Бургас (Іспанія)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Горад Бургас, Іспанія)
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Бургас
ісп.: Burgos
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Ciudad de Burgos.jpg
Краіна
Аўтаномная супольнасць
Правінцыя
Раён
Каардынаты
Мэр
Juan Carlos Aparicio
Заснаваны
Плошча
107,08 км²
Вышыня цэнтра
856 м
Насельніцтва
178574 чалавекі (2010)
Шчыльнасць
1546 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
947
Паштовыя індэксы
09001–09007
Афіцыйны сайт
aytoburgos.es (ісп.) 
Бургас на карце Іспаніі
Бургас (Іспанія) (Іспанія)
Бургас (Іспанія)

Бургас (ісп.: Burgos) — горад на поўначы Іспаніі, які размяшчаецца ў аўтаномнай супольнасці Кастылія і Леон. З'яўляецца гістарычнай сталіцай каралеўства Кастылія. Найбольш вядомым прадстаўніком горада з'яўляецца кастыльскі дваранін, ваенны дзеяч і дыпламат Сід Кампеадор, які з'яўляецца значнай гістарычнай асобай у іспанскай гісторыі, ён нарадзіўся ў некалькіх кіламетрах на поўнач ад Бургаса, але вырас і атрымаў адукацыю менавіта тут.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Бургас быў заснаваны ў IX стагоддзі, гэта значыць мяркуецца, што ў 884 годзе, каралём Альфонса III Вялікім[1] як важная крэпасць у барацьбе супраць маўраў. З XI стагоддзя ў горадзе праходзілі каранацыі кастыльскіх каралёў. Бургас перш за ўсё вядомы, як горад Сіда, іспанскага нацыянальнага героя XI стагоддзя, арыгінальнае імя якога было Радрыга Дыяс дэ Бівар. Разам са сваёй жонкай доннай Хіменай ён пахаваны пад скляпеннямі Бургаскага сабора, які адносіцца да сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

Акрамя гэтага шыкоўнага гатычнага збудавання, закладзенага ў XIII стагоддзі і завершанага праз тры стагоддзі, у горадзе маецца старажытная гарадская брама, а таксама адметны манастыр Лас-Уэльгас, заснаваны каралём Кастыліі Альфонсам VIII у 1187 годзе. Побач са шматлікімі каралеўскімі пахаваннямі ў ім захоўваецца сцяг халіфа Мухамада ан-Насіра, заваяваны ў бітве пры Лас-Навас-дэ-Талоса ў 1212 годзе, адной з вырашальных бітвай Рэканкісты.

Падчас Грамадзянскай вайны ў Іспаніі Бургас быў цэнтрам нацыяналістычнага руху пад кіраўніцтвам генерала Франка.

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

Горад размяшчаецца на вышыні 856 метраў і мае кантынентальны міжземнаморскі клімат, згодна з міжнароднай класіфікацыяў Кёпена. Клімат Бургаса характарызуецца вельмі халоднай і ветранай зімой з-за размяшчэння на вышыні. Узімку заўсёды выпадае снег, а тэмпература апускаецца ніжэй за нуль.

Клімат Бургаса
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Сярэдні максімум, °C 6,7 8,9 12,0 13,3 17,2 22,0 26,4 26,7 22,9 16,5 10,7 7,6 15,9
Сярэдні мінімум, °C −1,2 −0,6 0,6 2,2 5,6 8,4 11,0 11,1 8,5 5,3 1,6 0,3 4,4
Норма ападкаў, мм 46 42 31 65 69 46 30 27 36 50 56 57 555
Крыніца: AEMeT

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Хроніка Бургаса. Год 884

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]