Гуляўнік
Гуляўнік | |||||||||||||||
![]() Гуляўнік высокі (Sisymbrium altissimum) | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||
Віды | |||||||||||||||
|
Гуля́ўнік[4][5] (Sisymbrium) — род кветкавых раслін сямейства Капуставыя (Brassicaceae).
Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]
Каля 90 відаў, распаўсюджаных ва ўмеранай паласе Паўночнага паўшар’я, а таксама ў Паўднёвай Амерыцы (Анды) і Паўднёвай Афрыцы. На тэрыторыі былога СССР расце 25 відаў. На Алтаі сустракаецца 4 віды[6].
Расце па камяністых схілах, у стэпах і як пустазелле на палях, агародах і ў садах, уздоўж дарог, пераважна на пясчаных глебах, багатых мергелем.
Шырока распаўсюджаны ва ўмераным поясе аднагадовыя і зімуючыя пустазеллі Sisymbrium loeselii, гуляўнік лекавы (Sisymbrium officinale); на поўдні еўрапейскай часткі і ў Сярэдняй Азіі ― зімуючае пустазелле Sisymbrium altissimum; на ніжняй Волзе, Доне і Паўночным Каўказе ― Sisymbrium volgense, які размножваецца каранёвымі атожылкамі.
Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Аднагадовыя, двухгадовыя, радзей шматгадовыя травы.
Лісце перыстараздзельнае або перыстанадрэзанае, голае або апушанае простымі валасінкамі. Кветкі жоўтыя ў доўгіх гронках. Чашалісцікі прамыя або адтапыраныя. Пялёсткі з кіпцікаў, даўгавата-авальныя. Плод — струк.
Хімічны склад[правіць | правіць зыходнік]
Пустазельныя віды ўтвараюць шмат дробнага насення, якое ўтрымлівае да 30 % тлустага алею. Многія віды — шкодныя або атрутныя расліны, паколькі ўтрымліваюць у насенні гліказіды тыпу сінігрыну, якія ўтвараюць пры расшчапленні гарчычныя алеі з вострым пахам і пякучым смакам.
Практычнае выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]
На пашах і пакладах гуляўнік высокі (Sisymbrium altissimum) і гуляўнік Лёзеля (Sisymbrium loeselii) у маладым стане з’ядаюцца вярблюдамі, авечкамі, даюць добры сілас.
Насенне некаторых відаў у Азіі ўжываюць замест гарчыцы.
Некаторыя віды служаць у народзе ў якасці лекавых раслін; напрыклад, гуляўнік лекавы (Sisymbrium officinale) ужываўся для лячэння лёгачных хвароб у Еўропе, Паўночнай Афрыцы, Заходняй Сібіры, на Алтаі і ў Паволжы.
Віды[правіць | правіць зыходнік]
Існуе больш за 50 відаў роду[7].
Некаторыя віды:
- Sisymbrium altissimum L. typus[3] — Гуляўнік высокі
- Sisymbrium erysimoides Desf.
- Sisymbrium glaucescens Phil.
- Sisymbrium irio L. — Гуляўнік ірыо
- Sisymbrium linifolium (Nutt.) Nutt. ex Torr. & A.Gray
- Sisymbrium loeselii L. — Гуляўнік Лёзеля, ці Крывавец, ці Кудзер, ці Палявая рута, ці Гуляўнік Лёзеліеў
- Sisymbrium luteum (Maxim.) O.E.Schulz
- Sisymbrium officinale (L.) Scop. — Гуляўнік лекавы, ці Кудзер лекавы
- Sisymbrium orientale L. — Гуляўнік усходні
- Sisymbrium polymorphum (Murray) Roth — Гуляўнік зменлівы
- Sisymbrium volgense M.Bieb. ex E.Fourn. — Гуляўнік волжскі
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ а б Звесткі пра род Sisymbrium у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.)
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 123. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5.
- ↑ Никифоров Ю.В. Алтайские травы-целители. — Горно-Алтайск: Юч-Сумер – Белуха, 1992. (Праверана 24 лістапада 2009)
- ↑ Віды роду Sisymbrium паводле The Plant List.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Вынаеў Г. У. Гуляўнік // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 529. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
- Пашына Г. В. Гуляўнік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 145. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 145.
- Гулявник, желтяк // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Гулявник — род Sisymbrium: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Гулявник Архівавана 24 студзеня 2010. на agbina.com (Праверана 24 лістапада 2009)