Генадзь Васілевіч Дзмітронак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Г. В. Дзмітронак)
Генадзь Васілевіч Дзмітронак
Дата нараджэння 4 студзеня 1952(1952-01-04) (72 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Генадзь Васілевіч Дзмітронак (нар. 4 студзеня 1952, с. Малыя Шчарбінічы, Навазыбкаўскі раён, Бранская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1971 годзе аддзяленне архітэктуры Мінскага архітэктурна-будаўнічага тэхнікума, у 1980 годзе архітэктурны факультэт БПІ. У 19701971 гадах праходзіў вытворчую практыку ў інстытуце «Ваенпраект» як тэхнік-архітэктар.

З 1971 года старэйшы тэхнік-архітэктар у Мазырскім архітэктурна-будаўнічым аддзеле Гомельскага філіяла «Белдзяржпраект». У 19711974 гадах служыў у радах памежных войскаў. У 1974 годзе старэйшы тэхнік-архітэктар у інстытуце «Мінскпраект», у 19741977 гадах у праектна-тэхналагічным інстытуце «Белмясцпрампраект», старэйшы тэхнік-архітэктар, пасля старэйшы архітэктар. У 1977 годзе галоўны архітэктар Беларускага вытворчага рамонтна-наладкавага прадпрыемства «Белэнергарамналадка». У 1977-85 гадах працаваў старэйшым архітэктарам у інстытуце «Белдзяржпраект». У 19851987 гадах кіраўнік групы архітэктараў у інстытуце «Мінскграмадзянпраект». У 1987-96 гдах кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар праектаў сектара маналітнага домабудавання ў інстытуце «Белдзяржпраект». У 19961997 гадах галоўны архітэктар вытворча-будаўнічага ЗАТ Трэст «Прамбуд». У 19971999 гадах кіраўнік «Творчай майстэрні архітэктара Дзмітронка Г. В.». У 19992001 гадах галоўны архітэктар праектаў у інстытуце «Белжылпраект». У 20012003 гадах галоўны архітэктар, начальнік аддзела будаўніцтва, архітэктуры і землекарыстання ў Адміністрацыі Першамайскага раёна г. Мінска. У 20032005 гадах намеснік дырэктара па архітэктуры ў ППУП «Белархпраект». У 20052008 гадах галоўны інжынер па будаўніцтве ў прыватнай кампаніі. З 2008 года галоўны інжынер, галоўны архітэктар у ППУП «Творчая майстэрня архітэктара Дзмітронка Г. В.».

Член Саюза архітэктараў СССР з 1983 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы: Рэканструкцыя Мінскага аўтарамонтнага завода па Партызанскім праспекце (у сааўтарстве з Б. С. Паповым, Л. Навацкім), АЗС агульнага карыстання на 1500 заправак у суткі па Ракаўскай шашы ў раёне МКАД г. Мінска; лабараторна-тэхнічны корпус Інстытута ядзернай энергетыкі АН БССР у пасёлку Сосны Мінскага раёна (у сааўтарстве з Р. Я. Меметавым, пры ўдзеле У. С. Шалімы, Б. С. Косціча); маласямейны жылы дом з прамтаварнай крамай, залай дэманстрацыі мод, барам-кафэ і майстэрнямі мастакоў на 5-м паверсе ў г. Бабруйску; піянерскі лагер Мінскага метрапалітэна на 640 месцаў, база зімовага адпачынку на 350 месцаў у пасёлку Зялёнае Мінскай вобласці (пры ўдзеле В. Браўн); рэканструкцыя з расшырэннем дзіцячага міжкалгаснага санаторыя «Дружба» на 360 месцаў кардыё-пульманалагічнага профіля ў пасёлку Гарадзішча Мінскага раёна; рэканструкцыя Рэспубліканскага экалагічнага цэнтра навучэнцаў па вул. Макаёнка ў г. Мінску, музей прыроды і народнай творчасці; прыбудова з рэканструкцыяй школы № 7 на 1668 навучэнцаў у пасёлку Печы Барысаўскага раёна  (у сааўтарстве з Э. К. Кузняцовай); шматпавярховы гараж на 517 месцаў па вул. Машынабудаўнікоў у Мінску; мікрараён на аснове шматпавярховых жылых хат у маналітных канструкцыях з аб’ектамі сацкультбыту па праспекце Жалтоўскага ў Пінску (пры ўдзеле Лук’янава); рэканструкцыя жылога дома з надбудовай мансарднага паверху па вул. К. Маркса (у сааўтарстве з М. К. Вінаградавым); рэканструкцыя жылога дома з надбудовай мансарднага паверху па пр. Ф. Скарыны, 113 (у сааўтарстве з І. С. Жураўлёвым); рэканструкцыя 2-х павярховых жылых дамоў з надбудовай 2-х паверхаў, 5-ці павярховай устаўкі і мансардным паверхам па вул. К. Лібкнехта; камп’ютарны клуб з барам па зав. Калініна, 3 (у сааўтарстве з В. Г. Дзмітронкам); рэканструкцыя гандлёвай зоны перад гандлёвым комплексам па вул. Каліноўскага, 55, комплекс гандлёвых павільёнаў з гандлёвымі пасажамі (у сааўтарстве з В. Г. Дзмітронкам); рэканструкцыя выхаду са станцыі метро «Партызанская» са стварэннем крамы «Крыжаванкі» па Партызанскім праспекце, 81 у (у сааўтарстве з В. Г. Дзмітронкам); праект кафэ ў скверы па вул. Захарава — Першамайская  (у сааўтарстве з В. Г. Дзмітронкам); добраўпарадкаванне тэрыторыі (у тым ліку рэканструкцыя фантана) з будаўніцтвам гандлёвага аб’екта па вул. Пуліхава (у сааўтарстве з В. Г. Дзмітронкам) — усе ў Мінску.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Дзяржаўным камітэтам Беларускай ССР па справах будаўніцтва (1982) узнагароджаны Дыпломам 1 ступені за распрацоўку архітэктурна-планіровачнага рашэння праекта лабараторна-тэхнічнага корпуса Інстытута ядзернай энергетыкі АН БССР у п. Сосны Мінскай вобласці.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дмитренок Геннадий Васильевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)