Сцяг Ірака
Выгляд
| Сцяг Рэспублікі Ірак | |
|---|---|
|
|
|
| Зацверджаны | 22 студзеня 2008 |
| Выкарыстанне |
|
| Прапорцыя | 2:3 |
Сцяг Ірака (араб. علم العراق) — афіцыйны дзяржаўны сімвал Рэспублікі Ірак. Уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з трох роўнавялікіх гарызантальных палос: верхняй - чырвонага, сярэдняй - белага і ніжняй - чорнага колеру з надпісам зялёным колерам «Бог вялікі» (Алаху акбар) на белай паласе. Суадносіны шырыні сцяга да яго даўжыні 2:3.