Перайсці да зместу

Паўладар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Паўладар)
Горад
Паўладар
каз.: Павлодар
Герб[d] Сцяг
Герб[d] Сцяг
Краіна
Вобласць
Каардынаты
Акім
Заснаваны
1720
Першая згадка
Горад з
Плошча
637,8 км²
Вышыня цэнтра
123 ± 1 м
Насельніцтва
353 930[1] чалавек (2014)
Нацыянальны склад
Часавы пояс
Тэлефонны код
+7 +7 7182
Паштовыя індэксы
140000 — 140017
Аўтамабільны код
14 (раней S)
Афіцыйны сайт
city-pavlodar.gov.kz
(руск.)(каз.)(англ.)
Паўладар на карце Казахстана ±
Паўладар (Казахстан)
Паўладар
Паўладар (Паўладарская вобласць)
Паўладар

Паўладар (каз.: Павлодар) — горад на паўночным усходзе Казахстана, за 450 км на паўночны ўсход ад сталіцы краіны горада Астана, і за 405 км на паўднёвы ўсход ад расійскага горада Омск на рацэ Іртыш, адміністрацыйны цэнтр Паўладарскай вобласці. У склад горада ўваходзяць пасёлак Ленінскі, сёлы Мойылды, Паўладарскае і Кенжекольская сельская акруга.

У горадзе знаходзяцца нафтаперапрацоўчы, хімічны, алюмініевы, электролізны, металургічны, кардонна-руберойдавы, машынабудаўнічы і трактарны заводы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У IX-XII стагоддзях недалёка ад месца існавання сучаснага Паўладару размяшчаўся горад Імакія, які ў некаторых крыніцах згадваецца як Кімакія (па-казахску: Қимақия), зніклы сярэднявечны азіяцкі горад кімакаў, гэта значыць сталіца Кімакскага каганата.

Паўладар вядзе сваю гісторыю з 1720 года, калі ў шэрагу ваенных крэпасцей і фарпостаў Расіі на Іртышы з'явіўся фарпост Каракаўскі, названы так таму, што быў пабудаваны побач са складамі солі, якая здабывалася на Каракаўскім возеры. Размяшчаўся ён прыкладна ў раёне цяперашняй гарадской выратавальнай станцыі і завода «Кастрычнік». Паводле захаваных дакументаў, фарпост меў форму квадрату 50 на 50 метраў, быў абнесены высокім бярвёным плытом, па кутах меў бастыёны з артылерыйскімі батарэямі.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва горада складае 331 119 чалавек паводле дадзеных на пачатак 2012 года, аднак разам з некалькімі прадмесцямі колькасць насельніцтва ёсць некалькі большым. Паводле нацыянальнага складу першае месца трымаюць рускія, якія складаюць 45,7 % насельніцтва. На другім месцы знаходзяцца казахі з паказчыкам 38,6 % ад агульнай колькасці насельніцтва горада. Таксама значнымі нацыянальнымі меншасцямі з’яўляюцца ўкраінцы (6,7 %), немцы (2,7 %), татары (2,3 %).

Год Колькасць
1897 7 738
1959 90 096
1970 187 070
1979 272 895
1989 330 748
1999 300 503
Год Колькасць
2005 291 408
2006 295 696
2007 300 226
2008 303 955
2009 317 289 [2]
2010 320 362
Год Колькасць
2011 322 037
2012 322 305
2013 325 465
2014 329 839
2015 332 771
2016 335 185
Год Колькасць
2017 335 295
2018 334 930
2019 333 989
2020 360 502
2023 367 254

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Город Павлодар Департамент статистики Павлодарской области
  2. http://pavlodarstat.kz/eng/pavlcity/ Праверана 29 снежня 2014.
  3. а б в http://akimat-pvl.gov.kz/kaz/post.php?id=843
  4. http://admomsk.ru/web/en/city/international/foreign#pavlodar

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]