ДДБ1

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
ДДБ1 / ДПСаАЗ

ДДБ1 на станцыі Рудня. Зверху — выгляд з боку секцыі цеплавоза 2М62У-0310, знізу — з боку галоўнага вагона ДРБ2-012
ДПСаАЗ на станцыі
Асноўныя даныя
Гады пабудовы 1998—2000
Краіна пабудовы Расія Расія
Завод
  • ААТ «ДМЗ» (ДМЗ вырабляў толькі прычапныя вагоны і устанаўліваў паміжвагонныя пераходы на цеплавоз. Цеплавозы дапрацоўваліся у УНІКТІ г. Каломна)
  • РВЗ (галаўныя вагоны)
Вагонаў пабудавана прамежкавых: 108 (у т.л. 8 для ДПСаАЗ)
галаўных: 20
Краіна эксплуатацыі ДДБ1: Беларусь
ДПСаАЗ: Расія
Кампанія БЧ (ДДБ1)
Саянскі алюмініевы завод
Дэпо Полацк (ДДБ1)
Саянскі алюмініевы завод (ДПСаАЗ)
Шырыня каляіны 1 520 мм
У эксплуатацыі з 1998
Тэхнічныя даныя
Род службы пасажырскі (прыгарадны)[1]
Канструкцыйная скорасць 100 км/г
Восевая формула секцыі цеплавозаў: 30—30
вагоны: 2—2
Вышыня 3 520 мм
Матэрыял вагона сталь
Нагрузка ад восі на рэйкі 21,5 тс (максімальна)
Тып рухавіка дызельны 14Д40 ці 14Д40У2[к 1]
Магутнасць рухавіка 2×2000 конскіх сіл
(2×1472 кВт)
Тып перадачы Электрычная
Тып тормазу пнеўматычныя
Дыяметр колаў 1 050 мм (секцыі цеплавоза)

ДДБ1 (Дземіхаўскі, Дызель-цягнік, Беларуская чыгунка, 1-ы тып) — дызель-цягнік на лакаматыўнай цязе. Саставы ДДБ1 пачаткова фарміраваліся на аснове дзвюх дапрацаваных секцый цеплавоза 2М62У, учэпленых на канцах цягніка і дзесяці прамежкавых вагонаў мадэлі 63-322 вытворчасці Дземіхаўскага машынабудаўнічага завода (ДМЗ). Агулам у такой кампазіцыі было пабудавана дзесяць саставаў ДДБ1, далей раздзеленых на 20 больш кароткіх цягнікоў, дадаўшы галаўныя вагоны вытворчасці Рыжскага вагонабудаўнічага завода (РВЗ).

Таксама для Саянскага алюмініевага завода ў адзіным экземпляры быў выпушчаны дызель-цягнік ДПСаАЗ (Дизель-Поезд Саянского, Алюминиевого Завода), маючый аналагічную канструкцыю. але з выкарыстаннем дапрацаваных цеплавозаў ДМ62 і больш кароткай, васьмівагоннай складанасці[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вытворчасць дызель-цягнікоў ДДБ1 была асвоена Дземіхаўскім заводам у 1998 годзе па заказу Беларускай чыгункі, якая ў мэтах эканоміі сродкаў вырашыла фарміраваць дызель-цягнікі з лакаматыўнай цягай на базе прычапных вагонаў серыйнага маторвагоннага састава і наяўных у рэзерве грузавых цеплавозаў 2М62 і 2М62У вытворчасці Луганскага завода (цеплавозы М62 выкарыстоўваліся для стварэння на базе вагонаў дызель-цягніка ДР1 саставаў серыі ДРБ1).

Дземіхаўскі завод ажыццяўляў вытворчасць прычапных прамежкавых вагонаў, якія мелі высокую ступень уніфікацыі з прамежкавымі прычапнымі вагонамі сямейства ЭР2Т/ЭР4, а таксама зрабіў дапрацоўку цеплавозаў 2М62У для выкарыстоўвання ў складзе дызель-цягнікоў. Кожны састаў складаўся з дзесяці прамежкавых вагонаў і двух цеплавозных секцый. Агулам было пабудавана 100 вагонаў, з якіх было сфарміравана 10 саставаў.

У 2000 годзе па заказу Саянскага алюмініевага завода быў таксама выпушчаны дызель-цягнік ДПСаАЗ-0001, сфарсіраваны на аснове двух цеплавозаў ДМ62 і васьмі прычапных вагонаў. У якасці цяглавых адзінак выкарыстаны аднасекцыйныя цеплавозы ДМ62-1811 і ДМ62-1857. Да жніўня цягнік насіў імянную назву «Сибирский Алюминий», потым называўся «РУСАЛ».[2] Потым індэкс «ДМ62» на таблічках гэтых цеплавозаў быў заменены назад на «М62»[к 2].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. у выпадку мадэрнізацыі секцый цеплавозаў замест указаных рухавікоў мог устанаўлівацца дызельны рухавік 2Д49
  2. Пры выпуску цеплавоза ДМ62 (версія М62 для ваеннага прызначэння) літара «Д» на шыльдах не ставілася.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Дизель-поезд ДДБ1 (ДПСаАЗ)(недаступная спасылка). Официальный сайт (архив). ОАО «ДМЗ». Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2016. Праверана 3 лістапада 2016.
  2. а б ДПСаАЗ-0001. TrainPix. Праверана 3 лістапада 2016.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]