. Распрацаваў методыку збірання, ачысткі і вывучэння газаў, з дапамогай якой ў 1766 годзе яму ўдалося атрымаць у чыстым выглядзе вадарод і вуглякіслы газ, усталяваць іх удзельную вагу. Вызначыў склад паветра (1781). Спальваючы вадарод, усталяваў хімічны склад вады (1784). З дапамогай электрычнай іскры атрымаў вокіслы азоту і даследаваў іх уласцівасці (1785). Большасць работ Кавендыша у галіне цеплыні і электрычнасці былі апублікаваныя толькі праз шмат гадоў пасля яго смерці (працы па электрычнасці — у 1879 годзе). Кавендыш увёў у навуку паняцце электрычнага патэнцыялу, даследаваў залежнасць ёмістасці электрычнага кандэнсатара ад асяроддзя, вывучаў узаемадзеянне электрычных зарадаў, апярэдзіў закон Ш. Кулона. Упершыню сфармуляваў паняцце цеплаёмістасці. Імем Кавендыша названа ў 1871 годзе фізічная лабараторыя ў Кембрыджскім універсітэце.

Зноскі