Годныя песні

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Годныя песні
Вокладка альбома Вольны хор «Годныя песні» (2020)
музычны альбом Вольны хор
Дата выпуску 2020
Запісаны 2020
Жанр Фолк
Мова песень Беларуская

«Годныя песні» — беларускі музычны альбом, выдадзены ў 2020 годзе «Вольным хорам», які з’явіўся ў жніўні таго ж года, як рэакцыя на палітычныя падзеі ў краіне. Усе творы ў альбоме гучаць змешаным хорам a cappella. Калектыў прысвяціў свой альбом забітаму ў час пратэстаў Раману Бандарэнку і ўсім беларусам, якія змагаюцца за сваю свабоду[1].

Музыкі, якія не могуць маўчаць, выкарыстоўваюць спевы і песні як сродак выказвання сваёй пазіцыі. У альбом «Годныя песні» былі адмыслова адабраны творы, якія абуджаюць патрыятычныя пачуцці, нагадваюць беларусам хто яны і адкуль. Некаторыя тэксты з песень альбома былі забаронены ў розныя часы, а аўтары растраляны. У альбоме гучаць творы кампазітараў, як мінулага стагоддзя (Мікола Равенскі, Уладзімір Тэраўскі), так і сучасных (Зміцер Вайцюшкевіч, Вольга Падгайская, Андрэй Мельнікаў)[1].

Спіс кампазіцый[правіць | правіць зыходнік]

НазваСловыМузыка Працягласць
1. «Пагоня» Максім БагдановічМікола Шчаглоў-Куліковіч 4:20
2. «Ваяцкі марш (Мы выйдзем шчыльнымі радамі)» Макар КраўцоўУладзімір Тэраўскі 1:53
3. «Муры» Яцак Качмарскі, пераклад Андрэя ХадановічаЛуіс Льяк 3:36
4. «Сцяг» Сяргей Панізнік  1:55
5. «Красуня-вясна» Уладзімір НякляеўЗміцер Вайцюшкевіч 3:37
6. «Не загаснуць зоркі ў небе» Янка КупалаМікола Равенскі 2:19
7. «Дзе мой край» Уладзімір КараткевічЗміцер Вайцюшкевіч 4:45
8. «Нёман» Анатоль АстрэйкаНестар Сакалоўскі 2:50
9. «На беразе Волі» Андрэй ХадановічВольга Падгайская 2:55
10. «Разьвітаньне з радзімай» Сяржук Сокалаў-ВоюшМіхал Клеафас Агінскі 4:17
11. «Магутны Божа» Наталля АрсеньеваМікола Равенскі 2:40
12. «Гэта мы» Андрэй МельнікаўАндрэй Мельнікаў 3:33

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]