Перайсці да зместу

Гуляўнік Лёзеля

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гуляўнік Лёзеля
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sisymbrium loeselii L., 1755


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  23315
NCBI  203579
EOL  583772
IPNI  237960-2
TPL  kew-2474993

Гуля́ўнік Лёзеля[1], Гуляўнік Лёзеліеў[2] (Sisymbrium loeselii) — від кветкавых раслін роду Гуляўнік (Sisymbrium) сямейства Капуставыя (Brassicaceae).

Гуляўнік Лёзеліеў, крывавец, кудзер, палявая рута[3][4].

Аднагадовая або двухгадовая травяністая расліна, 30—80 см вышынёй. Сцябло ўнізе разам з ніжнім лісцем звычайна жорстка-валасістае, галінастае. Лісце паасобнае і зубчастае, з даўгаватымі або ланцэтнымі бакавымі і дзідападобнымі або трохвугольна-ланцэтнымі канчатковымі дзелькамі. Струкі 2—4 см даўжынёй, у 2—3 разы даўжэй пладаножкі, коса стаяць.

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Радзімай з’яўляецца Сярэдняя і Усходняя Еўропа і Сярэдняя Азія; натуралізаваны: астатняя Еўропа, Паўночная Амерыка (Канада, ЗША)[5][6][7].

Ва Украіне від расце на ўсёй тэрыторыі; пустазелле.

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  2. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 123. — 160 с. — 2 350 экз.
  3. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878.
  4. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.
  5. plantsoftheworldonline.org. (англ.)
  6. npgsweb.ars-grin.gov. (англ.)
  7. bgbm.org. (англ.)