Перайсці да зместу

Вільгельм I Заваёўнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вільгельм I Заваёўнік
англ.: William the Conqueror
кароль Англіі
1066 — 1087
Каранацыя 25 снежня 1066
герцаг Нармандыі
1035 — 1087

Нараджэнне каля 1027
Фалез, Францыя
Смерць 9 верасня 1087
Месца пахавання
Род Нармандская дынастыя
Імя пры нараджэнні фр.: Guillaume
Бацька Роберт I Д’ябал
Маці Герлева[d][3]
Жонка Мацільда Фландрская[3][4]
Дзеці Роберт III Куртгёз, Адэліза[d], Рычард Нармандскі[d], Вільгельм II Руды[3], Канстанцыя Нармандская[d], Адэла Нармандская[3], Генрых I Баклерк[3], Alberta[d][5], Agatha of Normandy[d], Matilda of Normandy[d] і Сесілія Нармандская[d]
Веравызнанне каталіцтва
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вільге́льм I Заваё́ўнік (англ.: William the Conqueror, /ˈwɪljəm ðə ˈkɒŋkərə/; не раней за 1027 і не пазней за 1028, Фалез[d], Герцагства Нармандыя[1] — 9 верасня 1087[1][2], Руан, Герцагства Нармандыя[1][2]) — герцаг Нармандыі ў 1035—1087 гадах і кароль Англіі ў 1066—1087 гадах. Пазашлюбны сын нармандскага герцага Роберта I Д’ябла.[6] У 1066 годзе ўварваўся ў Англію і пасля перамогі над войскам Гаральда II у бітве пры Гастынгсе паклаў пачатак нармандскаму заваяванню Англіі.[6]

Герцаг Нармандыі

[правіць | правіць зыходнік]

Вільгельм стаў герцагам Нармандыі ў 1035 годзе. У 1062 годзе ён далучыў да Нармандыі графства Мэн і частку Анжу.[6]

Заваяванне Англіі

[правіць | правіць зыходнік]
Вільгельм на полі бітвы пры Гастынгсе. Фрагмент дывана з Баё

Пасля смерці англасаксонскага караля Эдуарда Спаведніка і каранацыі Гаральда II Вільгельм на чале французскага рыцарскага войска колькасцю каля 5 тысяч воінаў пераплыў на парусніках Ла-Манш высадзіўся на англійскім узбярэжжы. У вырашальнай бітве 14 кастрычніка 1066 года каля порта Гастынгс нармандская конніца перамагла пешых англасаксаў, Гаральд II загінуў. Гэтая перамога паклала пачатак нармандскаму заваяванню Англіі.[6][7]

25 снежня 1066 года Вільгельм быў каранаваны ў Вэстмінстэры каралём Англіі.[6]

Кароль Англіі

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заваявання Вільгельм стварыў уласны каралеўскі дамен, які ахопліваў да адной сёмай тэрыторыі Англіі. Англасаксонская знаць была пазбаўлена большай часткі зямель і адхілена ад улады, яе месца заняло дваранства нарманафранцузскага паходжання.

Старонка «Кнігі Страшнага суда». Перапіс быў праведзены ў 1086 годзе

У 1085 годзе ён устанавіў прамую залежнасць ад караля не толькі сваіх непасрэдных васалаў, але і ўсіх ар’ервасалаў, абавязаўшы іх несці ваенную службу на карысць караля. Усе землеўладальнікі павінны былі прынесці васальную прысягу вернасці («Салсберыйская прысяга»)[6][7]

У 1086 годзе быў праведзены агульнадзяржаўны перапіс феадальных уладанняў і іх насельніцтва.[6] У выніку паўстала «Кніга Страшнага суда», якая стала сведчаннем моцнай цэнтральнай улады.[8]

Пры Вільгельме I умацаваліся гандлёвыя сувязі Англіі з Фландрыяй. Адначасова працягвалася запрыгоньванне сялянства, што выклікала паўстанні; найбольш значныя выступленні адбыліся ў 1069 і 1071 гадах на поўначы і паўночным усходзе Англіі.[6]

Вынікі праўлення

[правіць | правіць зыходнік]

Заваяванне Вільгельма істотна паўплывала на далейшае развіццё Англіі. Большасць сялян трапіла ў прыгонную залежнасць, а само заваяванне паскорыла эканамічнае развіццё краіны; да канца XII стагоддзя ў Англіі склалася цэнтралізаваная феадальная дзяржава.[8]

Заваяванне мела і культурныя наступствы. У XI—XIII стагоддзях у Англіі развівалася трохмоўная літаратура: царкоўныя творы ствараліся на лацінскай мове, рыцарскія вершы і паэмы — на французскай, а паданні — на англасаксонскай. Нармандскія заваёўнікі прынеслі таксама мастацтва менестрэляў і трубадураў.[8]

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Oxford Dictionary of National Biography / C. Matthew, D. Cannadine — Oxford: OUP, 2004.
  2. 1 2 3 Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480 Праверана 18 кастрычніка 2026.
  3. 1 2 3 4 5 Kindred Britain
  4. ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  5. ↑ Medieval Culture and the Mexican American Borderlands — Texas A&M University Press, 2001. — P. 174.
  6. 1 2 3 4 5 6 7 8 Багадзяж М. К.. ВІЛЬГЕЛЬМ I. Verbum.by. Праверана 29 верасня 2026.
  7. 1 2 НАРМАНДСКАЕ ЗАВАЯВАННЕ АНГЛІІ 1066 - Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова). verbum.by. Праверана 29 верасня 2026.
  8. 1 2 3 ВЯЛІКАБРЫТАНІЯ. Verbum.by. Праверана 29 верасня 2026.