Горад Нітра

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Нітра
Nitra
Герб
Герб
Nitra view from above.jpg
Краіна
Каардынаты
Першае згадванне
Плошча
102,2 км²
Вышыня цэнтра
151 м
Насельніцтва
84 693 чалавек (2006)
Шчыльнасць
845 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
0 37
Паштовыя індэксы
949 XX
Афіцыйны сайт
Горад Нітра (Славакія)
Горад Нітра

Нітра (славацк.: Nitra, ням.: Neutra) — горад на захадзе Славакіі і адміністрацыйны цэнтр Нітранскага края, месціца на рацэ Нітра. Насельніцтва горада складае амаль 85 тысяч чалавек.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Напрыканцы V стагоддзя на тэрыторыі Нітры ўпершыню з'яўляюцца славяне. У VII стагоддзі тэрыторыя была часткай імперыі Само, потым было створана Нітранскае княства, якое пазней стала часткай Вялікай Маравіі. Менавіта Нітра лічыцца калыскай славацкага хрысціянства, бо як лічыцца ў 829833 гадах паганец Прыбіна заклікаў сюды зальцбургскага архіепіскапа, каб той асвяціў царкву. Тутака і спыняліся Кірыл і Мяфодзій. Пасля паразы Вялікай Маравіі Нітра адыйшла да Венгерскага каралеўства, дзе стала цэнтрам жупы.

У 1248 годзе Нітра стала свабодным каралеўскім горадам, яна належала да ліку самых заможных гарадоў Венгрыі. У XIX стагоддзі тут жыло больш за 10 тысяч жыхароў. У складзе Чэхаславакіі Нітра зноў стала цэнтрам жупы. На сёння Нітра важны прамысловы цэнтр заходняй Славакіі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]