Георгій Георгіевіч Паплаўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Г. Паплаўскі)
Георгій Георгіевіч Паплаўскі
Фатаграфія
вячэра памяці мастака Барыса Аракчэева, 6 сакавіка 2014 г.
Дата нараджэння 15 лютага 1931(1931-02-15)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 29 кастрычніка 2017(2017-10-29)[2] (86 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Наталля Мікалаеўна Паплаўская
Род дзейнасці мастак, графік, экслібрысіст, дзеяч выяўленчага мастацтва
Месца працы
Жанр пейзаж, нацюрморт і кніжная графіка
Вучоба
Мастацкі кірунак рэалізм
Партыя
Прэміі
Узнагароды
ордэн Дружбы народаў
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР Народны мастак Беларусі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гео́ргій Гео́ргіевіч Папла́ўскі (15 лютага 1931, г. Роўна — 29 кастрычніка 2017) — беларускі графік, жывапісец. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1995). Акадэмік Акадэміі мастацтваў СССР  (руск.) (1991), Расійскай Акадэміі мастацтваў  (руск.) (1991). Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1977). Народны мастак Беларусі (1997)[3][4]. Муж Н. М. Паплаўскай, бацька К. Г. Паплаўскай.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У майстэрні мастака 12 сакавіка 2014 года.

Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча ў 1955 годзе[4], Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1961 годзе. У 1965—1968 гадах выкладчык Беларускага політэхнічнага інстытута. З 1988 года кіраўнік графічнай майстэрні дзяржаўнай установы культуры «Творчыя акадэмічныя майстэрні графікі» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь[4].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Міхась Лісоўскі. Шарж на Георгія Паплаўскага

Працаваў у галіне станковага мастацтва і кніжнай графікі. Мастак шырокага дыяпазону, валодае тэхнікамі лінагравюры, літаграфіі, афорта, сухой іголкі, малюнка пяром[3].

Сярод станковых твораў прасякнутая антываенных пафасам серыя «Памяць» (1968), серыі «Мой край» (1969) і «Браслаўшчына — край азёрны» (1970—1979), што апяваюць прыгажосць беларускай прыроды. Мужнасці савецкіх людзей прысвечаны цыклы «Белы кантынент» (1970), «Камандор» (1977), асваенню космасу — «Высокае неба» (1971—1980)[3].

Работы ў кніжнай графіцы: афармленне твораў Я. Купалы, Я. Коласа, А. Куляшова, В. Быкава, А. Адамовіча, а таксама школьных падручнікаў (сумесна з Н. М. Паплаўскай).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1970 года за дасягненні ў афармленні беларускіх выданняў. Дыплом «Найпрыгажэйшая кніга свету  (ням.)» на конкурсе ў Лейпцыгу ў 1968 за афармленне кнігі «Новая зямля» Я. Коласа. Станковыя лісты «Індыйскі дзённік» і афармленне кнігі старажытнаіндыйскіх прытчаў «Ціракурал» адзначаны ў 1975 індыйскім урадам прэміяй імя Дж. Неру. Удзельнік міжнародных Біенале ў Люблане, Кракаве і іншых гарадах[3]. Сярэбраны медаль Акадэміі мастацтваў СССР за ілюстрацыі да кнігі Якуба Коласа «Выбранае» (1984). Прэмія Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва (2011)[4]. Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (2002) — за серыю акварэлей «Браслаўскі альбом» і цыкл графічных прац па матывах творчых паездак па Інданезіі і Кубе, выкананых у 1997—2001 гадах.

Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў (1986), залатымі медалямі імя М. Грэкавай за распрацоўку ваенна-патрыятычнай тэмы (1990), імя Ю. Гагарына за цыкл «Высокае неба» (1971—1980), прысвечаны асваенню космасу (1988), імя Пушкіна за ўклад у развіццё культуры XX ст. (2000), дыпломам і медалём Ф. Скарыны Рэспубліканскага конкурсу за лепшыя выданні (1969, 1981, 1984)[4].

Зноскі

  1. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  2. Georgij Poplavskij // http://en.isabart.org/person/8178 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в г Поплавский Георгий Георгиевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 506. — 737 с.
  4. а б в г д Академик ПОПЛАВСКИЙ Георгий Георгиевич (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Пікулік А. М. Георгій Георгіевіч Паплаўскі (Да 70-годдзя з дня нараджэння) // Весці НАН Беларусі. Серыя гуманіт. навук. 2001. № 1.
  • Жук В. І. Георгій Георгіевіч Паплаўскі (Да 75-годдзя з дня нараджэння) // Весці НАН Беларусі. Серыя гуманіт. навук. 2006. № 1.
  • Пікулік А. М. Георгій Георгіевіч Паплаўскі (Да 80-годдзя з дня нараджэння) // Весці НАН Беларусі. Серыя гуманіт. навук. 2011. № 1.
  • Папла́ўскі Георгій Георгіевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 557. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]