Перайсці да зместу

Закапанэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Закапанэ)
Горад
Закапанэ
польск.: Zakopane
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Ваяводства
Павет
Каардынаты
Заснаваны
Плошча
84 км²
Вышыня цэнтра
837 м[1]
Афіцыйная мова
Насельніцтва
27 647 чалавек (2005)
Шчыльнасць
329,1 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+48 +48 18
Паштовыя індэксы
ад 34-500 да 34-504
Аўтамабільны код
KTT
TERC
1217011
Афіцыйны сайт
zakopane.pl (польск.)
Закапанэ на карце Польшчы ±
Закапанэ (Польшча)
Закапанэ
Закапанэ (Малапольскае ваяводства)
Закапанэ

Закапа́нэ (польск.: Zakopane) — горад у Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Татшанскага павета Малапольскага ваяводства. Утварае гарадскую гміну. Плошча 84 км², насельніцтва — каля 27 тысяч чалавек (2009).

Закапанэ — цэнтр гуральскай культуры і папулярны гарналыжны курорт, празваны «зімовай сталіцай Польшчы».

находзіцца за 120 км ад Кракава. Закапанэ ляжыць у паўднёвай частцы Падгалля ля падножжа Татраў, у Падтатранскім рове. На тэрыторыі горада працякае некалькі патокаў, воды якіх упадаюць у рэку Закапянку, прыток Белага Дунайца.

Закапанэ ўзнікла на месцы сезонных паселішчаў пастухоў. Імаверна, упершыню дакументальна засведчана гэта пасяленне было 1578 годам каралём Стэфанам Баторыем, аднак дакумент не захаваўся. Першыя дакладныя згадкі пра Закапанэ датаваны XVII стагоддзем і апісваюць паляну пад назвай Закапіска. У 1676 годзе тут была вёска з 43 жыхарамі.

Першапачаткова паселішча належала польскаму каралю, пасля падзелу Рэчы Паспалітай — Аўстрыйскай імперыі. У 1824 годзе Закапанэ было прададзена сям’і Гамаляскаў. У XVIII стагоддзі ў ваколіцах паселішчы (Кужніцы) пабудавана жалезная ліцейная. У XIX стагоддзі Закапанэ стала найбуйнейшым металургічным цэнтрам у Галіччыне, а таксама цэнтрам горнай здабычы.

Росквіт Закапанэ пачаўся ў другой палове XIX стагоддзя з дзейнасцю Цітуса Халубінскага. У 1876 годзе ў Закапанэ была адкрыта школа разьбярства, а ў 1886 годзе паселішча прызнана аздараўленчым курортам. У 1889 годзе Закапанэ налічвала 3000 жыхароў. 1 кастрычніка 1889 года пачала дзейнічаць чыгунка.

У 1918 годзе па заканчэнні Першай сусветнай вайны Закапанэ зноў увайшло ў склад Польшчы.

У 1933 годзе Закапанэ атрымала статус горада. У гады Другой сусветнай вайны горад стаў важным падпольным польскім пунктам паміж Польшчай і Венгрыяй. У 1940 годзе ў Закапанэ праходзіла трэцяя метадычная канферэнцыя паміж Гестапа і НКВД, прысвечаная пытанню акупацыі і падзелу Польшчы паміж Трэцім Рэйхам і СССР. У сутарэннях гасцініцы «Palace» размяшчалася турма гестапа.

З 1954 года горныя тэрыторыі, якія прымыкаюць да горада з поўдня, уключаны ў склад Татранскага нацыянальнага запаведніка.

Закапанскі стыль

[правіць | правіць зыходнік]

Закапанскі стыль — унікальны архітэктурны стыль, характэрны для высакагорнага Падгалля. Паклаў пачатак яму Станіслаў Віткевіч, узяўшы за аснову традыцыйны стыль будаўніцтва падгальскіх гураляў і малюнкі паводле матываў і традыцый традыцыйнай карпацкай архітэктуры  (англ.).

Высокія Татры — папулярнае месца для альпінізму. Узімку, асабліва ў калядны перыяд і ў лютым, у Закапанэ прыяжджаюць тысячы гарналыжнікаў. Існуюць таксама гоначныя трасы. Тут ладзіліся чэмпіянаты і кубкі свету па лыжах, біятлонныя і гарналыжныя спаборніцтвы.

Турыстычная інфармацыя

[правіць | правіць зыходнік]

штогод Закапанэ наведваюць больш за 250 000 турыстаў: узімку найперш аматары лыжных відаў спорту, улетку — дзеля альпінізму і спелеатурызму. Цікавасць уяўляе таксама гуральская культура са сваімі ўнікальнымі стравамі, гаворкай, архітэктурай, музыкай і строямі. Зімовыя святы заўжды адзначаюцца ў традыцыйным стылі, з танцамі, катаннем у санях  (польск.) і смажаннем ягняці.

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі