Герб Абхазіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герб Абхазіі

Дзяржаўны герб Рэспублікі Абхазія уяўляе сабой шчыт, па вертыкалі падзелены на дзве роўныя часткі — адна белага і другая зялёнага колеру. Контур герба і сюжэтнай кампазіцыі — залацістага колеру. У ніжняй частцы герба размешчаная васьміканцовая залацістая абхазская зорка.

У верхняй частцы, на белым і зялёным фоне, сіметрычна размешчаныя дзве васьміканцовыя зоркі залатога колеру.

У цэнтры герба — постаць вершніка, які ляціць на чарадзейным каню Арашэ і пасылае стралу да зорак.

Сюжэт герба звязаны з гераічным Нартскім эпасам абхазаў. Зялёны колер герба сімвалізуе маладосць і жыццё, белы — духоўнасць. Вялікая васьміканцовая зорка — салярны знак адраджэння. Малыя зоркі сімвалізуюць яднанне двух культурных міроў — Усходу і Захаду. [1]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Абхазія Архівавана 28 верасня 2007.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]