Гнаявоз

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гнаявоз
Coprinus atramentarius3.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Coprinopsis atramentaria (Bull.) Redhead, Vilgalys & Moncalvo 2001

Сінонімы
  • Agaricus atramentarius Bull. 1784
  • Coprinus atramentarius (Bull.) Fr. 1838
  • Pselliophora atramentaria (Bull.) Fr. 1879
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  71694
EOL  984054
MB  474167

Гнаявоз (Coprinus atramentarius) — грыб роду Coprinopsis сямейства Psathyrellaceae.

Шапачка 3-8 см у дыяметры, з пачатку яйкападобная, потым падобная да званочка, шэра-карычневая, у цэнтру больш цёмная, з дробнымі бурымі лускавінкамі. Мякаць белая, хутка цямнее, пасля паспявання расплываецца. Ножка 5-12×0,5-1,6 см, цыліндрычная, пустая, гладкавалакністая, з калцаватым паяском у ніжняй частцы (часам і без яго), белая. Капратрофны, гумусавы сапратроф.

Ядомы ў маладым стане, да пачарнення тканкі.

Расце па ўсей Беларусі. Пашырны ў Еўразіі (краіны Заходняй Еўропы, Балтыі, Беларусь, еўрапейская частка Расіі, Украіна, Малдова, Закаўказзе, Урал, Казахстан і Сярэдняя Азія, Заходняя і Усходняя Сібір, Далёкі Усход), Афрыцы, Аўстраліі, Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы. Геаграфічны элемент мультырэгіянальны. Тып арэалу касмапалітны[1]

Гнаявоз мае арыгінальную ўласцівасць выклікаць атручванне тых, хто зпьянелы. Пры гэтым ён бясшкодны для цвярозых.

Зноскі

  1. Сяржаніна Г. І. Базідыяльныя грыбы Беларусі: Балетальныя, Агарыкальныя, Русулальныя.. — Мн.: Навука і тэхніка, 1994. — С. 271—272. — 1 700 экз. — ISBN 5-343-01476-3.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гапіенка В. С. Гнаявік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 91.
  • Сержанина Г. И., Змитрович И. И. Макромицеты. Иллюстрированное пособие для биологов / Под ред. Н. А. Дорожкина. — Мн.: Вышэйшая школа, 1978. — С. 142—144. — 192 с. — 60 000 экз.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]