Гуайкуру

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Малюнак 1822 г.

Гуайкуру — група індзейскіх народаў Паўднёвай Амерыкі, якая размаўляе на гуайкуруанскай плыні моўнай сям'і матака-гуайкуру.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сучасныя генетычныя даследаванні сведчаць пра тое, што народы гуайкуру — абарыгены тэрыторыі, якая ахоплівае памежжа краін Балівія, Парагвай і Аргенціна. Магчымы генетычны ўнёсак да прыходу еўрапейцаў зрабілі выхадцы з цэнтральнай Аргенціны. Вельмі блізкімі па мове і культуры да гуайкуру з'яўляюцца народы віцы.

У XVI ст., калі іспанцы і партугальцы пачалі каланізацыю Новага Свету, плямёны гуайкуру насялялі рэгіён Гран-Чака і рэчышча ракі Парагвай. Апошняя назва, як і назва сучаснай краіны Парагвай, паходзяць ад наймення гуайкуруанскага племені паягуа.

Супольная назва гуайкуру паходзіць з мовы гуарані і значыць «дзікун». Першапачаткова яна адносілася да паўночнага племені мбая, што займалася вандроўным паляваннем і збіральніцтвам паабапал ракі Парагвай. Мбая здолелі падпарадкаваць сабе земляробаў-аравакаў гуана і ў XVII ст. паспяхова асвоілі конегадоўлю, што дапамагло ім весці войны супраць іспанцаў і саюзных ім гуарані. Аднак мбая моцна пацярпелі ад эпідэмічных хвароб, што распаўсюдзіліся ў сувязі з еўрапейскай каланізацыяй. У 1760-я гг. яны пераправіліся праз раку Парана на ўсход і сталі саюзнікамі партугальцаў (потым — бразільцаў). Нашчадкамі мбая з'яўляецца народ кадывеу.

Паўднёвыя групы гуайкуру таксама займаліся вандроўным паляваннем і збіральніцтвам. У XVII — XVIII стст. частка з іх далучылася да езуіцкіх місій, дзе асвоіла земляробства і рамёствы. Іншыя займаліся конегадоўляй, рабілі напады на іспанскія паселішчы. Эпідэміі і войны з еўрапейцамі прывялі да змяншэння колькасці карэннага насельніцтва. У XIX ст. іх тэрыторыі былі ўключаны ў склад Аргенціны.

Народы гуайкуру[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]