Перайсці да зместу

Герб Грузіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герб Грузіі
საქართველოს სახელმწიფო გერბი
Дзяржаўны герб Грузіі (вялікі)
Дзяржаўны герб Грузіі (вялікі)
Версіі
Малы дзяржаўны герб Грузіі
Дэталі
Суб’ект Грузія і Грузінская Дэмакратычная Рэспубліка
Зацверджаны 1 кастрычніка 2004
Карона
Карона Эрыставі
Шчыт
французскі
Шчытатрымальнікі
Два ільвы
Заснаванне Вінаградны ліст
Дэвіз
Сіла ў адзінстве
Іншыя элементы Святы Георгій забівае змея

Герб Грузіі — разам са сцягам і гімнам з’яўляецца афіцыйным дзяржаўным сімвалам Грузіі. Герб у цяперашнім выглядзе быў зацверджаны 1 кастрычніка 2004 года, але пазней удакладнены.

Вялікі дзяржаўны герб

[правіць | правіць зыходнік]
Герб Грузіі
Вялікі дзяржаўны герб Грузіі.

Сучасны герб Грузіі ўяўляе сабой французскі шчыт чырвонага колеру, у цэнтры якога знаходзіцца срэбная выява Святога Георгія на кані, які пранізвае дзідай цмока. Шчыт увянчаны залатой каронай.

Шчыт трымаюць два залатыя ільвы, якія глядзяць адзін на аднаго.

Пад шчытом знаходзіцца стужка з дэвізам «Сіла ў адзінстве».

Малы дзяржаўны герб

[правіць | правіць зыходнік]
Малы дзяржаўны герб Грузіі.
Малы герб Грузіі.

У дзяржаўнага герба Грузіі маецца малы варыянт. Гэта геральдычны шчыт, на пурпуровым поле якога — выява срэбнага вершніка, Святога Георгія за залатым німбам вакол галавы. Вершнік працінае дзідай срэбнага цмока. Геральдычны шчыт увенчаны каронай.

Малы дзяржаўны герб выкарыстоўваецца на штандарце Прэзідэнта Грузіі, на ваенных караблях і іншых сродках для плавання, на прававых актах, бланках, пячатках і штампах мясцовых уладаў, а таксама іншых устаноў, якім дэлегаваны паўнамоцтвы дзяржаўнага кантролю і нагляду[1].

Сучасны герб Грузіі быў зацверджаны 1 кастрычніка 2004[2]. Да гэтага з 1990 па 2004 выкарыстоўваўся мадыфікаваны герб Грузінскай Дэмакратычнай Рэспублікі, якая існавала з 1918 па 1921.

Цяперашні герб Грузіі часткова заснаваны на сярэднявечным гербе грузінскага царскага дома Баграціёны. У цэнтры знаходзіцца выява Святога Георгія, які лічыцца апекуном грузінскага народа. Аўтарам малюнка з’яўляецца мастак і геральдыст Мамука Гангадзэ, а дэвіза — Валеры Бахтадзэ і Тамаз Наніташвілі.

Герб быў дапрацаваны ў 2004—2005 згодна з рэкамендацыямі Брытанскай калегіі геральдыкі (англ.: College of Arms)[3].

Старыя дзяржаўныя гербы Грузіі

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Закон Грузіі «Аб дзяржаўным гербе Грузіі»
  2. საქართველოს პარლამენტის სხდომა, 1 ოქტომბერი, 2004. საქართველოს პარლამენტი — საპარლამენტო კალენდარი. საქართველოს პარლამენტის ვებ-საიტი. ციტირების თარიღი: 2010-12-21.
  3. საქართველოს ორგანული კანონი «საქართველოს სახელმწიფო გერბის შესახებ». საქართველოს პარლამენტი — კანონმდებლობა. საქ. პარლამენტის ვებ-საიტი. ციტირების თარიღი: 2010-12-21.