Перайсці да зместу

Грэгары Колбер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Грэгары Колбер
англ.: Gregory Colbert
Дата нараджэння 19 красавіка 1960(1960-04-19) (64 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Прафесія фатограф, кінарэжысёр, сцэнарыст
Кірунак фатаграфія[d]
Узнагароды
IMDb ID 2108003
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Грэгары Колбер (англ.: Gregory Colbert; нар. 1960, Таронта, Канада) — канадскі кінематаграфіст і фатограф, вядомы галоўным чынам як стваральнік выстаўкі мастацкіх фотаздымкаў і фільмаў «Попел і снег» (англ.: Ashes and Snow), якая дэманструецца ў «Вандроўным музеі» (англ.: Nomadic Museum).

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Першая выстаўка Грэгары Колбера «Хвалі часу» (англ.: Timewaves) адкрылася ў 1992 г. у музеі Элізэ ў Швейцарыі, дзе атрымала шырокія і пахвальныя водгукі крытыкі. На працягу наступных дзесяці гадоў Колбер не выстаўляў сваіх прац, не арганізоўваў публічнага паказу сваіх фільмаў, прысвяціўшы сябе вандраванням у Індыю, Бірму, Шры-Ланку і Егіпет, на Дамініку, у Эфіопію і Кенію, на востраў Тонга, у Намібію і ў Антарктыку, дзе праводзілася кіна- і фотаздымка адносін і ўзаемадзеяння людзей і жывёл. З 1992 г. Грэгары Колбер арганізаваў больш за 60 такіх экспедыцый, дзе працаваў з больш як 130 відамі жывёл. У яго фільмах і на яго фотаздымках — сланы, кіты, ламанціны, свяшчэнны ібіс, індыйскія жураўлі, каралеўскія арлы, крэчаты, пярэстыя птушкі-насарогі, гепарды, леапарды, афрыканскія дзікія сабакі, каракалы, бабуіны, антылопы-каны, сурыкаты, гібоны, арангутангі і саланаводныя кракадзілы. У ліку персанажаў яго фільмаў — бірманскія манахі, якая кружацца ў экстатычным танцы дэрвішаў, людзі з племя Сан, з іншых плямёнаў першабытнікаў, якія абітаюць ва ўсіх краях свету.

«Попел і снег»[правіць | правіць зыходнік]

У 2002 годзе Колбер прэзентаваў сваю работу «Попел і снег» у Венецыі. У рэцэнзіі, апублікаванай газетай «The Globe and Mail» ад 9 красавіка 2002 года, адзначалася: «Колбер адкрыў нашым поглядам „Попел і снег“ — выстаўку фотаздымкаў і выяваў, беспрэцэдэнтную па сваім ахопе і маштабе. Выстаўка займае 12 600 квадратных метраў і лічыцца адной з найвялікшых экспазіцый работ аднаго аўтара ў гісторыі Еўропы»[1].

Зноскі

  1. "Canadian artist Gregory Colbert's photographs are the subject of a giant exhibit in Venice. And you probably haven't heard of him, writes SIMON HOUPT". The Globe and Mail. 2002-04-09. Архівавана з арыгінала 7 жніўня 2020. Праверана 18 лютага 2024.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]