Гувахаці
| Горад | |
| Гувахаці | |
|---|---|
| асам. গুৱাহাটী, англ.: Guwahati | |
| 26°09′53″ пн. ш. 91°44′51″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Рэгіён | Асам |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Першая згадка | IV ст. да н. э. |
| Ранейшыя назвы | Прагдж'ётыша, Камарупанагар |
| Плошча | 328 км² |
| Вышыня цэнтра | 680 м |
| Часавы пояс | UTC+5:30 |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва |
|
| Шчыльнасць | 27 462 чал./км² |
| Нацыянальны склад | асамцы, бенгальцы |
| Канфесійны склад | індуізм, іслам, джайнізм, хрысціянства |
| Афіцыйная мова | асамская, англійская |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +91-(0)361 |
| Паштовыя індэксы | 7810XX |
| Аўтамабільны код | AS-01, AS-25 |
| eodbassam.in (англ.) | |
| Паказаць/схаваць карты | |
Гувахаці (англ.: Guwahati, асам. গুৱাহাটী) — найбуйнейшы горад у індыйскім штаце Асам. Насельніцтва — 957 352 чал. (2011 г.).
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Горад абмежаваны на поўначы ракой Брахмапутра, на поўдні — горным масівам. Цэнтральнай часткай лічыцца ўзбярэжжа Брахмапутры. Характэрны трапічны клімат з сярэднегадавой тэмпературай +22 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў 2054 мм. Найбольш вільготным з’яўляецца сезон мусонаў з мая да верасня.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Лічыцца, што горад на месцы Гувахаці ўпершыню ўзгадваецца ў Рамаяне. Ён меў назву Прагдж’ётыша і быў цэнтрам аднайменнай дзяржавы, потым дзяржавы Камарупа. У XI ст. быў заснаваны горад Камарупанагар. Сучасная назва паходзіць з асамскай мовы і значыць «арэхавы рынак».
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]У 2006 г. Гувахаці заняў 17 месца па ўзроўню жыцця сярод гарадоў Індыі. З’яўляецца важным цэнтрам банкаўскага абслугоўвання, нафтавай і чайнай прамысловасці.
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]У Гувахаці знаходзяцца штаб-кватэра паліцыі штата Асам, высокі суд, улада якога распаўсюджваецца на Асам і суседнія штаты, працуе болей за 20 устаноў вышэйшай адукацыі, інстытут сацыяльных навук, некалькі спартыўных стадыёнаў.
Нацыянальная чыгунка і шаша нумар 27 злучаюць Гувахаці са штатамі Заходняя Бенгалія і Біхар. У 20 км ад горада знаходзіцца міжнародны аэрапорт. Гувахаці — найбуйнешы індыйскі порт на рацэ Брахмапутра.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
Guwahati даведнік на сайце Wikivoyage
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гувахаці- Guwahati — The Economic Times
- Tourism in Guwahati