Дызель-цягнік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Дызель-цягнік
ДДБ1-008 с тепловозом 2М62У-0262.jpgДызель-цягнік ДДБ1
Прывад

рухавік унутранага згарання

Скорасць

20-150 км/г

Вобласць ужывання

Грамадскі транспарт, прыгарадны ці міжгародні

Інфраструктура

чыгунка

Дызель-цягнік, дызель-поезд — чыгуначны састаў з маторнымі (абсталяванымі цягавымі рухавікамі — дызелямі) і прычапнымі вагонамі. Выкарыстоўваюцца для прыгарадных і мясцовых зносін на неэлектрыфікаваных лініях.

Дызель-поезд можа складацца з 1-2 маторных (па канцах састава) і 1-4 прычапных вагонаў. У маторным вагоне размешчаны кабіна машыніста, сілавая ўстаноўка з дадатковым абсталяваннем (унутры вагона ці пад нім) і салон для пасажыраў. Для павелічэння яго пасажыраўмяшчальнасці рухавік можа быць размешчаны пад рамай маторнага вагона. У прычэпным вагоне акрамя пасажырскага салона можа быць дадатковы пост кіравання. Маторны вагон, які выкарыстоўваецца самастойна (без прычапных вагонаў), называецца аўтаматрысай.

Вядучай з'яўляецца пярэдняя каляска. Сілавая перадача звычайна гідраўлічная, гідрамеханічная або механічная (пры малой магутнасці). Канструкцыйная хуткасць да 120 км/г і больш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — 576 с.: іл.
  • ДИЗЕЛЬ-ПОЕЗД // Железнодорожный транспорт: Энциклопедия / Гл. ред. Н. С. Конарев — «Большая Российская энциклопедия», 1994. — С. 115. — 559 с. — ISBN 5-85270-115-7.(руск.) 
  • ДИЗЕЛЬ-ПОЕЗД // Большая энциклопедия транспорта / Гл. ред. Калявин В. П. — 2-е выд. — М.: «Большая Российская энциклопедия», 2003. — Т. 4. Железнодорожный транспорт. — С. 430. — 1039 с. — ISBN 5-85270-231-5.(руск.)