Крапыўныцкы
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Крапіўніцкі ці Крапыўны́цкы[2] (укр.: Кропивницький) — горад у цэнтры Украіны, адміністрацыйны цэнтр Кіраваградскай вобласці і Крапыўныцкага раёна (у яго склад не ўваходзіць); прамысловы і культурны цэнтр; вузел аўтадарог, чыгуначная станцыя на лініі Чарналеская — Памошная, аэрапорт.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Да 1924 г. — Елісаветград, у 1924—1934 гг. — Зіноўеўск, у 1934—1939 гг. — Кірава, да 2016 — Кіраваград.
У 2016 годзе горад Кіраваград перайменаваны ў Крапыўныцкы. Марка Крапіўніцкі — заслужаны ўкраінскі драматург і акцёр, нарадзіўся на тэрыторыі сучаснай Кіраваградскай вобласці. У Елісаветградзе, які пазней насіў імя Кіраваграда, адбыўся першы спектакль "Таварыства ўкраінскіх артыстаў пад кіраўніцтвам Крапіўніцкага.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Крапыўныцкы размешчаны на Прыдняпроўскім ўзвышшы, у даліне і на берагах ракі Інгул (прыток ракі Паўднёвы Буг), пры ўпадзенні ў яе меншых рэк Сугакліі і Біянкі. Плошча населенага пункта — 10,3 тыс. га. Насельніцтва — 222.695 жыхароў (01.01. 2021 года).
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Эканоміка горада прадстаўлена прадпрыемствамі машынабудавання, лёгкай, харчовай і горнай прамысловасці. Асноўныя заводы:
- ЗАТ «Гідрасіла Груп» (па-ўкраінску: ЗАТ «Гідросила Груп», распрацоўка і вытворчасць гідраўлічных сілавых машынаў і кампанентаў гідрамашынаў),
- ААТ «Эльворті» (па-ўкраінску: ВАТ «Ельворті», вытворчасць засевак і тэхнікі па апрацоўцы глебы),
- ЗАТ НВП «Радый» (па-ўкраінску: ЗАТ НВП «Радій», электроніка, сістэмы абароны і кіравання для атамных электрастанцыяў).
Асвета
[правіць | правіць зыходнік]- Цэнтральнаўкраінскі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт
- Цэнтральнаўкраінскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Уладзіміра Віннічэнкі
- Эканоміка-тэхналагічны інстытут імя Роберта Эльворці
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Барыс Леанідавіч Аляксеенка (1910—1944) — беларускі акцёр.
- Яўген Міхайлавіч Харытоненка (1920—1998) — беларускі жывапісец, педагог.
Зноскі
- ↑ а б Дзяржаўная служба статыстыкі Украіны Чисельність наявного населення України на 1 січня 2022 року — Кіеў.
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п http://pop-stat.mashke.org/ukraine-cities.htm
- ↑ http://www.kr.ukrstat.gov.ua/ekspres/ekspres2015/ekspres04/demogr196.zip
- ↑ Державна служба статистики України Чисельність наявного населення України на 1 січня 2020 року — Київ: Державна служба статистики України.
- ↑ Державна служба статистики України Чисельність наявного населення України на 1 січня 2021 року — Київ: Державна служба статистики України.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Крапыўныцкы