Генры Філдынг

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Генры Філдынг
Henry Fielding
Henry Fielding.png
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні: Henry Fielding
Псеўданімы: «Капітан Геркулес Вінігар», некаторыя працы апублікаваны ананімна
Дата нараджэння: 22 красавіка 1707(1707-04-22)[1][2][…]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 8 кастрычніка 1754(1754-10-08)[1][2][…] (47 гадоў)
Месца смерці:
Грамадзянства: Вялікабрытанія
Бацька: Edmund Fielding[d]
Альма-матар:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: Міравы суддзя, навеліст, драматург
Гады творчасці: 17281754
Кірунак: Асветніцтва
Жанр: сатыра, круцельскі раман (пікарэска)
Мова твораў: англійская[3]
Творы на сайце lib.ru
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Генры Філдынг (англ.: Henry Fielding, 22 красавіка 1707 — 8 кастрычніка 1754) — англійскі пісьменнік, аўтар шэрагу навелаў і драм, вядомы за свой жыццёвы гумар і сатырычную ўвішнасць. Аўтар рамана «Гісторыя тома Джонса, знойдзеныша».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1726 Філдынг атрымаў адукацыю ў арыстакратычным Ітанскім каледжы, дзе напаткаў свайго будучага пажыццёвага член Уільяма Піта. Яго сястра, Сара Філдынг, таксама здзейснілася ў ролі пісьменніцы. Пасля недарэчнага здарэння з маладой кабетай, з-за якога яму пагражалі праблемы з законам, ён пераезджае ў Лондан, дзе і пачынаецца яго літаратурная кар'ера.

У 1728 ён піша сваю камедыю «Каханне ў некалькіх масках» (англ.: Love in Several Masques), якую ставяць у аднім з двух найлепшых тэатраў горада. Праз некаторы час, Філдынг едзе ў Лейдэнскі ўніверсітэт, каб вучыць класічныя мовы і юрыспрудэнцыю, аднак з-за недахопу грошай мусіў вярнуцца зваротна ў Лондан і пачаць працаваць пісьменнікам у тэатры.

Пасля вяртання ў Англію, Філдынгу здаецца, што ён знайшоў сябе ў драматургіі. Яго наступнай камедыяй стала п'еса «Франт з Тэмпла» (1730), дзе распавядаецца аб студэнце-прайдзісвеце, які пасылае дадому вялізарныя рахункі на свечы, чарнілы, пёры, чым выклікае жах у сваіх бацькоў. Яны пачынаюць пужацца, каб ён не звар'яцеў ад упартых заняткаў. У тым жа годзе выходзіць камедыя «Палітык з кавярні, альбо суддзя ў пастцы» — прыклад даволі смелай сацыяльнай сатыры.

Жанравы пераход Філдынга ад камедыі гумараў да фарса сімвалізуе камедыя «Аўтарскі фарс» (1730), якая паставіла пісьменніка ў шэраг вядучых драматургаў Англіі.

Па-сапраўднаму вялікай падзеяй у творчасці Філдынга стала яго другая камедыя — «Трагедыя трагедый, альбо Жыццё і смерць Хлопчыка-з-пальчык Вялікага» (1731) (да якой Уільям Хогарт распрацаваў франтыспіс). Дзеянне адбываецца пры двары караля Артура, дзе вялікі герой Хлопчык-з-пальчык перамагае ворагаў, дабіваецца кахання волатак і прынцэс, але ў канцы загінае, будучы зьедзеным рудой каровай. П'еса карысталася вялікім поспехам сярод гледачоў і нават атрымала слова ўхвалы ад Джонатана Свіфта.

Тытульны ліст «Дон Кіхота ў Англіі»

У сваіх наступных п'есах Філдынг ставіць за мэту адлюстраваць тую галечу і карупцыю, якая прыйшла на змену тыраніі. У сваім творы «Дон Кіхот у Англіі» («Don Qvixote in England», 1734) ён дае магчымасць чытачу павандраваць разам з Рыцарам Маркотнага Вобразу, ацэньваючым поглядам паназіраць за тагачаснымі англійскімі парадкамі і жахнуцца ад шматлікіх сацыяльных пачвараў — сквайраў, мераў і шынкароў. У п'есе «Жыццё і смерць Цвярозага Сэнсу» распавядаецца пра барацьбу каралевы Цвярозы Сэнс з Папамі і Законам, якія дабіваюцца яе смерці. Гэты твор уваходзіць у склад камедыі «Паскін, драматычная сатыра на сучаснасць» («Pasquin, a Dramatick Satire on the Times», 1736), дзе ён наведвае выбары, а дакладней, рэпетыцыю камедыі пад назвай «Выбары». У сваім «Гістарычным каляндары за 1736 год» (The Historical Register for the Year 1736) праз майстэрска прыхаваную сатыру ён аблічае брытанскі ўрад і робіць агляд сацыяльных і маральных «каштоўнасцей» тагачаснага грамадства. Некаторыя з гэтых прац Філдынга былі бязлітасна раскрытыкаваныя тагачасным урадам на чале з сэрам Робертам Уолпалам.

Закон аб тэатральнай цэнзуры 1737 года быў вынікам працы Філдынга гэткага перыяду. Апошняй кропляй цярпення Уолпола была поўна сатырычнай зьедлівасці п'еса «Прысвячэнне публіцы» (англ.: The Vision of the Golden Rump), пасля якой ён унёс у абедзве палаты парламанту прыняты неўзабаве законапраект аб тэатральнай цэнзуры. Відавочна, што пасля прыняцця такога закону, ставіць п'есы ў жанры палітычнай сатыры было ўжо фактычна немагчыма. У такіх варунках, Філдынгу нічога не заставалася, як пакінуць тэатр і пачаць ізноў працаваць у плыні юрыспрудэнцыі. Каб пракарміць сваю жонку і двое дзяцей, Філдынг пачынае займацца адвакацкай дзейнасцю. У гэты час ён піша свае апавядальныя творы.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Краткая литературная энциклопедияМ.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 7.
  2. 2,0 2,1 Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский, К. К. Арсеньев, Ф. Ф. ПетрушевскийСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1907.
  3. 3,0 3,1 3,2 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118532960 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]