Перайсці да зместу

Гілберт Ньютан Льюіс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гілберт Ньютан Льюіс
англ.: Gilbert Newton Lewis
Дата нараджэння 23 кастрычніка 1875(1875-10-23)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 сакавіка 1946(1946-03-23)[4][1][…] (70 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Francis "Frank" Wesley Lewis[d][5]
Род дзейнасці хімік, фізік, выкладчык універсітэта, пісьменнік-дакументаліст
Навуковая сфера фізічная хімія
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Тэадор Уільям Рычардс
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гілберт Ньютан Льюіс (англ.: Gilbert Newton Lewis; 23 кастрычніка 1875 Уэймут, каля Бостана — 23 сакавіка 1946, Берклі) — выдатны амерыканскі фізікахімік. Асноўныя навуковыя працы ў вобласці хімічнай тэрмадынамікі, фотахіміі, хіміі ізатопаў, ядзернай фізікі.

Прапанаваў новую фармулёўку трэцяга пачатку тэрмадынамікі. Прапанаваў і развіў (1912—1916) электронную тэорыю хімічнай сувязі, растлумачыў упершыню іонную і гомеапалярную сувязі, распрацаваў метады разліку свабодных энергій хімічных рэакцый. Разам з Р. Мак-Дональдам у 1933 годзе ўпершыню атрымаў цяжкую ваду і вылучыў з яе дэйтэрый. У 1929 годзе ўвёў тэрмін фатон для абазначэння найдрабнейшай адзінкі выпраменьвання.

Зноскі

  1. 1 2 Jensen W. B. Gilbert N. Lewis // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Gilbert Newton Lewis // Brockhaus EnzyklopädieF.A. Brockhaus, 1796.
  3. Льюис Гилберт Ньютон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
  4. Льюис Гилберт Ньютон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  5. Geni — 2006.
  6. Летопись Российской академии наук. Т. VII. 1946—1953М.: Архив Российской академии наук, 2022. — С. 714. — 896 с. — ISBN 978-5-6046932-6-1