Груа

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Груа
брэт. Groe, фр. Groix
Dolmen Men yan 02.JPG
Дальмен Мен-ян
Характарыстыкі
Плошча14,82 км²
Насельніцтва2 334 чал.
Шчыльнасць насельніцтва157,49 чал./км²
Размяшчэнне
47°38′22″ пн. ш. 3°27′13″ з. д.HGЯO
Краіна
РэгіёнБрэтань
Груа (Францыя)
Груа
Груа
Лагатып Вікісховішча Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Груа́ (брэт.: Groe; фр.: Groix) — востраў і муніцыпалітэт на гэтым востраве на поўначы Біскайскага заліва. Уваходзіць у склад Брэтані (Францыя). Плошча — 14,82 км². Насельніцтва (2016 г.) — 2 334 чалавек.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Груа месціцца ў 108 км на паўднёвы ўсход ад Брэста, найбуйнейшага горада Брэтані. Аддзелены ад Брэтонскага паўвострава пралівам (6,2 км). Найбольшая даўжыня з захаду на ўсход — 7,44 км. Найбольшая шырыня — 2,88 км.

Груа ўзнік у выніку працэса павольнай субдукцыі літасферных пліт, якая пачалася ў дэвонскі перыяд і суправаджалася моцным сцісканнем горных парод. Суша сфарміравана сланцамі, гнейсамі і асадкавымі пародамі, што багата назапашваліся з пачатку ледавіковага перыяду. Берагі паднятыя. Сярод прыбярэжных скал сустракаюцца невялікія пячоры. На паўночным усходзе вылучаецца працяглы пляж з рознакаляровым пяском, намыты дзвюмя марскімі плынямі, што агінаюць востраў.

Клімат мяккі, вызначаны ўздзеяннем цёплых паўднёвых вятроў. Сярэднегадавая тэмпература — ад 10,1°C да 15,1°C. Гадавая колькасць ападкаў — 814,7 мм.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Пераважае лугавая флора. Распаўсюджаны такія расліны, як канюшына, палушнік, касачы, дзікая морква, катран і інш. Фаўна сушы прадстаўлена птушкамі, жабамі, казуркамі, трусамі. У навакольных водах сустракаюцца афаліны і марскія свінні.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сведчаннем прысутнасці старажытных людзей на Груа з'яўляюцца мегалітыменгіры і дальмены. У жалезным веку быў населены галамі. Археолагамі былі знойдзены ваенныя ўмацаванні той пары. У V ст. на востраве з'явіліся продкі сучасных брэтонцаў. Лічыцца, што сучасная назва паходзіць са старажытнай брэтонскай мовы і можа значыць або «ведзьмін», або «друзлы». Згодна паданням, на Груа знаходзілася хрысціянская абшчына, заснаваная валійскім прынцам Гурфернам. Астравіцяне вераць, што на іх зямлі скончыў свой век Св. Тудвал (у нашы дні ён прызнаецца заступнікам вострава). Да 1906 г. захоўвалася магільня вікінга X ст.

У 1037 г. феадалы Энебон перадалі Груа ў валоданне Каталіцкага Касцёла, і востраў быў пераўтвораны ў месца пілігрымак. Кляштар, пабудаваны на Груа, валодаў значнымі зямельнымі багаццямі на мацерыке. У канцы XVII — пачатку XVIII ст. астраўныя паселішчы пацярпелі ад галандскіх і англійскіх піратаў. Падчас Вялікай французскай рэвалюцыі частка манахаў адмовілася прысягацца рэспубліканскім уладам і была вымушана ратавацца ў Іспаніі. Зямля была перададзена ў прыватную маёмасць.

У XIX ст. Груа з'яўляўся адным з найбольш развітых цэнтраў рыбалоўства ў Брэтані. Своеасаблівым сімвалам вострава стаў тунец. Мясцовыя жыхары таксама вырошчвалі на продаж пшаніцу. Падчас II Сусветнай вайны нацысты выкарыстоўвалі Груа для абароны ўзбярэжжа ад саюзных войскаў. З другой паловы XX ст. развіваецца турызм.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]