Джакама Леапардзі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джакама Леапардзі
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні італ.: Giacomo Taldegardo Francesco di Sales Saverio Pietro Leopardi
Псеўданімы Cosimo Papareschi[1]
Дата нараджэння 29 чэрвеня 1798(1798-06-29)[2][3][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 чэрвеня 1837(1837-06-14)[2][6][…] (38 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Манальда Леапардзі[d]
Маці Адэлаідэ Анцічы Леапардзі[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, паэт, філосаф, філолаг, перакладчык, эсэіст, літаратурны крытык
Мова твораў італьянская мова
Грамадская дзейнасць
Член у
Подпіс Выява аўтографа
leopardi.it
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джакама Леапардзі (італ.: Giacomo Leopardi; 29 чэрвеня 1798, Рэканаці, Папская вобласць, Італія — 14 чэрвеня 1837) — італьянскі паэт.

У творах Дж. Леапардзі спалучаюцца любоў да антычнай культуры і да нацыянальнай традыцыі, што збліжае яго з класіцыстамі, але наватарскія строфіка і рытміка, а таксама тэматыка і моц пачуццяў, якія ён укладаў у свае творы, яднаюць яго з рамантыкамі. Звычайна ў творчасці паэта вызначаюць два кірункі — гістарычны песімізм і філасофскі песімізм. Філасофская пазіцыя Леапардзі — анталагічная прысутнасць зла ў свеце і «бясконцая марнасць усяго зямнога» — стане адной з галоўных тэмаў італьянскай лірыкі дэкадансу і паэзіі XX ст.[8]

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў арыстакратычнай сям’і. Дзяцінства і юнацкія гады правёў у Рэканаці. Цікавіўся навукай і літаратурай. У выніку ў 1813 з’яўляецца «Гісторыя астраноміі», а праз два гады — «Развагі над распаўсюджанымі памылкамі старажытных» разам з першымі вершамі, трагедыяй «Пампей у Егіпце» і перакладам «Мастацтва паэзіі» Гарацыя актавамі.

З 1817 Леапардзі пачынае занатоўваць свае думкі, што складуць яго «Дзённік разважанняў» (апублікаваны ў 1898). Малады Леапардзі далучаецца да палемікі класіцыстаў і рамантыкаў, свае эстэтычныя погляды выкладае ў трактаце «Развагі аднаго італьянца аб рамантычнай паэзіі» (1818, надрукаваны пасля смерці).

У вершах Дж. Леапардзі пераважае патрыятычная, філасофская, гістарычная, інтымная тэматыка. У 1818 ён стварае верш «Італіі», дзе з сумам гаворыць пра лёс радзімы. Верш «Помніку Дантэ» (1818) напісаны з нагоды адкрыцця ў Фларэнцыі помніка паэту.

У 1822 пакідае Рэканаці і накіроўваецца ў Рым, затым падарожнічае па Італіі. Пасля 1822 шэсць гадоў не піша вершаў, аднак у гэты час стварае празаічны твор — «Маральныя эцюды» (1824—28), дыялогі, у якіх ахопліваюцца літаратурныя, філасофскія, палітычныя тэмы.

Паміж 1825 і 1826 паэт публікуе першыя «Ідыліі», якія пасля называе «маленькімі», дзе, адыходзячы ад грамадзянскіх матываў, услаўляе свет душы, напоўненай пачуццямі і прыгажосцю прыроды (вершы «Сон», «Поўні», «Самотнае жыццё», «Вечар святочнага дня»). Рамантычны герой Дж. Леапардзі выступае супраць бязлітаснага лёсу, які прадвызначыў чалавецтву пакутаваць у рабстве і пакоры.

Пачынаючы з 1828 нараджаюцца «вялікія» ідыліі, вяршыня яго творчасці. Паразы вызваленчых рухаў (1831) і вяртанне аўстрыйцаў выклікалі напісанне сатырычных твораў («Палінодыя Джына Капоні», «Новыя вернікі», «Параліпамены да „Батрахаміямахіі“»). Апошнія слынныя творы паэта — «Заход месяца» і «Жаўтазель», дзе заход месяца параўноўваецца з заходам маладосці, а жаўтазель — з чалавекам, што, быццам дзікая кветка, пераадольвае ўсе перашкоды.

Дж. Леапардзі памёр падчас эпідэміі халеры ў Неапалі.

Зноскі

  1. Czech National Authority Database Праверана 30 жніўня 2020.
  2. а б Dizionario Biografico degli Italiani — 1960. Праверана 22 лютага 2015.
  3. Identifiants et RéférentielsABES, 2011. Праверана 20 студзеня 2019.
  4. а б Babelio — 2007. Праверана 20 студзеня 2019.
  5. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  6. Giacomo Leopardi // Babelio — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  7. Леопарди Джакомо // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  8. Аксана Данільчык — prajdzisvet.org

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]