Перайсці да зместу

Гуляўнік ірыо

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гуляўнік ірыо
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sisymbrium irio


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  23314
NCBI  3730
EOL  583770
IPNI  237940-2
TPL  kew-2474776

Гуляўнік ірыо[1] (Sisymbrium irio) — від раслін сямейства Капуставыя (Brassicaceae). Этымалогія: лац.: irio — старая спасылка на капуставыя[2].

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Аднагадовая травяністая расліна 10-50 (75) см, часта разгалінаваная ў ніжняй палове, голая або з простымі валасінкамі. Суквецці ўтрымліваюць шмат гермафрадытных кветак. Бледна-жоўтыя пялёсткі (якіх чатыры) даўжынёй ад 2 да 4 мм; тычынкі маюць даўжыню 0,7 мм. Маладыя струкі ад 3 да 5 сантыметраў даўжынёй, прамыя або злёгку дугападобныя, голыя. Насенне 0,9 х 0,4 мм, трохі сціснутае, жоўтае.

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Радзіма. Афрыка: Эрытрэя; Алжыр; Егіпет, Лівія; Марока; Туніс. Каўказ: Арменія, Азербайджан; Грузія; Расія — Дагестан; Перадкаўказзе. Азія: Кувейт; Аман; Катар; Саудаўская Аравія; Аб’яднаныя Арабскія Эміраты; Грэцыя; Кітай; Таджыкістан; Туркменістан; Афганістан; Кіпр; Іран; Ірак; Ізраіль; Іарданія; Ліван; Сірыя; Турцыя; Індыя; Непал; Пакістан. Еўропа: Боснія і Герцагавіна; Балгарыя; Харватыя; Грэцыя; Італія; Паўночная Македонія; Славенія; Францыя; Партугалія; Іспанія; Іспанія. Натуралізаваны. ПАР; Японія; Тайвань; Аўстралія; Еўропа: Беларусь, Украіна, Аўстрыя, Чэхія, Германія, Славакія, Швейцарыя, Ірландыя, Англія, Румынія. ЗША [у тым ліку Гаваі]; Аргенціна; Чылі; Уругвай. Лепш расце ў друзлым пяску або на сугліністай глебе.

Насенне выкарыстоўваюць у Іране і Азербайджане, каб рабіць салодкі напой, які ачышчае печань. Таксама шырока выкарыстоўваецца як птушыны корм.

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 123. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. California Plant Names
  • 2. Sisymbrium — Гулявник // Определитель высших растений Беларуси (руск.) / Под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Дизайн Про, 1999. — С. 103, 106—107. — 472 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-6182-78-6.