Семярніцкі сельсавет
Семярніцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Ашмянскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Семернікі |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 15 снежня 1997 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Семярніцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр сельсавета — вёска Семернікі.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ашмянскага раёна Вілейскай вобласці. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 20 мая 1988 года ў склад Барунскага сельсавета перададзены 13 населеных пунктаў. 15 снежня 1997 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Гальшанскага сельсавета.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.