Спіс герцагаў Нармандыі
Герцаг Нармандыі (фр.: Duc de Normandie; англ.: Duke of Normandy) — тытул кіраўнікоў сярэднявечнага Нармандскага герцагства, якое знаходзілася ў васальнай залежнасці ад караля Францыі. Пасля нармандскага заваявання Англіі ў 1066 г. герцагамі Нармандыі звычайна з'яўляліся каралі Англіі. Аднаўленне ўлады Францыі над Нармандыяй у 1204 г. прывяло да ўключэння герцагства ў склад французскага каралеўскага дамена. У далейшым тытул герцага Нармандыі насілі некаторыя члены сям'і караля Францыі. Акрамя таго да цяперашняга часу гэты тытул выкарыстоўваецца манархамі Вялікабрытаніі ў дачыненні да іх суверэнных правоў на Нармандскія астравы, якія з XI стагоддзі знаходзяцца ў складзе ўладанняў англійскай кароны.
Графы Руана
[правіць | правіць зыходнік]У канцы IX — пачатку X стагоддзя тэрыторыя Верхняй Нармандыі была заваявана нарвежска-дацкімі вікінгамі (нарманамі). Паводле пагаднення 911 г. кароль Францыі Карл III Дурнаваты перадаў правадыру нарманаў Ралону вобласць вакол Руана ў спадчыннае валоданне за прызнанне сюзерэнітэта караля і абавязацельства ваеннай службы. Пры Ралоне і яго сыне Вільгельме I тэрыторыя, размешчаная пад кантролем нарманаў, значна пашырылася і ўключыла ў сябе ўсю сучасную гістарычную вобласць Нармандыя. Скандынаўская культура і мова ў дзяржаве нарманаў досыць хутка былі выцеснены французскімі, а тытул ярла трансфармаваўся ў тытул герцага Нармандыі.
Імя на беларускай мове | Імя на французскай мове | Гады кіравання |
---|---|---|
Нармандская дынастыя | ||
Ралон (Роберт I) | Rollon | 911—927 |
Вільгельм I Доўгі Меч | Guillaume I Longue Épée | 927—942 |
Герцагі Нармандыі
[правіць | правіць зыходнік]Першым тытул герцага Нармандыі стаў выкарыстоўваць Рычард I. Ва ўмовах паслаблення цэнтральнай улады ў Францыі, герцагства Нармандыя ператварылася ў фактычна незалежнае дзяржаўнае ўтварэнне. У 1066 г. герцаг Вільгельм Незаконнанароджаны заваяваў Англію і заснаваў адзіную англанармандскую манархію. Пасля смерці Вільгельма ў 1087 г. прастолы Англіі і Нармандыі былі, аднак, ізноў раз'яднаны: герцагам Нармандыі стаў старэйшы сын Заваёўніка Роберт Куртгёз, а каралём Англіі — другі сын Вільгельм Руфус. У 1106 г. Роберт Куртгёз пацярпеў паражэнне ад войскаў англійскага караля Генрыха I у бітве пры Таншбрэ, і Нармандыя была зноў аб'яднана з Англіяй. У 1202—1204 гг. французскі кароль Філіп II захапіў тэрыторыю Нармандыі і далучыў яе да свайго дамену.
Герцагі Нармандыі (французскі апанаж)
[правіць | правіць зыходнік]У 1204 г. кантынентальная частка Нармандыі ўвайшла ў склад дамена каралёў Францыі. Пазней яна некалькі разоў перадавалася ў апанаж старэйшым сынам каралёў — спадчыннікам французскага прастола, якія насілі тытул герцагаў Нармандыі.
Імя на беларускай мове | Імя на французскай мове | Гады кіравання | Іншыя тытулы |
---|---|---|---|
дынастыя Валуа | |||
Іаан II Добры | Jean le Bon | 1332—1350 | кароль Францыі (1350—1364) |
Карл I Мудры | Charles le Sage | 1355—1364 | кароль Францыі (1364—1380), дафін В'енскі (1349—1364) |
Карл II Берыйскі | Charles de Berry | 1465—1469 | герцаг Берыйскі (1461—1465), герцаг Гіеньскі (1469—1472) |
Бурбоны | |||
Людовік I | Louis Charles | 1785—1789 | дафін Францыі (1789—1791), тытулаваны кароль Францыі Людовік XVII |
Герцагі Нармандыі (англійскі тытул)
[правіць | правіць зыходнік]Пасля страты ў 1204 г. каралём Іаанам Беззямельным кантынентальнай Нармандыі пад уладай Англіі засталіся Нармандскія астравы. Паводле Парыжскага мірнага дагавора 1259 г. Англія адмовілася ад прэтэнзій на кантынентальную частку Нармандыі, аднак у дачыненні да Нармандскіх астравоў англійскія манархі працягвалі карыстацца тытулам герцага Нармандыі. Падчас Стагадовай вайны з 1418 па 1450 г. Нармандыя знаходзілася пад уладай англічан, прычым улада над гэтым рэгіёнам абгрунтоўвалася каралямі Англіі не столькі спадчыннымі правамі на герцагства, колькі прэтэнзіямі на французскі каралеўскі прастол. Ад гэтых прэтэнзій канчаткова адмовіліся толькі ў 1801 г., калі англійскі манарх перастаў карыстацца тытулам «кароль Францыі» і французскі каралеўскі герб быў выключаны з брытанскага дзяржаўнага герба. Тытул герцаг Нармандыі ў дачыненні да Нармандскіх астравоў выкарыстоўваецца каралямі Вялікабрытаніі да гэтага часу.
Пералік манархаў Англіі і Вялікабрытаніі з 1204 г. да цяперашняга часу гл.: Спіс манархаў Брытанскіх астравоў.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Герцагі Нармандыі (фр.)