Герб М’янмы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Герб М'янмы)
Герб М’янмы
Дэталі

Герб М’янмы — адзін з дзяржаўных сімвалаў М’янмы. Выкарыстоўваецца ва ўсіх афіцыйных урадавых дакументах. На гербе — два міфічныя львы, якія стаяць насупраць адзін аднаго, а ў цэнтры карта М’янмы, размешчаная перад зубчастым колам. Герб акружаны ў адпаведнасці з традыцыйным бірманскім кветкавым дызайнам і зоркай у яго вяршыні.

Першапачатковы герб утрымоўваў надпіс «Саюз М’янма» і трох львоў (леў наверсе быў заменены зоркай). Замест зубчастага кола быў круг, акружаны тэкстам на бірманскай мове. Аднак, падчас кіравання сацыяліста У Не Віна, герб быў зменены, на ім з’явіліся зубчастае кола і двайныя аліўкавыя вянкі. Словы былі таксама зменены.