Асамцы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Асамцы
(অসমীয়া জাতি)
Bihu dance of Assam.jpg
Агульная колькасць 17534000 (2019)
Рэгіёны пражывання Індыя, Бутан
Мова асамская мова
Рэлігія індуізм, хрысціянства, іслам
Блізкія этнічныя групы бенгальцы, біхарцы, орыя, чакма

Асамцы (асам. অসমীয়া জাতি) — індаарыйскі народ, у шырокім сэнсе — насельніцтва паўночнага ўсходу Індыі і суседніх краін, якое размаўляе на асамскай мове, або ўсе жыхары індыйскага штата Асам ці толькі тыя, што не ўваходзяць у племянныя супольнасці[1][2]. Агульная колькасць (2019 г.) - 17 534 000 чал.[3]

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Тэрыторыя Асама была населена чалавекам сучаснага тыпу ўжо ў верхнім палеаліце. У Рамаяне ўзгадваецца буйная мясцовая дзяржава Прагдж'ётыша, заснаваная па меркаванню сучасных вучоных продкамі сіна-тыбецкіх народаў кічары, нага, хасі. У IV ст. склалася дзяржава Камарупа, якая на першых парах знаходзілася ў залежнасці ад імперыі Маур'яў і ў пазнейшы час запазычвала многія элементы індыйскай культуры. Вышэйшыя колы інтэлектуалаў складалі брахманы, згодна паданню запрошаныя з Інда-Гангскай раўніны. У сярэднявеччы на аснове пракрыту вылучылася мясцовая літаратурная мова, якую лічаць продкам сучаснай асамскай мовы.

Пасля распаду Камарупы на тэрыторыі паўночнага ўсходу Індыі склаўся шэраг дробных дзяржаў. Адной з іх была дзяржава Ахом, ад наймення якой паходзіць назва Асама. Яна была створаная мігрантамі тайскага паходжання ў XIII ст. Іх нашчадкі сфарміравалі этнічную супольнасць тай-ахом. З XVII ст. у судовым, а потым дзяржаўным справаводстве ў ёй ужывалася асамская мова. Паспяховае супраціўленне Вялікім Маголам і пашырэнне тэрыторыі зрабілі Ахом важным рэгіянальным палітычным і культурным цэнтрам. У 1821 г. яна была заваявана бірманцамі. У 1826 г. далучана да Брытанскай Індыі.

Каланіяльнае кіраўніцтва спярша карысталася бенгальскай мовай, аднак пратэсты вымусілі ў 1838 г. перавесці справаводства і школьную адукацыю на асамскую. Супрацоўніцтва з брытанскай адміністрацыяй вымушала выкарыстоўваць асамскую мову нават прадстаўнікоў дробных плямён. Заснаванне і паспяховае развіццё чайных плантацый прывялі да масавай міграцыі індаарыйскага насельніцтва з суседніх рэгіёнаў Індыі.

У 1947 г. Асам увайшоў у склад Індыі. Тут узнік палітычны рух, накіраваны супраць мігрантаў. У 19791885 гг. ён перарос у працяглы канфлікт з індыйскай дзяржавай. У ім удзельнічалі прадстаўнікі розных этнічных груп, але ў выніку ён садзейніччаў фарміраванню асобнай асамскай тоеснасці. У наш час яе вызначэнне пакуль не мае агульна прынятага характару. Спрэчкі, хто можа называцца асамцам, працягваюцца. Аднак тэрміны «асамцы» і «асамскі» актыўна ўжываюцца ў дачыненні да вялікай этна-культурнай групы, што размаўляе на асамскай мове. Пры гэтым яна супрацьпастаўляецца іншым групам з падобнай мовай ці рэлігіяй, напрыклад бенгальцам[4], што вызначаюцца ў Асаме як іншаземцы.

Мова[правіць | правіць зыходнік]

Асамская мова блізкая да бенгальскай і орыя. Узнікла ў сярэднявеччы на аснове пракрыту[5], выкарыстоўвалася ў літаратуры і дзяржаўным справаводстве. Мае арыгінальную пісьмовасць, якая развілася са старажытнай пісьмовасці эпохі Камарупы. Першае друкаванае выданне на асамскай мове з'явілася ў Калькуце ў 1811 г.[6] дзякуючы намаганням брытанскіх місіянераў.

Рэлігія[правіць | правіць зыходнік]

Большасць вернікаў — індуісты-вайшавы. Значная колькасць вернікаў таксама спавядае іслам і хрысціянства[7].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]