Даніла Дзяменцьевіч Буцьянаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Даніла Дзяменцьевіч Буцьянаў
Дата нараджэння 9 снежня 1918(1918-12-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 2005
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера эпізааталогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар ветэрынарных навук (1974)
Навуковае званне
Альма-матар
Партыя
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені

Даніла Дзяменцьевіч Буцьянаў (9 снежня 19182005) — вучоны ў галіне эпізааталогіі, доктар ветэрынарных навук (1974), прафесар (1975).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Хаменкі Сенненскага павета (зараз у Сенненскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі). У 1939 годзе скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут. Працаваў галоўным ветэрынарным ўрачом, намеснікам начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі ў Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласці[1]. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1947—1954 гг. і з 1964 года ў Віцебскім ветэрынарным інстытуце (з 1964 года асістэнт кафедры эпізааталогіі, з 1967 г. — дацэнт). У 1972 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Ассоциированная вакцинация свиней против чумы и рожи»[1]. У 1973—1988 гадах Д. Д. Буцьянаў на пасадзе загадчыка кафедрай эпізааталогіі і адначасова ў 1975—1978 гадах — дэкан ветэрынарнага факультэта.

У 1992 годзе Д. Д. Буцьянаў выйшаў на пенсію[1]. Памёр у 2005 годзе[1].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Д. Д. Буцьянаву належаць навуковыя працы па вывучэнню патагенеза і імунітэта пры рожы і іншых хваробах свіней, мерах барацьбы з лептаспірозамі і пастэрэлёзамі сельскагаспадарчай жывёлы, адначасовай вакцынацыі ад некалькіх інфекцый.

Сярод апублікаванага:

  • Одновременная вакцинация животных против нескольких инфекций. — Мн., 1971. (у сааўтарстве)

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Буцьянаў Даніла Дзяменцьевіч // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  • Буцьянаў Даніла Дзяменцьевіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Сенненскага раёна / уклад. С. В. Шайко; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2003. — С. 538.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]