Герб Манголіі
Герб Манголіі — дзяржаўны герб Манголіі зацверджаны ў 1992 годзе пасля падзення сацыялістычнай Мангольскай Народнай Рэспублікі (МНР). Герб упісаны ў круг. Сіні фон сімвалізуе неба, а залацісты ўзор тумен Нуса, які яго акружае, — адзінства. У цэнтры размешчана фігура, якая спалучае ў сабе нацыянальную эмблему саёмбо і каштоўнага жарабца (Лунгта). Яны з'яўляюцца сімваламі мангольскай незалежнасці, суверэннасці і духу. У верхняй частцы герба, размешчаны талісман чандмані, які ў мангольскім фальклоры выконвае жаданні і сімвалізуе мінулае, сучаснасць і будучыню. Ніжэй цэнтра герба намаляваная горная града, з будысцкім колам лёсу. Гэта кола ахутана стужкай хадаг.
Гістарычныя гербы
[правіць | правіць зыходнік]У часы МНР выкарыстоўваўся падобны герб, але з іншымі элементамі. Замест каштоўнага жарабца адлюстроўваўся вершнік на кані, на фоне гор і ўсходу сонца. Будысцкія сімвалы былі замененыя сацыялістычнымі. У ніжняй частцы герба быў надпіс БНМАУ ( Бүгд Найрамдах Мангол Ард Улс , Мангольская Народная Рэспубліка)