ДП-1

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
ДП1
620М ДП1-005.jpg
ДП1-005
Асноўныя даныя
Краіна пабудовы Flag of Belarus.svg Беларусь
Завод Белкамунмаш, «PESA Bydgoszcz SA» і Мінскі вагонарамонтны завод
Вытворца Белкамунмаш сумесна з «PESA Bydgoszcz SA»
Краіна эксплуатацыі Flag of Belarus.svg Беларусь
Дарога Беларуская чыгунка
Абслугоўваныя лініі

КалінкавічыВасілевічы,
ВасілевічыХойнікі,
КалінкавічыСлавечна,
ОршаКрычаў,

МагілёўКамунары
Дэпо Гомель, Магілёў
Шырыня каляіны 1520 мм
У эксплуатацыі з 2011 года па цяперашні час
Тэхнічныя даныя
Род службы Прыгарадны цягнік
Канструкцыйная скорасць 120 км/г
Восевая формула 20-2
Пасажыраўмяшчальнасць месцаў для сядзення 91
Тып рухавіка Дызельны рухавік MAN
Магутнасць рухавіка 382 кВт/412 кВт
Тып перадачы Гідрадынамічная
Дыяметр колаў 850 мм

ДП-1 — аднавагонны дызельны цягнік, сумесны праект ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу „Белкамунмаш“» з польскай холдынгавай кампаніяй PESA Bydgoszcz SA пры ўдзеле ААТ «Мінскі вагонарамонтны завод». Ініцыятарам праекту стала Беларуская чыгунка[1].

Цягнік спраектаваны па прынцыпе рэйкавага аўтобуса. Гэта аднавагонны дызельны цягнік, які рухаецца пры дапамозе ўласнага рухавіка, без выкарыстання лакаматыва.[2]

Ход рэалізацыі[правіць | правіць зыходнік]

23 снежня 2011 г. у Мінск прыбыў першы машынакамплект дызельнага цягніка ДП-1.[2]

У студзені 2012 першы цягнік ужо праходзіў прыёмачныя выпрабаванні на Беларускай чыгунцы[3].

Абсталяванне[правіць | правіць зыходнік]

У салоне ўсталяваны мяккія крэслы, кандыцыянер, прыбіральня вакуумнага тыпу. У кабіне машыніста ўсталяваны халадзільнік, мікрахвалевая печ і воданагравальнік.

Цягнік абсталяваны знешнімі і ўнутранымі відэакамерамі, якія дазваляюць машыністу назіраць за абстаноўкай вакол цягніка і ў салоне[3][4].

Тэхнічныя характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

ДП-1 прызначаны для эксплуатацыі на пуцях з шырынёй каляі 1520 мм. Даўжыня цягніка — 27,5 м, эксплуатацыйная хуткасць — 120 км/г, далёкасць ходу — 1000 км. Колькасць месцаў для сядзення — 91, агульная колькасць месцаў — 171. Разліковы тэрмін службы — 40 гадоў.[2]

Сцвярджаецца, што расход паліва на аднаго пасажыра ў тры разы меней, чым у ДР-1А, і складае да 70 літраў паліва на 100 км.[3][5]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Беларуская чыгунка