Эмблема Непала
Эмблема Непала | |
---|---|
![]() | |
Дэталі | |
Зацверджана | 2006 |
Эмблема Непала была зменена пасля Непальскай грамадзянскай вайны.
Новая эмблема была ўведзена 30 снежня 2006 года. На эмблеме намаляваны сцяг Непала, гара Эверэст, зялёныя ўзгоркі, якія сімвалізуюць пагорыстыя вобласці Непала, а жоўты колер — урадлівыя рэгіёны, злучаныя мужчынскія і жаночыя рукі, якія сімвалізуюць раўнапраўе палоў, і гірлянду рададэндранаў (нацыянальная кветка). Па-над гэтым — белы сілуэт у форме геаграфічных абрысаў Непала. У ніжняй частцы эмблемы цёмна-чырвоны (колер Непала) скрутак з нацыянальным дэвізам на санскрыце: जननी जन्मभूमिश्च स्वर्गादपी गरीयसी (jananī janmabhūmiśca svargādapi garīyasī), які перакладаецца як «Маці і Радзіма больш, чым нябёсы». Тэкст дэвізу, які часта прымаецца за ўрывак з «Рамаяны», насамрэч адносіцца да твора «Анандамат» (аўтар — Банкім Чандра Чатападзьяй). Гэта эмблема з'яўляецца першай, на якой перасталі маляваць непальскія клінкі.
Эмблема Каралеўства Непал
[правіць | правіць зыходнік]
На эмблеме, якая выкарыстоўвалася да 30 снежня 2006 года, прысутнічалі выявы белай каровы, зялёнага фазана (гімалайскі манал), Сонца і Месяца, двух салдатаў гуркха (у аднаго з іх за поясам крывой нож (кукры) і лук у руках, а ў іншага вінтоўка), пікаў Гімалаяў, двух перакрыжаваных непальскіх сцягоў і кукры, слядоў Гаратхака (бажаство апекуна Гуркха) і каралеўскага галаўнога ўбору. Гэта варыянт эмблемы таксама змяшчаў чырвоны скрутак з нацыянальным дэвізам.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Герб Непала 1935 г.
-
Герб Непала 1935 г.
-
Герб Непала 1946 г.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эмблема Непала